Комментарии к статье

Кабанчук объяснил, почему калиновцы не заходят с рейдами в Беларусь

  • бабруйчанін
    09.08.2024
    Згодзен Неяк без дапамогі " сесцер братоў" суууседзей з усіх бакоў разбярэмся дамовімся паміж сабой .
  • Курапаты
    09.08.2024
    бабруйчанін , ведаюць беларусы вашыя краснапузыя дамаўлялкi, "браты" х..
  • бабруйчанін
    09.08.2024
    Курапаты, Гэта калі " сестры браты"інтэрнацыяналісты з Масква вырашалі за беларусаў Уважліва праглядзі прозвішча мясцовых кіраўнікоў нквд " троек" ..І побач палеглі чырвоныя крыху чырвоныя нацыянальна чырвоныя вернікі атэісты...беларусы ..Гэта калі на " братоў радню" суууседзей маешь надзею
  • Кабаненко
    09.08.2024
    Да лукі кажа не дабрацца такім чынам. Матывацыя у́ "міністра" тое што трэба, канешне. Гледзячы на "поспехі" кацапау́ на сваіх да тэрыторыях, складваецца у́ражанне, што Беларусь можна было б увогуле прайсці з поу́начы на поу́день і з захаду на у́сход таранам. Але каму гэта трэба, лепш лапшу на вушы вешаць.
  • Эюя
    09.08.2024
    Каліноўцы зойдуць, калі будзе прамы вайсковы канфлікт паміж Украінай і Беларуссю. Да гэтага часу Каліноўцы будуць бараніць Украіну, знішчаць Пуціна і рэабілітаваць беларускую нацыю ў вачах украінцаў. Гэта самае важнае, што трэба разумець. Гэта вялікая задача і пакуль што Каліноўцы выконваюць яе годна.
  • ПКК = УСУ
    09.08.2024
    Эюя, практыка паказвае, што гэта не так працуе. Прысутнасць рускіх ў РДК ніяк не рэабілітуе іншых рассіях праз гэтых ўдзельнікаў. Апазіцыйныя палітыкі, якія выступаць ад імя большасці беларусаў, і даносяць па дыпламатычным каналам і ў СМІ рэальную антываенную і антыаккупацыйную павестку, маюць ў гэтым працэссе больш уплыву, чым беларускія кантрактнікі ВСУ з ПКК. Я разумею, што ПКК - гэта годныя хлопцы і патрыёты Беларусі, но палітыкі заўсёды слухаюць палітыкаў, а не жаўнераў.
  • ПКК бароняць гонар беларусаў
    09.08.2024
    ПКК = УСУ, усё наадварот. Байцы ПКК ( і іншыя беларускія дабраахвотнікі) бароняць гонар беларускага народа.
    А апазіцыйныя палітыкі, "якія выступаць ад імя большасці беларусаў", на пачатку неслі ўсялякую лухту пра "гэта вучэнні", потым "гэта не акупацыя" і інш.
    Пра 2020ты год і "мудрую Маскву" увогуле памаўчу, а то камент не надрукуюць.

    Як іх слухаюць замежныя палітыкі мы бачым па дзеяннях у дачыненні да беларусаў: то праезд забараняюць на беларускіх нумарах, то прымушаюць ежу пакусаную на мяжы выкідаць і гэтак далей.
  • Без расеі лукаш - 0
    09.08.2024
    ПКК = УСУ, а хто ёсць гэтыя беларускія палітыкі і чаго яны дабіліся?
  • ПКК = УСУ
    09.08.2024
    Без расеі лукаш - 0, а і сапраўды, давайце падлічым!
