Комментарии к статье

Горбунова: «А Полина Шарендо-Панасюк? Ради чего эта борьба? Она бессмысленная»

  • Халк
    18.09.2024
    "Дзеля чаго гэтая барацьба? Яна бессэнсоўная." - пасля гэтай фразы хочацца сказаць: як ты, бдзь, увогуле трапіла ў каманду Ціханоўскай з такім смеццем у галаве і на языку? А можа нават лепей не сказаць, а зрабіць адзін рэзкі рух...
  • Арэса
    18.09.2024
    Гнаць яе адусюль, прыгрэлі п..лю. Яшчэ мае нахабства памінаць Паліну!
  • ---
    18.09.2024
    Хоть и косит под би.
  • Прывітанне карысным дурням
    18.09.2024
    Калі ў спадарыні negative iq, то я ёй нагадаю, што ніхто з дэмсіл з 2020 года не быў супраць перамоў. Адзіны хто быў, ёсць і заўсёды будзе супраць - лукашэнка і ягоны рэжым. Яму патрэбны не перамовы, а зняццё найбольш балючых калійных санкцый, частковае прызнанне каб далучыцца да будучых перамоў па вайне. І гэта ўсё ён хоча без змены палітыкі - без спынення рэпрэсій, з саўдзелам у вайне атрымаць гэтыя ўступкі.
  • Кхм
    18.09.2024
    Паліна, здаецца, сама выбрала гэты шлях... Таму пытаць, навошта яе барацьба... Гэта безтактоўна і гэта тупа. Гэта як прымяраць яе жыццё на сябе і сказаць, што яна выбрала бессэнсоўны і тупы шлях. Мы не ведаем, што яна зараз думае. Можна сесці і пачаць трызніць. І пачаць усе жыцці на сябе прымяраць. І пачаць жалець усіх, таму што насамрэч жалееш самога сябе... Яны вас прасілі сябе жалець? Можа напісалі дзесьці... Ёсць разуменне, адчуванне болю іншага, а ёсць жаленне іншага. Дык вось гэта праекцыя. Гэта вы сябе жалееце, сваю праекцыю ў іншых.
  • Нейкае абы што
    18.09.2024
    Кхм, Паліна не абірала шлях, што ёй будуць кожны раз накідваць новы турэмны тэрмін.
  • Acab
    18.09.2024
    Яе гэныя думкі пра спадарыню Паліну да аднаго месца. Гэта "незалежныя" смі адцягваюць ўвагу ад істотнага.

    А мне, адпаведна, хочацца яе, вашую ўвагу, да істотнага павярнуць.
    Хто такі дзяржслужачы? Ёсьць процьма вызначэньняў, але нам дзеля нашых мэтаў прыдасца такое: дзяржслужачы гэта чалавек, які здымае зь сябе [адказнасьць за] наступствы сваіх ўчынкаў. Ну ці максымальна паслабляе.

    І вось ўсе гэтыя сьветакабінэты (я ня надта разумеюся ў гатунках) гэта такія дробна-сярэднія эўрабюракраты (нездарма пэрманэнтная апалягетыка, што захад Яемосьць Георгіеўну Першую прымае, а новы твар ня прыме - ня ўладкуе на дзяржпасаду, і ўсе сьветакабінэты аўтаматычна fired/звольненыя)

    Спадзяюся, я давёў, што так званая дэмакратычная апазыцыя - эўрабюракраты (тлустасьцю бэсэсэравага аблвыканкаму, недзе так).
    І вось на дзяржпасадзе спадарыня Гарбуніха ладзіць адзіны маратон (з самааўдытам, а як жа). І, вернемся да вызначэньня дзяржслужбы - не нясе адказнасьці за тое, куды і як выкарыстала назбіраныя грошы (я нат маўчу пра бюджэтнае фінансаваньне пасады).
    Нядаўна была навіна, суцяжніца пабегла на галкі на старублёвай сукенцы пажалілася, спажывецкая хеўра абадрала гандляра агулам трыццаціразова.
    А вось параўнайце - спадарыні Гарбунісе, як і ўсім сьветакабінэтам ніхто нічога ня зробіць. На дзяржпасадзе адказнасьць зьнятая. Маратоны, перадвыбарчая агітацыя праз плян перамогу і процьма чаго ня несла наступстваў тым, хто памыляўся і злаўжываў, кідаў ў полымя людзей.

