Комментарии к статье

Матч Виктории Азаренко на турнире в Цинциннати по неизвестным причинам отменили

  • Цынцынаці
    14.08.2024
    Мяне перайменавалі на гонар спадара Цынцыната.
    Спадар Цынцынат пахаў ральлі, як прыбеглі суседзі і спыталіся ўзначаліць іх, бо на іхае роднае места насоўваецца навала вольскаў і розных экваў.
    Спадару Цынцынату шкада было пакідаць дагляд за полем, аж як ня даць адлуп, можна сваю зямельку, надзел свой згубіць.
    Спадар Цынцынат ўзяў сваю зброю, а суседзі - кожны сваю, і пад часовым на пэрыяд нападу кіраўніцтвам спадара Цынцыната далі адлуп ўсім вольскім (так і карціць напісаць "зь іхімі сьлюнявымі марамі пагнаць кепскага караля і заняцца на БТ тым, чым кепскі кароль і сам займаўся, - індактрынацыяй", але, вядома, мова пра іншых вольскаў, а спадар Вольскі займаецца прапагандай на меншым за БТ дзяржканале - Белсаце) і эквінскім.
    Перасьледаваць нападнікаў, аднак, ў іхія землі ня было як, бо на палёх спадара Цынцыната з суседзямі саспеў ўраджай, трэ было збіраць, каб не загінулі плады працы, а выдаткі вайны перакласьці на трэціх асобаў ня было як.
    Ўжо пазьней спадар Марый прафэсыяналізуе войска, выдаткі вайны проста і прымусова перакладаліся на іншых, ў выніку рэспубліка скончылася.

    Праз дзьве тысячы з гакам гадоў пасьля гісторыі са спадаром Цынцынатам іншыя ўзброеныя землеўласьнікі ўтварылі таварыства імя спадара Цынцыната, аж спадар Вашынгтон, адзін з меркаваных сузаснавальнікаў ордэну (небескарысна пацікаваць, хто яшчэ быў сярод заснавальнікаў, аж я ня стану псаваць самастойнае працы), спудлаваў перад нэгатыўным настроем ў некаторых шэрагах грамадзтва і пакінуў таварыства.
    З тае пары таварыства Цынцыната існуе ў выключна дэкаратыўнай функцыі.

    А ты, любы чытачэ, і надаль абурайся не чаму тваё пятнаццацігадовае дзіцё (гэта ўжо не дзіце, канешне, але отрак) ня бегае з аўтаматам, а чаму чыёсьці бегае.