Комментарии к статье

«Риелтор плакала в трубку». Как власти отменяют сделки по продаже недвижимости политических беженцев

  • Прымусовы Дзярж Арбітраж
    27.08.2024
    Канешне, я павінен быць ня толькі ў нерухомасьці, але і ў інфармацыйнай галіне, ў прыватнасьці, ў мэсанджарах і сацсетках
  • Беларуская Нявеста
    27.08.2024
    Цікавае супадзеньне, і ў мяне дом забралі
  • Беларуская Нявеста
    27.08.2024
    Праўда ў мяне было праз што забраць - крухмальнае грамадзянства мелі з мужам (забралі ў УРСР)
  • Жытлавы Камісар Максончык Гарэцкі, клясык белліту
    27.08.2024
    "Нават калі там трава - ўчастак мой і мой"

    Я згодзен са спадарыняй Крысьцінай адсоткаў на сто. А сярэдні чытач Нашае Нівы, прызнацца, не.
    Тлумачу: ў нітках пра нейкія гісторыка-архітэктурныя каштоўнасьці пачынаецца вэрхал, што яны належаць ўсім, нельга зьмяняць такі дом пад сябе і так далей.
    Заўсёды выклікае замілаваньне. І прызначае гісторыкаархэалягічнай каштоўнасьцю нейкі падлукашэнка, і няма слова "мой"
    І вось любы чытач на падставе гэтае "каштоўнасьці" дэлегуе права ўласнасьці ад гаспадара нерухомасьці да падлукашэнак і мяркуе, што не дэлегуе на падставе няскошанае травы ці наведанага мітынгу.
    Не, любы чытачэ, ты зьнясіліў чалавека і нагадаваў дзяржаву дзеля называнага гістарычнымі каштоўнасьцямі і яны засталіся кволы і дужая.
  • Рая
    27.08.2024
    Жытлавы Камісар Максончык Гарэцкі, клясык белліту, але ты і ёпнуты на галаву.
  • .
    27.08.2024
    Acab забівае ўсе каменты сваёй лухтой, пішучы пад рознымі імёнамі.
    Свабода слова гэта добра, але пакуль не парушае свабоду іншых людзей. Неадэкваты забруджваюць эфір у каментах, скажаючы агульную карціну меркаванняў.
    Acab, Старкоў, Максім дызайнер заўсёды рэагуюць не на праблему артыкула, а на свае "пункцікі", да якіх маюць непрапарцыйна перакошаную цікавасць і ўвагу.

    Непасрэдна ў гэтым каменце: ну якая сувязь паміж ГКК (гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі), ахова якіх у грамадскіх інтарэсах (нашай дзяржаве яны насамрэч не цікаўныя), і неправавой экспрапрыяцыяй нерухомасці ў палітычных мэтах?
    Злуе, што такое алагічнае трызненне напаўняе ўсе каменты, а вось аргументаваныя рэлевантныя меркаванні часам не праходзяць мадэрацыю.
  • Максончык
    27.08.2024
    Спадарыня Кветачка Мая Аленькая Раенька, я добра свае службовыя абавязкі выконваю, на мой гонар бурса сельскагаспадарчая на 16 карпусоў будучых аграномаў і старшыняў названая, ў яе сьценах Галоўны Начальнік адукаваўся
  • Грамадзкія Інтарэсы
    27.08.2024
    Нас, дарэчы выслаўлівае сёмы падлукашэнка і шосты падмакарон. Такі, як спадар Максон Гарэцкі ў часы выкананьня камісарскіх абавязкаў.
    А ты, любы чытычэ, ўсё валаеш такога падкамісара, які пад фальшывай маскай грамадзкіх інтарэсаў будзе не свае, а твае жаданьні рэалізоўваць
  • .
    27.08.2024
    У злачынстваў ў артыкулы ёсць дакладныя імёны і прозвішчы. Лукашэнка і яго карнікі, выканаўцы.
    У Acab ўжо вінныя шырокі неакрэслены круг нейкіх прыхільнікаў дзяржавы як рэгулятара, чамусьці аматары аховы ГКК, да кучы французы, Гарэцкі, і ўжо нават я.

    Не ведаю, ці гэта свядомая стратэгія, ці проста вынік унутранага ментальнага хаосу. Яна ў тым, каб пераносіць адказнасць. Каб усе забылі рэальнага злачынцу.
    Як не аднойчы заўважалі каментатары, гэты Acab ніколі не спрабуе лаяць беларускія і расейскія тэрарыстычныя рэжымы.
    Ватныя тролі не чапаюць зладзеяў, галоўная мэта і асалода для іх - толькі падгадзіць аўдыторыі.