    Няхай ў цябе, любы чытач, не складзецца ўражаньне, што я такім чынам абяляю падлукашэнак. Не, такая самая дзяржслужба, можа бандарэнак тузінамі ганашыць аб арэлю і не адчуваць намтупстваў. Апроч прэміі за адданую службу.
  • joy
    18.09.2024
    Перагарнуць старонку, кажаш? А тым часам. на прыватным (!) прадпрыемстве, на якім я раней працавала, пачалі звальняць людзей па сьпісах, спушчаных з гарвыканкаму...
  • Hooch
    18.09.2024
    Лукашэнка хлусіў заўжды. Прывядзіце мне прыклад, калі ён не падмануў. З самага пачатку пачынаючы ад "замаху" ў Лёзьненскім раёне скончыаючы ўсімі рэфэрэндумамі й законамі абяцаньні ягоныя былі суцэльнаю хлусьнёй. Я ня веру, што ён шчыра хоча перагарнуць старонку. Ўсё што ён робіць гэта толькі дзеля таго, каб выйграць час, таму што яму больш нічога не застаецца. А Гарбунова... яна альбо звар'яцела, альбо пайшла на нейкую здзелку з рбшным зладзеем.
  • Толя
    18.09.2024
    Пакуль ніводнага бі-актывіста не назіраецца. Ну да, свабода нораваў і маралі, хочаш дзевачка-мальчык, хочаш наадварот. А па факце слабая жанчына, якая спрабавала грымець яйкамі. І што ў выніку.... рэвалюцыю Беларусі рабілі гномікі, ды так і не зрабілі... Калі няма парадку ў галаве, навошта ўвогуле лезці ў народ.
  • Ich
    18.09.2024
    А што Паліна і тысячы палітвязняў нясуць нейкую віну за тое што гэты пакрыўджаны дзіцячымі агідкамі вар'яцкі, злачынны, антычалавечы і антыбеларускі рэжым не можа "перагарнуць старонку" якую так "шчыра" хоча перагаруць? *** Людзі якіх за іх грамадскую пазіцыю, а фактычна НІЗАШТО катавалі, якім нізашто зламалі лёс, аднялі здароўе, годы жыцця, аднялі дзяцей, сям'ю, маёмасць, працу, збілі, згвалтавалі, зламалі жыццё і гэтыя людзі нясуць яшчэ і віну за тое што гэты такі пакрыўджаны рэжым не можа так "шчыра" перагарнуць старонку патрабуючы ад народа прызнаць сваю віну ў чым? У тым што ён не народ, а народзец ды скаціна і у тым што толькі гэтаму вар'яцкаму рэжыму гэты народзец пажыццёва павінен біць паклоны ды быць удзячным што гэты рэжым дазваляе крыху жыць ды дае глаток паветра і вады адмаўляючы ў элементарных чалавечых правах і у элементарным праве на свабоды якія кожны чалавек мае ад народжаныя? Насам рэч у добрага гаспадара нават да скаціны адносіны больш чалавечыя ды напоўненыя любові чым у гэтага рэжыму адносіны да людзей. Я не магу ўявіць як можна пакрыўдзіць скаціну ці любую жывёлу, тым больш дазволіць да жывелы такую лютасць і вар'яцтва, такія здзекі што творыць гэты рэжым у адносінах да ні ў чым не вінаватых людзей, да нашага народу.
  • Varona
    18.09.2024
    Дзіўныя меркаванні ад фем-актывісткі. Вольга хоча перагарнуць старонку - есць камісія шведа...
  • Ваабшчэ та вайна ідзе
    18.09.2024
    У след за караблем
  • Лёлік з-пад Лімасола
    18.09.2024
    А мне здаецца, што на чалавека націснулі праз яе родных, якія засталіся ў Беларусі, таму што ідэі абсалютна дурныя.
    Не адмаўляю, што "камісія па вяртанню" нават можа ёй сапраўды дазволіць прыехаць у Беларусь без наступстваў, каб зрабіць выгляд, што "можна перагартнуць старонку"
  • От да як
    18.09.2024
    Што сёння маем? Вызвалена 100+ палітвязняў, лука верашчыць ледзь не штодзень пра санкцыі, ціск "бешаных", "дзякуй не сказалі". Ніводнай саступкі яму не зрабілі (ніводнай!), кропкава санкцыі нават пашыраюцца. А людзі выходзяць на волю. І працэсы ідуць.

