У дзяржаўнай палітыцы не адбылося, там наадварот. Паспрабуйце яшчэ праілюстраваць адсутнасць "адбуджэння" на статыстыцы беларускамоўных пастоў у каналах ГУБАЗіКа, Азаронка і Пула Першага.
Імя
12.11.2024
., узрост попыту сярод "абуджаных" мог бы знівеляваць падзенне, а то й павялічыць прапанову! Аджа беларускія літатарура і мова не забароненыя, яны проста ціха выцясняюцца з ужытку пры поўнай абыякавасці з боку народца.
.
12.11.2024
Ёсць узрост. Ёсць выданні (не забароненыя Мінінформам), якіх ужо не знайсці, а калі з'яўляюцца, то знікаюць імгненна. У гэтым выпадку без публічных падрабязнасцей, прабачце. Калі самі цікавіліся, то ведалі б.
.
13.11.2024
Прэтэнзіяй пра павелічэнне прапановы ва ўмовах рэпрэсій нагадалі анекдот пра дрэнны продаж лістовак у часы акупацыі.
Імя
12.11.2024
., як там расейцы спявалі: "у нас есць такіе пріборы…"
У мяне няма статыстыкі, але тое, што я бачу вачыма - гэта кляты сорам.
Мх
12.11.2024
., Нашу Ніву напрыклад забаранілі, і што, яе сталі меньш чытаць? А "выданні не забароненыя мінінфармам" гэта відаць пра "80 гадоў вызвалення", ці дзіцячая літаратура.
.
12.11.2024
Чалавек, які лаецца на "рускамірных" "губернскіх", робіць культурныя "рускамірныя" адсылкі :) Мне яны незразумелыя.
Каб не паліць... ну паглядзіце раздзел "Культура" на гэтым сайце. Тут ёсць прыкладна 1/3-1/2 навінак (і нічога з таго, што з'яўляецца і хутка знікае на другасным рынку). Што самі куплялі і чыталі апошнія гады?
Імя
12.11.2024
., вядомы радок цалкам: "у нас есть такіе пріборы, но мы вам про ніх не расскажем".
Я не чытаю фікшан. Зрэдку - класіку, каб ліквідаваць прабелы. Беларускіх перакладаў жа прафесійнай/дзелавой літатаратуры практычна няма. Таму - ангельшчына альбо расейшчына. Але гэта не замінала мне ахвяраваць на беларускія культурніцкія праекты да і пасля 20-га. Хоць, як я бачу, не па кані корм.
.
12.11.2024
Не фікшн. Дзелавой і прафесійнай сапраўды няма як з'явы, акрамя некаторых навуковых напрамкаў. Але чаму? Калі ў 1920-30-х былі распрацаваны пад 30 слоўнікаў БНТ (беларускай навуковай тэрміналогіі), а пасля знішчаны, іх аўтары рэпрэсаваны, мы будзем працягваць папракаць нібыта несвядомы і не здольны да навукі народ? І зараз ідуць тыя ж працэсы.
Памятаеце, калі расказалі пра адкрыццё "Кнігаўкі", на наступны дзень туды прыйшоў Азаронак з ГУБАЗіКам. Таму не час для папулярнай рэкламы. А хто ведае, той ведае. Наконт попыту. Ці ведалі, да нядаўніх навін пра тэатр РТБД, што людзі больш за год спрабавалі туды трапіць на спектакль? І зараз ужо ніяк, бо рэпрэсіі і адмены спектакляў. Попыт ёсць, нават у ўмовах рэпрэсій. Жыве.
.
12.11.2024
Не толькі. Я зараз падлічыў мінімум 35 пазіцый (шок для самога) ў продажы ў 2024 г., цікавых асабіста для мяне. З іх 2/3 новае, 1/3 рэшткі старых запасаў. Паловы зараз ўжо няма, раскупілі. Што паказвае попыт, аб чым і пачыналі спрачацца. А перспектывы дрэнныя, пры такім дзяржаўным падыходзе, канешне.
Мх
12.11.2024
., Ну калі наклад гэтага "экслюзіва" па 300 -500 асобнікаў на ўсю краіну.
.
13.11.2024
Наклады розныя ёсць. Калі Вам асабіста і тое насамрэч нецікава, не ведаеце, нават адчуваецца здзек пра "эксклюзіў" - тады такія "экспертныя ацэнкі" і перажыванні пра недахоп беларусшчыны выглядаюць не вельмі чэсна, пагадзіцеся.
Мх
13.11.2024
., Але гэта так. Нейкія эксклюзіўныя кнігі друкауюцца малым накладам (з фінансавых прычын, або каб лішні раз не свяціцца) і таму хутка знікаюць з палічак кніжных крамаў. І як піша пан Імя "Беларускіх перакладаў жа прафесійнай/дзелавой літатаратуры практычна няма. Таму - ангельшчына альбо расейшчына.". Фэнтазі-шмэнтазі, але знайдзіце мне хоць адну беларускамоўную кнігу па справаводстве, крыміналістыцы (прафесійная літаратура, а не аповесці), кнігі па рамонту аўто? Такога нажаль нама. А калі штосці і выхолдзіць то эксклюзіга і малым накладам.
Мх
13.11.2024
., Па першае, паглядзіце на сваю граматыку: "беларуСшчыны выглядаюць не вельмі ЧЭСНА, пагадзіцеся". Не пагаджаюся. Фэнтазі-шментазі - гэта не ўся літаратура. Прафесійнай беларускамоўнай літаратуры практычна няма.
.
