Комментарии к статье

Позняк предложил создать аналог «Белсата» — украинский телеканал с вещанием на Беларусь

  • Падтрымліваю
    01.10.2024
    Цалкам падтрымліваю прапанову Зянона Пазьняка стварыць украінскі тэлеканал з вяшчаннем на Беларусь.
  • Ага, канешне!
    01.10.2024
    Падтрымліваю ,
    дазвольце сціплае пытанне:
    якім чынам цалкам падтрымліваеце?

    Можа студыю абсталяваную прадаставіце? Ці створыце сетку карэспандэнтаў?
    А можа прагаласуеце ў камісіі ЕС, каб Украіне давалілі яшчэ мільён баксаў штогод, толькі каб тлумачыць якія беларусы коцікі?

    А так, на ўзроўні "бла-бла-бла" я таксама падтрымліваю, чаму ж не падтрымаць!
    Украіна сама зараз цалкам на бюджэце Еўрасаюза, таму мільён ім кішэню не цісне. Ніхто не будзе, дурных няма, марнаваць такія грошы на "А пагаварыць?"
  • Український Податковик
    01.10.2024
    Зара настрыгу з прыгонных і дам грошай. Бо вы ж толькі падтрымліваеце, а і мядзянага шэлега не дасьцё, ня тое каб цягці ўсе выдаткі? Слушна я разумею?
  • I
    01.10.2024
    Спакойна прапаноўвае цалкам выканальнае дзеянне.
  • Падтрымліваю
    01.10.2024
    Зараз завые агентура, якая не можа трапіць ва Украіну, каб улезці ва ўкраінскі тэлеканал з вяшчаннем на Беларусь.
  • Усё правільна кажа Пазьняк
    01.10.2024
    Усё правільна кажа Пазьняк. Даўно пара стварыць такі ўкраінска-беларускі канал.
  • Ага, канешне!
    01.10.2024
    Усё правільна кажа Пазьняк , ерунда! Што адзін канал? Трэба два! А лепей па два каналы ў кожнай вобласці. Украіна багатая, куды ёй грошы падзець?
  • Дроны
    01.10.2024
    Вось яшчэ добрая ініцыятыва, якую падтрымлівае Зянон Пазьняк: выраб дронаў для беларускіх дабраахвотнікаў.
    https://m.youtube.com/watch?v=2Uoe4uba3Hw
  • Satan
    01.10.2024
    Ага, украінцам зараз больш рабіць няма чаго. Ім зараз тыя беларусы да дупы... абы ня лезлі ва Ўкраіну
  • Aresa
    01.10.2024
    Plusuju.
  • Назіраем
    01.10.2024
    Ну і што на гэты раз прыдумае ботаферма, якая працуе супраць Пазьняка?
    Якія аргументы супраць украінскага тэлевяшчання для беларусаў панапісвае тут?
  • Янка
    01.10.2024
    Назіраем , прапанова прыгожая, засталіся дробязі:

    1.Канал
    калі не разглядаць варыянты праз інтэрнэт і спадарожнік - DVB-T/T2 без адмысловай антэны прабівае на 20 км. Гэта невялікія памежныя гарады кшталту Лоева, Рэчыцы, Брагіна, Століна, Лельчыцаў, Маларыты, магчыма Пінску, Драгічына і Янава пры умове, што транслятары будуць стаяць амаль што на мяжы. На конт Берасця і Горадні трэба дамаўляцца з Польшчай, але не факт, што рэжым не прадпрыме контрмераў прынамсі для скасавання транспамежнай трансляцыі.

    2.Грошы
    Ў ваюючай Ўкраіны зараз выключна складаная сітуацыя з фінансамі, тамтэйшы урад вымушаны падымаць падаткі для бізнэса, які ў ваюючай краіне і так ледзь дыхае. Разлічваць на рэкламадаўцаў каналу, арыентаванаму на замежную аўдыторыю - немагчыма. Таму застаюцца толькі дзяржаўнае фінансаванне, гранты і данаты.

