вось ты, грэшны, выпіць за таварыша Панамарэнку любіш. З прыемнасьцю куляеш за яго келіх чырвоненькага ў Менску і зь яшчэ большым задавальненьнем выцэджваеш пляшку ў тваім родным Полацку. Дзякуй вам, тав.Панамарэнка, за шчасьлівае дзяцінства. Бо, каб ня вы, наша мяжа з Расеяй праходзіла б цяпер за Докшыцамі й Ушачамі, а самі яны разам з Полацкам, Расонамі, Браславам і Глыбокім былі б “искони русскими” гарадамі. І не існавала б у прыродзе цябе, беларускага пісьменьніка Ўладзімера Арлова, а бласкуняўся б па сьвеце народжаны ў Полоцке, РСФСР, Владимир Орлов, камандзір полацкага спэцназу ў Чачэніі, або карумпаваны і шавіністычна настроены дэпутат Дзярждумы, або які-небудзь “новы расеец”, які падае тварам у талерку з чорнай ікрой і шчасьліва мармыча, што жыцьцё атрымалася.
Асабіста для цябе ўсе цяжкія грахі тав.Панамарэнкі пераважае на шалях гісторыі той факт, што ў 1944 г. ён занатурыўся і, скарыстаўшы аўтарытэт галоўнага партызанскага начальніка, ня даў “прырэзаць” Полацкую вобласьць да Расейскай Фэдэрацыі, хоць адпаведную пастанову папярэдне ўхваліў сам тав.Сталін. Часам ты даеш волю фантазіі й бачыш, як Панцеляймон Кандратавіч апускае ў сваім кабінэце глухія шторы, налівае дзеля сьмеласьці сто грамаў, азіраецца на бакі, а потым падыходзіць да партрэту правадыра, непрыстойна круціць рукой вакол прычыннага месца і сьцішана, але па-бальшавіцку рэзка кажа: “Х… табе, а ня Полацак”.