    Цяжка сказаць, наколькі на ўсё гэта ўплывае Ціханоўская і яе каманда, але апасрэдавана ўплыў дакладна ёсць. Перамовамі, паездкамі, працай з медыя дэмсілы дапамагаюць Захаду фарміраваць бачанні і стратэгіі. Якія і вядуць у выніку да вызвалення палітвязняў.

    А что было б, калі б кіравалі людзі кшталту Ягорава альбо Гарбуновай? Якія проста здаліся і вылезлі з акопа з белым сцягам? Думаю, было б так. За 50 вызваленых яны б знялі палову санкцый, легітымізавалі б луку і бегалі б з крыкамі: жыццё кожнага і кожнай бясцэннае, дзякуй за гуманізм і міласэрнасць! А палітвязні з тэрмінамі 10+ цягнулі б тэрміны далей, бо лука атрымаў, што хацеў.
  • Кхм
    18.09.2024
    От да як, вы вельмі трапна заўважылі..я і не падумала) насамрэч, стратэгія санкцыяў нікуды не сыйшла, а людзі паціху пачалі выходзіць. Значыць, не такая ўжо яна і бессэнсоўная. Навошта мяняць тады на падлізванне заду лукашэнкі?
  • бабруйчанін
    18.09.2024
    Наконт энтузіастаў у будзь якой справе мой камент па квір семіт талерантнасці ..ні надрукавалі
    Гарбунова сваім адказам пацвердзіла на энтуазізьме шмат ні працягнешь.
    Будзенная шэрая праца патрабуя моцы ведаў досведа Переканання " па беларуску чуць і бачыць" 30 год Вясна дзейнічае ..
  • Выпускайце Бяляцкага!
    18.09.2024
    бабруйчанін, рэкамендацыі і каментары па тэме ад Бяляцкага ўспрыняў зараз бы з большым даверам. Ды хто ж яго адпусціць?
  • Влад
    18.09.2024
    Так выходит это Полина "выбрала" в тюрячке посидеть? Что эта тётка несёт?
  • Алесь
    18.09.2024
    Наяўнасць палітзняволеных абумоўлена захаваннем дыктатуры Лукашэнкі. Таму тая частка беларускіх дэмсіл, якая мэтанакіравана працуе на дэмакратызацыю Беларусі і набліжае знікненне рэжыма Лукашэнкі - аўтаматычна працуе і на вызваленне палітвязняў. Па сутнасці гэта ёсць імплементацыя тактыцы: ня будзе тэрарыста - ня з'явіцца і закладнікаў.
    Але адначасова ніхто не забараняе дамагацца вызвалення палітвязняў гуманітарным шляхам. І гэта заўсёды пэўны гандль з тэрарыстам, каб тый вызваліў закладнікаў. Удзельнікам гэтага гандлю заўсёды варта памятаць, што ў іх няма права ані патрабаваць чужых здабыткаў ад кагосці, ані спекуляваць любым чынам на праблеме палітвязняў.
    Калі спадарыня Гарбунова адчувае ў сабе сілы на гэтым напрамку - хай будуе адпаведную інфраструктуру і займаецца гэтым пытаннем такім чынам, якім яна лічыць адэкватным.
  • Woodoo Cult
    18.09.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Сымон
    19.09.2024
    Публічныя папрокі ў імкненні палітычных сіл да ўлады - гэта верх палітычнай непісьменнасці. Я памятаю, калі ў 1990 адбыліся першыя і апошнія ў гісторыі СССР адносна дэмакратычныя выбары - па кватэрах хадзілі чальцы ініцыятыўных груп і збіралі подпісы. Зайшлі і да нас дзве цёцечкі. Яны агітавалі за тагачаснага камуніста-наменклатуршчыка, які пакуль яшчэ займаў высокую пасаду ў Менгарвыканкаме. Яны палівалі брудам дэмакратычных кандыдатаў і заяўлялі: "Они же рвутся к власти!". Пра тое, што іхны кандыдат (калі ўжываць іхны лексікон) - ужо "дарваўся да ўлады", яны чамусьці не ўзгадвалі.
    Улада - гэта інструмент выканання палітычнай праграмы. І калі ў палітычнай праграме ёсць пункт пра спыненне рэпрэсій, вызваленне і рэабілітацыю ўсіх палітзняволеных - я ня бачу праблемы ў тым, што адпаведная палітычная сіла змагаецца за ўладу. Тым больш што наяўнасць палітзняволеных - гэта таксама наступства ўлады Лукашэнкі.
  •