Трэба правесці рэферэндум. Калі большасці простых шчырых люццоў больш спадабаюцца ідэі Іванова, дык іх і абвесціць Праўдай, урачыста.
Гісторык з аўтарытэтнымі заходнімі публікацыямі
17.11.2024
Gorliwy Litwin, шаноўны Пане Белы, Ваш сарказм пад гэтай і падобнай навіной зусім недарэчны. Патлумачу чытачам – Вам тлумачыць бессэнсоўна, бо Вы зноў, як і шмат гадоў дасюль, зробіце выгляд, што крытычнага камэнтара не было, а то і наогул сьпішаце крытыку на тое, што «мне проста зайздросьцяць шчырыя люццы», як Вы аднойчы напісалі ў камэнтарах на сваёй ранейшай, выдаленай старонцы. Рэч у тым, што чыста навукова Ваша крытыка чаротаў энд К прынцыповых адрозьненьняў ня мае. Ваш сусьвет (я б нават сказаў ЛОР, без іроніі кажу) «Усходняе Літвы» – такая ж фальсыфікацыя як і фальсыфікацыі чаротаў, гэтага талкавіна і г.д. Сваю «Ўсходнюю Літву», ідэі пра тое, што Сыракомля, Чачот, Міцкевіч, Ходзька, Манюшка (дарэчы, характэрна, што Вашыя пазнаньні пра культуру ВКЛ пад расейскім заборам чамусьці абмяжоўваюцца толькі гэтым няхітрым пералікам імёнаў), ідэі пра тое, што нібыта ўся «Ўсходняя Літва» ад Менска да Клайпэды лічыла сябе літоўцамі (у значэньні lietuviai), што нібыта ўсе там да самага апошняга селяніна толькі і рабілі, што чыталі Нарбута – гэта такія ж фальсыфікацыі як і гэтага чалавека з Малдовы. Каля дзесяць гадоў Вы прапагандуеце тэзу пра нібыта існаваньне «Ўсходняй Літвы». І за гэты салідны час Вы не надалі аніводнага доказу (шыфры архіўных дакумэнтаў, спасылкі на мэмуары, спасылкі на дасьледаваньні і г.д.), што насельніцтва – як эліты, так і масавае – лічыла сябе нейкай «Усходняй Літвой» і нібыта страшна ненавідзела ўсё беларускае, асабліва ўсходнебеларускае і паўночнабеларускае. Вы не надалі ніводнай крыніцы, ніводнай нармальнай спасылкі, што ў ХІХ стагодзьдзі насельніцтва «Ўсходняй Літвы» масава чыталі Нарбута і наогул літоўскую (у сэнсе Lietuvos) літаратуру. Вы не абверглі рэальна існуючых дасьледаваньняў тагачаснага кніжнага рынку (Лілія Коўкель, Тадэвуш Эпштэйн), зь якіх вынікае, што наогул любая не-расейская літаратура пад расейскім заборам масава чыталася толькі сярэдняй і буйной шляхтай. Хоць Вашыя тэзы пра нібыта масавае чытаньне Нарбута энд Ко як бы намякае, што Вы маеце на руках нейкія сэнсацыі, якія поўнасьцю перакрэсьліваюць дасьледаваньні Коўкель і Эпштэйна. Вы ніяк не абвяргаеце вядучыя дасьледаваньні па ВКЛ пад расейскім заборам (Райнэр Лінднэр, Дарус Сталюнас; Далбілава і Гарызонтава не называю, бо іх Вы адкінеце «аргумэнтам» ad hominem), зь якіх вынікае, што шляхта і вярхі мяшчанаў лічылі сябе жыхарамі ВКЛ. А ня нейкай там мітычнай «Усходняй Літвы» ад Клайпэды да Менску. Вы ніяк не абвяргаеце дасьледаваньні Матыяса Ніндарфа, Ёнаса Друнгіласа і г.д., якія паказваюць, што шляхта Жамойцкага княства мела асобную рэгіянальную, нават протанацыянальную ідэнтычнасьць аж да часоў Сымона Доўканта [Даўкантаса]. Etc. etc. etc. Тут рэальна можна кілямэтры тэксту пісаць. Да Вас я не зьвяртаюся – ведаю, што Вы гэта праігнаруеце. Я толькі задам рытарычнае пытаньне: калі Вы нібыта валодаеце такім багажом рэальных навуковых сэнсацыяў (безь перабольшаньня кажу), то дзе Вашыя публікацыі ў вядучых часопісаў па ВКЛ – Zapiski Historyczne, Kwartalnik Historyczny, Kwartalnik Historii Kultury Materialnej, Rocznik Lituanistyczny? Дзе? Заўважце я спэцыяльна назваў нармальныя часопісы, каб Вы не маглі парыраваць, што ў часопісах таксама нібы «шчырыя люццы». Вы ж выдатна ведаеце, што гэтыя часопісы ахвотна ўсе Вашыя сэнсацыі апублікавалі б. Толькі і Вы, і я выдатна ведаем, чаму яны Вас не апублікуюць :) P.S. Ад усяго сэрца віншую Вас з салідным трэцім месцам антысэміцкай і ксэнафобнай партыі ў Вашай самай любімай краіне. Ха-ха. Прыемнага дня.
Войтэк
17.11.2024
Во, яно як.... малдаване з сяла Ратару не толькi у Маскве шабашылi, але i да будаунiцтва Каложы мелi дачыненне!!! Я у разгубленнасцi...
Молдавский «потомок толкавинов» дурит всех выдумками о Скорине. Но белорусский ученый ему поверил
Я у разгубленнасцi...