    Вось у гэтых кірунках спадар Пазняк і можа прыкласці свой уплыў і сувязі пасля 30 год эміграцыі, каб рэалізаваць сваю прапанову.
  • Acab
    01.10.2024
    Ды скіньцеся свайму герою здабывальніку ўласнае дзяржабы на канал. Што вас, процьму з камэнтароў, стрымлівае, як такая файная задума?!
  • ололо
    01.10.2024
    Да хай бы яны самі з марафонам управіліся, яшчэ і на Беларусь весці трансляцыю. Каму цікава - найдзе спосаб і укр навіны паглядзець, а каму тое непатрэбна - таго не прымусіш. Карацей, мо і добра, але ў нашых умовах нерэалізуема. Ды і Украіне Беларусь да аднаго мейсца.
  • Слушна!
    01.10.2024
    Даўно час прыспеў! Нарэшце хоць Пазняк гэта агучыў, пакуль лідары і лідаркі ў Гаазе ютубнае шоў чарговае ўчыняюць. З палякамі не атрымалася, грошы параскралі - трэба ў больш блізкае нам украінскае асяроддзе перамяшчацца.
  • Глядач
    01.10.2024
    Слушна!, з палякамі ўсё атрымалася. Белсат працуе ўжо шмат гадоў. Гляджу перадачы па гісторыі, дакументальныя фільмы выдатныя, рэпартажы пра полк Каліноўскага і іншых беларускіх дабраахвотнікаў.
  • Імя
    01.10.2024
    Глядач , якраз уключыў учора ўпершыню за год, мабыць. А там:
    - Шандаровіч расейскай,
    - нейкі серыял расейскай,
    - допыт спартоўкі той уцеклай (адказвае расейскай, вядома ж)
    - дакументалка пра украінскіх уцякачак (усё расейскай)
    - відэанарэзка пра нейкія вынаходкі цёця вяла (такіх падборак і на ютубе нямала, але ж хоць беларускай і з лукашэнкай месцамі)

    І што беларусу абраць? Усё такое смачнае (не)
  • leha
    01.10.2024
    так менавіта што украінская прапаганда, ужо маем рускую, польскую, цяпер украінскую. а калі ўжо дойдзе чарга да беларускай?
  • Человек
    01.10.2024
    Лучше ликвидировать белсат и не создавать его украинский аналог.
  • нявеста азаронка
    01.10.2024
    "Бо на Беларусі, акрамя расійскай прапаганды, нічога няма"
    як гэта? а НН? нешта дзядзька зусім адарваўся ад рэальнасці
  • Меркаванне
    01.10.2024
    нявеста азаронка, гэта вы адарваліся ад рэчаіснасці. Па-першае, нн у Беларусі заблакаваная. А па-другое, мала беларускага кантэнта пра беларусаў. І зашмат пра ўсякіх навальных, расейскіх спевакоў, лукашыстаў і лукашысцкіх і рашысцкіх сілавікоў.
    Пра беларускія справы піша Рацыя. Але яе мала хто чытае.
  • Латэкс
    01.10.2024
    нявеста азаронка, НН не рупар прапаганды, як падаецца, гэта незалежны электронны СМІ. Пазьняк жа выказваецца за канал украінскай прапаганды для Беларусі. Меркавана, гэта не адно й тое ж.
  • Ага, канешне!
    01.10.2024
    нявеста азаронка, ўсё расійская прапаганда апрача Пазьняка! Хто не згодзен, той агент.
  • Acab
    01.10.2024
    Цісну вам руку крыху ніжэй спіны за вашыя сёньняшнія камэнтары, гэты і пра "грамадзянскую машыну паліцыі"
    Давайце піціцэю створым, дзе там пажаданьні сСьвятому Мікалаю пішуць, каб дзядусь Зэ мадэраваў на Нашай Ніве камэнтары.
    Падтрымаем памкненьні дэміюрга незалежнасьці
  • user
    01.10.2024
    --> Расійская прапаганда ва Украіне працуе дзень і ноч. Яны ствараюць такую сітуацыю, што беларусы — гэта ворагі.
    Ну если считать Зеленского и его команду "агентурой", тогда всё так