    Усе мы ведаем, што вайна ва Украіне ідзе з 2014 года, не з 2020-га. За гэты час беларускія палітыкі зарабілі аўтарытэт і такую падтрымку насельніцтва, што стала магычама народнае адзінства 2020-га. Ўсе падзеі 20-га і далей праз якія праходзілі беларусы засталіся без увагі беларусаў якія ужо на той момант мелі 4 гады рэальнага баявога досведу. Калі пратэсты былі падаўленыя сілавым шляхам беларускія палітыкі і грамадзянскія аб'яднанні дапамаглі тысячам беларусам з эвакуацыяй і легалізацыяй у іншых краінах. Менавіта намаганнямі гэтых людзей мы мелі прывілеі ад ПБХ, гуманітарным візам, падоўжанню ковіднага рэжыму і дзеяння на час разгляду дакумантаў па побыту і відам на жыхарства. Тысячы беларусаў атрымалі юрыдычную і матэрыяльную дапамогу і надаль атрымліваюць. Менавіта беларускія палітыкі данеслі да эўрапескіх і украінскіх людзей і палітыкаў, што мы - не злодзеі і не тэрарысты Лукі, там даволі рэдка ў адрозненні ад расейцаў мы маем цяжкасці з людзямі з інных краёў. Беларускія палітыкі пралабіравалі для нас спачатку спрашчэнне атрымання международнай аховы, потым - аблягчэнне атрымання еўрапейскіх праязных дакументаў, зараз - спрашчэнне прызнання беларускіх школьных атэстатаў, а гэта вельмі важна для падаўжэння адукацыі і праўладкавання! Калі еўрапейскія улады занадта жорстка распаўсюджваюць санкцыі якія не даюць нармальна жыць, працаваць, ці абмяжоўваюць правы беларусаў замежжа - візы для бацькоў і блізкіх, вываз тавараў, факты спроб дыскрымінацыі і г.д. Гэта вельмі дапамагае нам у замежжы, а ў вырай ад'ехалі ужо амал паўмільёна беларусаў! Хто? Ціханоўская і яе офіс, ЦБС, Вясна, байсол, Латушка і яго людзі, мноства людзей з іных культурніцкіх і грамадзянскіх арганізацый якія рэгуляна дамагаць мноству беларусаў і украінцаў, дэманструя наш чалавечы твар. Ну вось так. А цяпер я хацеў бы ад Вас услыхаць что для Беларусі і беларусаў (!) канкрэтна зрабілі беларускія вайскоўцы, якія з 2014 і да зараз ваююць на баку ЗСУ? У меня няма сумневу што гэта шчырыя і патрэатычныя людзі, адданыя сваім перакананням, аднак для беларусаў ад іх дзейнасці акрамя абстрактнага "рэспекту" ад вельмі невялікай колькасці ўкраінцаў - нічога няма. Вось ў мяне перад вачыма ляжыць польскі ВНЖ, падарожны дакумент дачкі і фотка с сябрам якога байсол эвакуяваў ад мянтоў за дзень да новай спробы пасадзіць за краты. І для мяне гэта вельмі канкрэтна, а што ў меня і іншых беларусаў ад дзейнасці беларускіх ваяроў на баку ЗСУ? "Рэспект"?
  • Эюя
    09.08.2024
    І Наша Ніва, Полк Каліноўскага пішацца з вялікай літары гэтак сама, як Наша Ніва. Майце павагу.
  • Імя
    09.08.2024
    Эюя, як ня пішуць "Газета Наша Ніва", так і ня пішуць "Полк Каліноўскага"
  • У мене пытанне
    09.08.2024
    Яно само павінна неяк без баёў? Я адзін у поле выйду і без баёў мне Лукашэнка аддасць краіну? А чаму вы упэўненыя што услоўны Яшын не працягне палітыку папярэдніка Пуціна, але бяз крові? Рэр мідл, напрыклад? Не будзе ніякай свабоды і дэмакратыі, выбараў не будзе, але ілгаць навучацца так, бчб у рукі дадуць нават.
  • пачакуны
    09.08.2024
    Ага, пачакаем, пакуль суседзі навокал вызваляць беларусаў і зробяць ім рай?
  • Ёсік
    09.08.2024
    Мае рацыю, але спадарства, лукашэнка не сыйдзе сам, будзе, як загнаны воўк. Тысяч 5 адбітых ёсьць, хто будзе яго бараніць да апошняга, і гэта не азаронак з саладухам, і не плявузгальнікі з ТБ.
  • р а д а р
    09.08.2024
    Ёсік, r a d a r
    Лукашэнкi няма а ёсць Пуцiн , не будзе Лукашэнкi Пуцiн прызначыць свайго "лукашэнку"
    Трэба глядзець рэальна
  • Яшчэ пытанні будуць
    09.08.2024
    Ёсік, у лукашэнкі сама меней тысяч 20 розных спец войск выдатна падрыхтаваных, выдатна матываваных, плюс танкі артылерыя, спа, якая ніякая але авіяцыя і гелікоптэры, а што такое пкк? Ды што казаць, глядзіце праўдзе ў вочы, адзін спецназ кгб колькасцю як гэты полк, а мо і болей, а па эфектыўнасці як 10 такіх палкоў.
  • Без расеі лукаш - 0
    09.08.2024
    Ёсік, і без падтрымкі маскалей пабяжыць хутчэй усіх у якія эміраты. Успомніце хоць 2020
  • Без расеі лукаш - 0
    09.08.2024
    Ёсік, вы самі верыце, у тое што пішаце?