    Падсумую: ніякі гэты Acab не аматар анархізму і не баец з дзяржавай. Звычайны саўковы дэмагог з "ватабаутызмам" ("а вы", "а у вас"), ватны троль.
  • .
    27.08.2024
    > Рыэлтарка, якая праводзіла ўгоду, плакала ў трубку, бо за чысьціню ўгоды яна нясе пэрсанальную адказнасьць.
    > Яна не разумее, як працаваць далей, бо на лобе ў чалавека не напісана, ці зьяўляецца ён апанэнтам улады.

    Заўважце, рэалтарка плакала не ад спачування да ахвяры, не ад адчування несправядлівасці ў дачыненні да ахвяры, а ад адчування несправядлівасці да сябе. Каб магла б, правярала б і "апанентаў улады".
    Плакала, бо жадае быць выдатным выканаўцам (а не атрымліваецца).
  • Мх
    27.08.2024
    ., Калі вы слухалі Радыё Свабода на сярэдніх хвалях на частаце 612 кГц ў 00-я, там тая ж "метода": "заснежыць", "запамехаваць" эфір. Прычым "снег" станавіўся больш інтэнсіўным, калі з гасцямі студыі абмярковаліся якія "вострыя" пытанні. Acab і іншыя Старковы, Человек - проста лічбавы, сучасны варыянт такога "снега". На добра складзены артыкул, на "вострую тэму", яны пачынаюць балаболіць пра свае бзікі, чапляцца да адэкватных каментароў, такім чынам адводзячы ўвагу ад галоўнай тэмы. Гэта, па сутнасці псіхалагічны ціск на чытачоў з боку Acabаў, і заадно спроба стварэння негатыўнага іміджу беларускай мовы (выкарыстанне нейкага стылю а-ля 1910-я, і ў той жа час "словаў калдыроў": (БеДарусь, ДзярЖаба, і да г.п.). Відаць гэта яшчэ ёсць спробай псіхалагічна выматаць дадэратараў, каб нейкі час не праходзілі адэкватныя каментары. Па сутнеасці - гэта траяны.
  • .
    28.08.2024
    Слухаў у 80-ыя.
    Чалавек-"снег", чалавек-хаос/радыёперашкода - не абавязкова частка ботафермы. Веру ў аматараў па ўласнай дурасці. Хаця гэта таксама вынік таго, як сістэма паламала людзей. І зараз вось гэта з іх лезе.
    Дзякуй за каментарый.
  • Гэббі
    27.08.2024
    Звычайны нацызм.
  • Андрусь
    27.08.2024
    Гэббі, нацызм , як і камунізм , гэта партыя і ідэалогія . У Лукашэнкі няма ні таго ні другога
    Гэта звычайны бандытызм на ўзроўні дзяржавы.
  • Усе для сямейкі дзеда
    27.08.2024
    Рэкет па лукашыскі ад браткоў у балакоавах
  • раскулачванне 2.0
    27.08.2024
    "змагары" выдаляюцца як клас. І калі ў чалавека продкі былі вертухаямі, то яго такія навіны цешаць і ўспрымаюцца ім з радасцю. Той жа, хто з роду гаспадароў не паставіць лайк нквдэшнай тройцы.
  • Ганьба
    27.08.2024
    Офіс Вялікага Лідара задумаецца аб механізме кампенсацыяў? Ці ўсе кінутыя на праект Пашпарту Новай Беларусі?
  • ...
    27.08.2024
    "Ганьба", калі ёсць, што арыштоўваць на тэрыторыі справядлівай юрысдыкцыі, ці накласці пеню на угоды, то можна кампенсаваць у тэорыі. Але ў мяне адчуванне, што няма магчымасці зрабіць лукашыстам балюча, акрамя як дронам па башцы. Нават Пачобута не вызвалілі дагэтуль.
  • псми мс
    27.08.2024
    калі прадалі кватэру людзям незнаёмым і з'ехалі з грашыма, то не бачу праблемы. праблемы будуць у хатаскрайнікаў. а гэта толькі плюс - чым больш праблемаў у "глубіннава народа", тым хутчэй вынясуць хунту-табар на вілах.
    калі ж прадалі дзядзьку-бацьку ды яшчэ за тры тысячы рублёў (гыгыгы), то самыя вінаватыя.
  • .
    27.08.2024
    > Рыэлтарка, якая праводзіла ўгоду, плакала ў трубку, бо за чысьціню ўгоды яна нясе пэрсанальную адказнасьць.
    > Яна не разумее, як працаваць далей, бо на лобе ў чалавека не напісана, ці зьяўляецца ён апанэнтам улады.

    Заўважце, рэалтарка плакала не ад спачування ахвяры, не ад адчування несправядлівасці ў дачыненні да ахвяры, а ад адчування несправядлівасці да сябе. Каб магла б, правярала б і "апанентаў улады".
    Плакала, бо жадае быць выдатным выканаўцам (а не атрымліваецца).