    Что касается, предложения сделать ещё один ТВ канал - это просто результат ретроградного мышления
  • Ромавы гоблен
    01.10.2024
    Люто плюсую
  • мики маус
    01.10.2024
    Когда о деньгах говорит Позняк - это финансирование. Когда о них и Дем силах - это грантасосы.
    И второе, у беларусов всё так, кто-то всегда им должен сделать. Самим времени не хватает, надо в очереди на границе стоять.
  • &
    01.10.2024
    а што скажа Мікола Бугай?
  • Маё імя
    01.10.2024
    Калі б у каментарах на "НН" пазначаўся дакладны час іх размяшчэння, можна было б вылічыць, колькі працуе ботаферма над тым, каб праз каментары і рэакцыі на іх сфармаваць успрыяцце чытачом артыкула. У дадзеным выпадку бачна, што боты працавалі недзе да дзявятага каментара.
  • ?
    01.10.2024
    дык, а як вяшчаць будзе, калі па меркаванні дзеда "на Беларусі, акрамя расійскай прапаганды, нічога няма"?
  • Жвір
    01.10.2024
    Цьвярозая прапанова, і карысная для Беларусі. Было б цудоўна, калі б гэта рэалізавалася.
    Дарэчы, Белсат, як вядома, уваходзіць у кабельныя ТV пакеты правайдараў паслуг у краінах Балтыі. Падобны ўкраінскі канал, з вяшчаньнем на Беларусь, знайшоў бы вялікую аўдыторыю гледачоў ня толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх суседніх дзяржавах, уключна з Расеяй...
  • Маё імя
    01.10.2024
    Але цікава, канечне, што першыя каментатары не звярнулі ўвагу на тое, як "айцец беларускай незалежнасці" глорыць за прасоўванне сярод беларусаў украінскіх інтарэсаў. Беларускія інтарэсы пры гэтым не прыгадваюцца. Ён знайшоў новых гаспадароў? Ці гэта старыя задалі яму новы кірунак антыбеларускай дзейнасці?
  • бабруйчанін
    01.10.2024
    ??)) Яшчэ украінскай прапаганды Беларусі беларусам ні хапала ,як і " лабістаў- агентаў уплыва" ўкраінскай карысці.
    Цікава Пінчуку зяцьку Кучмы ці Ахметаву прапанова ? Ці чэшскаму Фіале ,які набыл некалькі ?? Ці якому Садавіну і яго жонка са Львова?
    Каламойскі дакладна ўхапілся бы за гэтую ..прапанову.)) з надзеяй на будучыню на гешефт
    Чым лепш украінскія магнаты )) за рф беразоўска гусінскіх ці яшчэ якіх мэрдоков шпееров
  • Mihael
    01.10.2024
    Усе украінскія навіны ў ютуб ёсць круглыя суткі бясплатна. Адзіны тэлемарафон. Глядзіце ў youtube.
  • Алесь
    01.10.2024
    Важно создать телеканал через спутник , для Iptv приложения, а так же радио на длинных волнах и радио для iptv .
    Как правило телевизор не проверяют при обыске . Нужны безопастные источники информации тг каналы изжили себя. Думаю если бы в 2020 узнали что дурок 50 раз летал в россию с 2014 года врятли бы тг сыграл такую роль в протестах.
  • &
    01.10.2024
    Прапанова разумная, пагатоў з улікам таго як палякі сэквестырывалі існуючы Белсат. Але Украіна зараз таго рабіць наўрадці стане, не да таго. Але было бы добра і правільна
  • Стары балабол
    01.10.2024
    У людзей кароткая памяць. У часы Парашэнкі было ўзгоднена вяшчанне ўкраінскага каналу ў Беларусі, але тады нічога не запрацавала. А якія шанцы, што па прапанове нейкага там Пазьняка запрацуе канал з "украінскай прапагандай"? Думаю, ніякіх шанцаў. Ім грошы ёсць куды патраціць. І ім бы выжыць у той вайне...
  • ОПЯТЬ 25
    01.10.2024
    Когда о деньгах говорит Позняк - это финансирование. Когда о них и Дем силах - это грантасосы.
    И второе, у беларусов всё так, кто-то всегда им должен сделать. Самим времени не хватает, надо в очереди на границе стоять.
  • Сонейка
    01.10.2024
    Абсалютна ўсе адэкватныя беларусы падтрымаюць такую ідэю, але ці згодны на гэта ўкраінцы? Іх супрацоўніцтва з некаторымі прадпрыемствамі хітразачэсанага прымушае задумацца аб іх рэальным стаўленні да нас.
  •