13.11.2024
"Чэсна" ёсць і ў сучасных слоўніках, і ў корпусе беларускай літаратурнай мовы, пачынаючы з Якуба Коласа. "Беларусшчына" - апіска, дзякуй за заўвагу. Нядаўна пісаў тут у каментах правільна. У Вас: "па першае" трэба праз злучок. "Штосці" праз "ь", "меньш" - наадварот, без "ь". "Напрыклад" і "праўда" трэба выдзеліць коскамі. Апіскі: "друкауюцца", "эксклюзіга", "літатаратуры" і г.д. Працягнем або будзем па справе?
Пра прафесійную літаратуру я падрабязна адказаў вышэй. Вы не маглі не заўважыць - навошта тады паўтараць? Нейкая наіўная спроба трэці раз супрацьпаставіць "сур'ёзную" літаратуру і "шментазі", калі нават аматараў фэнтазі тут у дыскусіі няма і гэта ілжывая дылема. Акрамя прафесійнай і фэнтазі існуе шмат жанраў. У сваім умоўным спісе з 35 пазіцый за 2024 г. я налічыў 4 дзіцячых, з іх 1 фэнтазі. І перачытайце яшчэ ўважліва апошні абзац артыкула са словамі Ціхана.
Влад
12.11.2024
Так логично же! Бумажные книги вообще сейчас мало кто читает, а на белорусском тем более! Просто убыточным будет их издание!
пра што казаць
12.11.2024
Влад, Ёсць пісацелі ў беларускую газету, якія не ўмеюць пісаць... ну, непісьменныя, значыць. Якія ім кнігі!
Мх
12.11.2024
Влад, усе надзённыя тэмы і іх аўтараў аб'явілі экстрэмісцмі, а потым здзіўляюцца чаму беларускамоўнай літаратуры няма. Ёсць. Праўда ці за мяжой, ці онлайн. Ну а знутры розныя "80 гадоў вызвалення" толькі і засталіся.
Імя
12.11.2024
Мх, ды хоць Жуля Вэрна можна было б выдаваць, калі б быў попыт...
«Отклонения от государственной политики». Как в Беларуси сокращается количество изданных на белорусском языке книг
Паспрабуйце яшчэ праілюстраваць адсутнасць "адбуджэння" на статыстыцы беларускамоўных пастоў у каналах ГУБАЗіКа, Азаронка і Пула Першага.
У гэтым выпадку без публічных падрабязнасцей, прабачце. Калі самі цікавіліся, то ведалі б.
У мяне няма статыстыкі, але тое, што я бачу вачыма - гэта кляты сорам.
Каб не паліць... ну паглядзіце раздзел "Культура" на гэтым сайце. Тут ёсць прыкладна 1/3-1/2 навінак (і нічога з таго, што з'яўляецца і хутка знікае на другасным рынку).
Што самі куплялі і чыталі апошнія гады?
Я не чытаю фікшан. Зрэдку - класіку, каб ліквідаваць прабелы. Беларускіх перакладаў жа прафесійнай/дзелавой літатаратуры практычна няма. Таму - ангельшчына альбо расейшчына. Але гэта не замінала мне ахвяраваць на беларускія культурніцкія праекты да і пасля 20-га. Хоць, як я бачу, не па кані корм.
Дзелавой і прафесійнай сапраўды няма як з'явы, акрамя некаторых навуковых напрамкаў.
Але чаму? Калі ў 1920-30-х былі распрацаваны пад 30 слоўнікаў БНТ (беларускай навуковай тэрміналогіі), а пасля знішчаны, іх аўтары рэпрэсаваны, мы будзем працягваць папракаць нібыта несвядомы і не здольны да навукі народ? І зараз ідуць тыя ж працэсы.
Памятаеце, калі расказалі пра адкрыццё "Кнігаўкі", на наступны дзень туды прыйшоў Азаронак з ГУБАЗіКам. Таму не час для папулярнай рэкламы. А хто ведае, той ведае.
Наконт попыту. Ці ведалі, да нядаўніх навін пра тэатр РТБД, што людзі больш за год спрабавалі туды трапіць на спектакль? І зараз ужо ніяк, бо рэпрэсіі і адмены спектакляў.
Попыт ёсць, нават у ўмовах рэпрэсій. Жыве.
Я зараз падлічыў мінімум 35 пазіцый (шок для самога) ў продажы ў 2024 г., цікавых асабіста для мяне. З іх 2/3 новае, 1/3 рэшткі старых запасаў. Паловы зараз ўжо няма, раскупілі. Што паказвае попыт, аб чым і пачыналі спрачацца.
А перспектывы дрэнныя, пры такім дзяржаўным падыходзе, канешне.
Калі Вам асабіста і тое насамрэч нецікава, не ведаеце, нават адчуваецца здзек пра "эксклюзіў"
- тады такія "экспертныя ацэнкі" і перажыванні пра недахоп беларусшчыны выглядаюць не вельмі чэсна, пагадзіцеся.
У Вас: "па першае" трэба праз злучок. "Штосці" праз "ь", "меньш" - наадварот, без "ь". "Напрыклад" і "праўда" трэба выдзеліць коскамі. Апіскі: "друкауюцца", "эксклюзіга", "літатаратуры" і г.д.
Працягнем або будзем па справе?
Пра прафесійную літаратуру я падрабязна адказаў вышэй. Вы не маглі не заўважыць - навошта тады паўтараць?
Нейкая наіўная спроба трэці раз супрацьпаставіць "сур'ёзную" літаратуру і "шментазі", калі нават аматараў фэнтазі тут у дыскусіі няма і гэта ілжывая дылема. Акрамя прафесійнай і фэнтазі існуе шмат жанраў. У сваім умоўным спісе з 35 пазіцый за 2024 г. я налічыў 4 дзіцячых, з іх 1 фэнтазі. І перачытайце яшчэ ўважліва апошні абзац артыкула са словамі Ціхана.