Комментарии к статье

В воскресенье также будет ветрено

  • Жвір
    03.11.2024
    Ну, будзе, дык і хай сабе. Дапаможа дрэвам лісьце скінуць. У мяне яшчэ чарэшня амаль уся ў лістоце стаіць, і язьмін, і бэз. Другі раз грэсьці давядзецца, бо за яблынямі й грушай ужо пасаграбаў, 16 мяхоў тутэйшы сэрвіс вывез з майго падворку. Зараз ізноў усё наноў паўторыцца.
    Прыемная справа, скажу я вам, лісьце саграбаць. Покі працуеш, столькі цікавага наўкол назіраць можна ! Во, мінулым разам, вавёрка да мяне скочыла з хвоі. Падобна, што гэтым часам яны ўцяпляюць свае хаткі, такі ў іх клопат да зімы, каб Новы год сустрэць у цяпле. Вось і мая госьця трымала ў пысцы нешта мяккае, назьбірала нечага.
    Увогуле, вавёркі часта да мяне прыбягаюць, я ім рэгулярна арэшкі пакідаю, у розным месцах, каб вароны ўсё не пазьбіралі. А гэтым разам яна не сьпяшалася, пачакала, покі схаджу за фотам, і пазіраваць пагадзілася. Я і відэа адзьняў ды пракруціў яго ў запаволеным фармаце, каб лепей яе разгледзець. Дасканалае стварэньне, вавёрка, вельмі прыгожае, грацыёзнае.
  •