Підставив путін лукашенка в історії з Ріко Кріґером, а сам злиняв. Друзі так не поводяться - хіба що рашисти.
1.
28.07.2024
Сустрэча на Валааме была патрэбна для ўзгаднення адзінай пазіцыі "Саюзнай дзяржавы". Плануюцца перамовы з мэтай замарозкі вайны. Беларусь саўдзельнічала ў ваеннай агрэсіі, а Пуціну важна, каб ад Беларусі нічога не патрабавалі, каб усё вырашала Расія. Пуцін хоча, каб Беларусь не успрымалі суб'ектам палітыкі, каб аб ядзернай зброі і статусе Беларусі размаўлялі толькі з ім. Гэтыя словы -- «Цяпер у нас ускладненьняў ніякіх няма з украінцамі. І я спадзяюся, што і ня будзе. Мы аніякія ня ворагі для ўкраінцаў» выгадны уладам Расіі! Лукашэнку загадалі сказаць, што праблем з Украінай няма! АЛЕ ПРАБЛЕМА ЁСЦЬ. Пакуль існуе рэжым у Беларусі, пакуль беларускі народ не з'яўляецца суб'ектам палітыкі, для Украіны і Еўропы існуе вялікая небяспека. Перамоўцы з боку Украіны і міжнародная супольнасць мусяць прызнаць Беларусь акупаванай і патрабаваць абвяшчэння нейтральнага статусу Беларусі і правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў. ДАГАВАРНЯКАМ --НЕ! МІЖНАРОДНАМУ ПРАВУ --ТАК!
1.
28.07.2024
Існуе пэўнае супрацьстаянне Кітаю з Расіяй, і гэта ў інтарэсах Беларусі. Расейска-кітайскі стратэгічны тандэм нельга назваць раўнапраўным. З пачаткам вайны ва Украіне Кітай напоўніцу карыстаецца эканамічнымі выгодамі (жорсткія зніжкі, захоп расейскіх рынкаў). Для Расіі -- гэта пастка і безвыходнае становішча. Адразу перад тым, як Расія размясціла ядзерную зброю ў Беларусі, Кітай адмоўна выказваўся аб выкарыстанні ядзернай зброі. Але Пуцін зрабіў тое, што зрабіў. Як ён гэта патлумачыў кітайцам? Ён тады яскрава даў зразумець, што Беларусь для яго -- гэта як Тайвань для Кітаю. Цяпер вось прайшлі беларуска-кітайскія вайсковыя вучэнні. Кітай мог бы дапамагчы ў вызначэнні будычыні Беларусі як нейтральнай і бязядзернай краіны, надзейнага гандлёвага партнёра. Гэта выгадна ўсім, акрамя Расіі. Як пераканаць Кітай дапамагчы нашай незалежнасці?
Алесь
28.07.2024
Немного не по теме. Например если ситлуация на границе Польши разрешится в Пользу рядовых белорусов. Можно в ЕС создать альтернативный эмисионный центр. И печатать дубликаты рублей. Каждый кто бастует самостоятельно выезжает в Польшу,Литву или Латвию и получает 32 000 рублей забастовочных. Скажем раз в полтора года.
Жвір
28.07.2024
Там абмяркоўваліся тэхнічныя пытаньні далучэньня Беларусі да Расейскай імперыі ў якасьці губерні. Ніякіх іншых пытаньняў там не ўздымалася. Пуціну няма патрэбы абмяркоўваць з Лукашэнкам хаду расейскай вайны супраць Украіны, як і няма патрэбы раіцца з Лукашэнкам у пытаньнях расейскай зьнешняй палітыцы ці замірэньня з Кіевам. Пуціну важна, каб працэс паглынаньня Беларусі быў рухам выключна Беларусі ды нічога Расеі не каштаваў.
Не договорились? Такой закрытой встречи между Путиным и Лукашенко еще не было