  • ПКК бароняць гонар беларусаў
    09.08.2024
    Яшчэ пытанні будуць, у ПКК шмат украінскіх сяброў. Дапамогуць.
  • Язэп
    21.08.2024
    Яшчэ пытанні будуць, спец войскі матываваныя толькі тэрарызаваць бяззбройных. Найпадобнейшыя да іх - гэта кадыраўцы. Пантоў - звыш даху. Ну а як тыя насамрэч ваююць на чале з лапцямі Аладзіна - выдатна бачна.
    Але проста рэйды сапраўды бессэнсоўныя - трэба адразу браць уладу і пачынаць пашыраць яе ва ўсе бакі.
  • Міколка
    09.08.2024
    Мэта простая - вырваць частку беларускай тэрыторыі з-пад кантролю калабарацыянісцкага рэжыма, усталяваць там абраную беларусамі ў 2020 годзе ўладу ў якасці часовага пераходнага ўраду, хутка распаўсюдзіць яе кантроль на астатнюю частку тэрыторыі Беларусі, адхіліць хунту ад ўлады, вызваліць палітзняволеных і забяспечыць бяспечнае вяртанне ў краіну і яе палітычнае жыццё усіх жадаючых беларусаў, выціснуць расейскія войскі з тэрыторыі Беларусі альбо інтэрніраваць іх, расфармаваць усе структуры датычныя дэсуверенітызацыі Беларусі. Калі гэта будзе зроблена - правесці сумленные выбары.
    Вядомае месца і орган улады ўнутры краіны заўсёды прыцягваюць да сябе людзей с усіх пластоў грамадства ў разы лепей за заклікі далучацца да абстрактнага "народу"
  • Ждiце шура, пiлiце гiры
    09.08.2024
    Вось так пазьнякi i кабанчукi пудраць беларусам мазгi, вы сядзiце чакайце, яшчэ паўвека, пакуль сiпаты будзе кiраваць, а цыганы доўга жывуць так што пакуль i самi не памрэце, а сашка вас всех перажыве яшчэ
  • Рэчаіснасьць
    10.08.2024
    Ждiце шура, пiлiце гiры, Пазьняк ніколі не заклікаў проста чакаць, ідзі пераслухай яго
  • Ганьба
    09.08.2024
    Полк не зойдзе, але вы трымайцеся там...
  • Падказка
    09.08.2024
    Зайсці можна з боку Смаленска
  • Эдгарс
    09.08.2024
    Падказка , з задняга праходу, з iншага бесхрыбетнiкi не :)))))
  • Беларус
    10.08.2024
    Навошта вам тады грошы? Сядзіце на давольствіі Украіны
  • яшчэ кабан
    09.08.2024
    Яны пад украінскімі спецслужбамі ваююць. Пакуль няма загаду ад украінцаў, ніхто не пойдзе. Кабан-чук хлусіць, дроны то далятаюць куды трэба, але навярху дагаварняк .
  • ПКК = УСУ
    09.08.2024
    Трэба разумець, што Полк Каліноўскага - гэта не армія новай Беларусі, а кадравыя кантрактнікі ўзброенных сіл Украіны, і што б там не распавядала іх прэс-служба, ці самі ваяры Палка, де-юрэ і дэ-факта - гэта ВСУ. А ў ВСУ зараз ніякіх праблем з Лукой няма, роўна як няма ніякай цікавасці да ўнутраных спраў акупаванай тэрарыстамі Беларусі. Ня трэба самападманвацца, што гэтыя людзі калісьці пойдуць вызваляць Беларусь ад тэрарыстычнай акупацыі па ўласнай ініцыятыве і як адзіны полк. Ну, мабыць, толькі пасля нападу на Украіну з боку РБ з удзелам беларускіх вайскоўцаў. Гэтыя людзі зараз ваююць за зямлю ўкраінцаў разам з ўкраінцамі ў складзе ўкраінскага войска. За беларусаў яны не ваююць і ў планах такога не маюць, хоць некаторым бы і хацелася думаць інакш. Сумна, но факт: ад існавання ПКК для астатніх беларусаў як зараз, так і ў перспектыве, нічога не зменіцца.
  • Баец ПКК
    09.08.2024
    ПКК = УСУ, Ты сильно заблуждаешься.
  • Беня
    09.08.2024
    Форма соответствует содержанию.
  • Яська-гаспадар
    09.08.2024
    Усё зразумела - сцыкуны.
  • Хвылечку
    10.08.2024
    Хвылынку, самі ўкраінцы не сьцьвярджаюць, што іх перамога будзе ў выглядзе "ўзяцця Берліна". Тады ўся схема дэакупацыі без баёў не працуе для Беларусі.
  •