Комментарии к статье

Алексиевич о маршах протеста: Сейчас было бы жестче, была бы кровь. А тогда мы думали, что это праздник

  • Ганьба
    12.11.2024
    Ды што яна такое кажа?
    Арышты задоўга да выбараў, нечуваны гвалт у першыя ночы, забойствы...
    На кожным маршы шэрагі адмарозкаў са зброяй, а з чацьвёртага - і разгоны, і стрэлы, і святлошумавыя.
    Як мінімум з першых начэй пасля выбараў усё было зразумела (што не адмяняе натхнёнасці і ўпартасці першых пары месяцаў).
  • Маё імя
    12.11.2024
    Затое цяпер мы ведаем, што факт атрымання Нобелеўскай прэміі не робіць аўтаматычна з чалавека інтэлектуала.
  • Мы -гэта гбня?
    13.11.2024
    Маё імя, Хто такія "мы" ад імя якіх выступаеце? Саўкі, алкашы, гбшнікі... удакладніце
  • Жора
    13.11.2024
    Мы -гэта гбня?, выступаем ад імя тых, хто думае сістэмна, а не на ўзроўні "нам толькі памяняць прэзідэнта" і "інтэграцыю можна ўзмацніць".
  • Маё імя
    14.11.2024
    Мы -гэта гбня?, забыліся на наркаманаў і прастытутак.
  • Kub
    12.11.2024
    Я пра Свята думаў у 1991, але Алексіевіч думала пра СССР...
  • Ян Норман
    13.11.2024
    Kub, Ну а пра што ёй думаць?Яна савецкая журналістка,такой,дарэчы і засталася,прыбавіўшы з гадамі хіба што у статусе ліберальнага ружовага поні.
  • Жора
    12.11.2024
    Шынкоўка-нарэзка глупстваў працягваецца. Не ідэалістычны пратэст, а свядомае правакаванне дыктатуры на рэпрэсіі, максімальна цынічнае - людзкія жыцці і лёсы ў абмен на палітычную партыю "вместе" бабарыкі-калеснікавай і замежныя ваяжы Ціханоўскай і "офіса".
  • ха
    13.11.2024
    Жора, таму ты нікуды не выходзіў і толькі тэлефанаваў у міліцыю, што пратэстоўцы перашкаджаюць табе адпачываць. а зараз абураешся што табе "мірнаму беларусу" стала цяжка ездзіць у ЕЗ на закупы?
  • Жора
    13.11.2024
    ха, не, быў на ўсіх вялікіх маршах у жніўні'20 і бачыў на ўласныя вочы, як прарасейскія гапоны злілі пратэст у 2020 годзе і, шляхам правакавання рэжыму на рэпрэсіі і выклікання масавай эміграцыі, зрабілі немагчымым падобны пратэст у 2025 і яшчэ досыць доўгі перыяд наперад. Чао.
  • Язэп
    12.11.2024
    А ў 2020 не было крыві?! Тарайкоўскі, Крыўцоў, Шутаў, Віхор, Шышмакаў, Бандарэнка і г.д. Спадарыня Алексіевіч, прачніцеся! Забойствы трываюць і дагэтуль. І навошта гадаць, як было б зараз? Сёння кожны, калі ён толькі выйдзе - будзе разумець, што тут застаецца толькі рухацца наперад. У адрозненні ад 2020 больш нікога ня трэба пераконваць, што краіна захоплена хлуслівым мафіёзным прарасейскім кланам лукашэнак, які трымаецца на штыках, тэроры і страху. Калі знойдуцца людзі, якія адразу абвесцяць аб узяцці ўлады і побач будзе невялікая колькасць людзей са зброяй - у астатніх шматгадовая ненавісць вырвецца наверх і тады рэжыму нічога ўжо не дапаможа.
  • .
    12.11.2024
    1. Яна, як і многія, не памятае, што "жорсткая" частка пратэстаў была, непасрэдна пасля выбараў.
    Мірныя акцыі жанчын і маршы пачаліся ўжо пасля таго, як спроба падысці інакш, спроба тых, хто не ўмее "жорстка".

    На мой погляд, не вельмі ў яе атрымліваецца аналітыка і гісторыя. Але і не бачу сэнсу так моцна перажываць ("сыходзіць на г..."), як большасць матываваных (!) каментатараў пад артыкуламі пра Алексіевіч.

    2. Фігуры маўлення "мы" ("мы былі", "мы не ведалі", "мы думалі") у яе сапраўды занадта частыя, выглядаюць неправамернымі абагульненнямі. Людзі розныя, не ўсе былі ў гэтым "мы".

    3. «Паніка незапоўненай прасторы» у 90-ыя - добры наглядны вобраз. Гэта ў той жа час быў і момант свабоды паміж адным і другім светам. Тут ёсць пра што паразважаць.
  • Няма слоў! Ганьба!
    13.11.2024
    сапраўды, была б ужо кроўРаскажыце гэтай ... пра кроў забітых Тарайкоўскага, Шутава, Бандарэнкі, павешанага ў лесе Крыўцова і іншых забітых лукашыстамі ў 2020м.
  • Кока
    14.11.2024
    Няма слоў! Ганьба!, забойстваў было больш. Вы пра іх проста ня ведаеце пакуль.
  • Пытанне
    13.11.2024
    Пра чыю кроў яна клапоціцца, мянтоў? Народная кроў пралілася.
    Ці з дома Чыжа ёй гэта не бачна было?
  • Гнобіце Пазняка
    13.11.2024
    І піярыце саўка
  • Ойвэй
    13.11.2024
    Бач ты, да чаго крывадушша даводзіць. Нейкіх "чырвоных людзей" увесь час даводзіцца выдумваць беднай, аджа яны - звычайныя рускамірныя.
  • 2020 была кроў
    13.11.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Прыярытэты
    13.11.2024
    2020 была кроў, пралітая кроў народа яе не цікавіць. Ёй галоўнае, каб не пралілася кроў катаў, якія білі, душылі, забівалі народ.
  • Цынічненька
    13.11.2024
    І ўсё гэта сказана ў дні памяці аб забітым лукашыстамі Рамане Бандарэнка....
  • Дурань
    13.11.2024
    Казачная бабулька.
  • kurt
    13.11.2024
    Shto heta horaczka staroje viarzie?!
    Krovi nie bylo?
  • Деменция идет
    13.11.2024
    Теперь всю неделю будут статьи о ней?
  • Канешне
    13.11.2024
    Деменция идет, дык спецаперацыя
  • комсомолка
    13.11.2024
    тады мы думали о двух квартирах.
  • Як
    13.11.2024
    У Алексиевич и у того кто регулярно фальсифицирует выборы есть некоторые схожие черты, например говорить о себе "мы". Уважаемая Светлана, говорите пожалуйста от своего имени и о себе: "Я не знала что такое свобода и что с этой свободой делать", не надо "Мы не знали, мы не думали, мы не умели" - это неуважение. Также как "Я вернусь когда народ вернётся" - очень похоже на: "Я уйду когда народ попросит".
  •