Можа яно так і было як піша Зянон пра далёкі 1994 год, але што зараз рабіць, як скінуць ганебны рэжым цяпер, як адарваць Беларусь ад Расеі?
дочка Максима Дизайнера
12.07.2024
бачыце ж - расея нікога не хоча адпускаць. асабліва Украіну і асабліва (!) Беларусь. калі б нейкім дзівам перамог тады Пазняк (а памятаеце яго выказванні пра Дудаева? якія дарэчы, як казалі, адвярнулі ад яго шмат прыхільнікаў), то даўно б разбамбілі Беларусь, як Чачню, як іншых. таму адарваць бачыце - атрымліваецца што толькі праз кроў :/ былая каментатарка Нати сказала неяк па-жаноцку больш вытанчаную фразу - як адпаўзаць ад расеі? але і адпаўзаць таксама, бачыце, не надта каб атрымліваецца :/ дык як?
дочка Максима Дизайнера
12.07.2024
і дарэчы... "якія дарэчы, як казалі, адвярнулі ад яго шмат прыхільнікаў"... што па ходу так і ёсць. то якія могуць быць у яго 22%?
Цана
12.07.2024
дочка Максима Дизайнера, Ічкерыю не падтрымалі, аддалі на знішчэнне Расеі - атрымалі працяг - вайну ва Украіне. Прычым з нашай тэрыторыі.
дочка Максима Дизайнера
12.07.2024
наша гісторыя (і тэрыторыя) скрадзена (абкарнана), як ні ў каго з суседзяў. ці вы вучылі трохі нашу гісторыю, Цана?
Жора
12.07.2024
[Рэд. выдалена]
Жора
12.07.2024
Жора, далоў палітычную цэнзуру на НН!
Падтрымліваю Зянона Пазьняка
14.07.2024
Жора, тут толькі лукашысту Старкову, і яго аднадумцам Сымону і Мемуару можна без цэнзуры прасціны каментаў катаць, супраць Пазьняка.
Чытайце першакрыніцы
12.07.2024
Заўсёды чытайце першакрыніцы. Націсніце чырвонае слова "апублікаваў" - там пераход на старонку Зянона Пазьняка у Фэйсбук.
Дзякуй што нарэшце пачалі публікаваць допісы Зянона Пазьняка.
Ага
12.07.2024
Пустое ўсё гэта. Думы і былое, палітычная пенсія. Чалавек жыве мінулым, ён там застаўся ў думках, 30 гадоў таму. Экспанат палітычнага музею, як чалавек жывы, а як палітык даўно ўжо не.
Ага
12.07.2024
Я, Я, Я, мне ўсе вінны, вось калі б тады..., то я б як перамог... БЫ
Коратка і ясна
12.07.2024
"РЭЗЮМЭ: Вабары 1994 года былі самымі ганебнымі ў гісторыі Беларусі. Гэта былі выбары, якія на два пакаленьні вызначылі духоўную стагнацыю грамадзтва, страту гонару, русіфікацыю, залежнасьць ад Масквы і адмаўленьне ад свабоды. Гэта было сьведчаньне, калі нацыя, здабыўшы незалежнасьць, і маючы кандыдата незалежнасьці, свабоды, нацыянальнай пэрспэктывы і дэмакратыі, -- прагаласавала за рэнегата, беларусафоба, ненавісьніка незалежнасьці, шарлатана і псіхапата. (І, увага, некаторыя не зразумелі паразы нацыі ў 1994 годзе да сёньняшняга дня.)" 10 ліпень 2024 год. Зянон Пазьняк.
Важна і сёння
12.07.2024
А ведзь праблемы застаюцца ўсё тыя ж! Пасля падзення рэжыму Лукашэнкі мы сутыкнемся з тымі ж самымі праблемамі, што і ў 1994 годзе!
"Дрэнны вынік вабараў 1994 года быў забясьпечаны моцным ўплывам Расеі і яе ФСБ на старую камуністычную ўладу і на саветызаваны электарат Беларусі праз існуючую тады абсалютную сістэму гэбізаванага кіраўніцтва і залежнай інфармацыі, якая цалкам заставалася ў руках камуністычнай намэнклятуры. Плюс фальсіфікацыя галасоў супраць асноўнага апанэнта Масквы (З. Пазьняк, БНФ). Мэтодыка Масквы на выбарах абапіралася адначасна на двух агентаў -- на Лукашэнку ("Валет") і на штатнага афіцэра КГБ -- прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча (агентурная клічка невядамая). Задача тандэма -- не дапусьціць да ўлады кіраўніка БНФ Пазьняка. (Пра што пазьней Кебіч публічна засьведчыў)".
Ага
12.07.2024
-Доктар, а мой сусед, такі ж стары, гаворыць, што можа шмат разоў... -Дык і вы гаварыце
Анекдот
14.07.2024
Ага, табе 80? Спачуваю
Усё правільна кажа Пазьняк
12.07.2024
Ён лічыць, што і Лукашэнка, і Кебіч былі расійскімі агентамі. Яны і ёсць агенты: Лукашэнка-валет і фсбшнік Кебіч. Уся 39-гадовая дзейнасць Лукашэнкі на пасту прэзідэнта - на карысць Масквы.
Усё правільна кажа Пазьняк
12.07.2024
Маючы кандыдата незалежнасці, мы б даўно жылі вольна, як краіны Балтыі ці Польшча, якія абралі нацыянальна-арыентаваных кандыдатаў. А прагаласаваўшы за рэнегата, беларусафоба, ненавісніка незалежнасці, шарлатана і псіхапата Лукашэнку, атрымалі на 30+ гадоў саўковага дыктатара, слугу Масквы, і ў выніку жывём у расейскай калоніі, канцлагеры, дзе ні сцяг беларускі падняць, ні па-беларуску загаварыць. За ўсё б'юць, кідаюць у турмы, адбіраюць бізнэсы, даводзяць да галечы, выкідаюць за мяжу.
дочка Максима Дизайнера
12.07.2024
не адпусціла б расея так Беларусь, як краіны Балтыі
Человек
12.07.2024
Усё правільна кажа Пазьняк , >свободно >страны Балтии Вы серьезно?
Янка
13.07.2024
Усё правільна кажа Пазьняк , ну не пашанцавала Пазьняку з народам. Але нажаль, іншага не падвезлі. Таму застаюцца 2 варыянта: 1.Мабілізаваць ўвесь свой талент палітыка і працаваць з тым, што ёсць. Нават праз шматлікія памылкі і няўдачы. Як кажуць: Не таму слава, хто на язык лёгкі, а таму, хто ў справе стойкі. Альбо 2.Заставацца ў белым паліто і валіць ўсё на ЦВК, Шушкевіча, Лукашэнку, Крэмль, агентуру, чорта, д'ябла, пагражаць пасадзіць Ціханоўскую і бясконца ўсклікаць заклён "Мордар мусіць быць разбураны!". Імаверна з надзеяй, што аднойчы нейкія марсіяне гэта пачуюць, прыляцяць і ўсё зробяць.
А што скажа Мікола Бугай?
12.07.2024
Дзе Мікола Бугай са сваім Кебічам? Няхай пракаментуе.
<3
12.07.2024
Мікола Бугай можа гады 33 сачыняў той артыкул... чакайце. праз год 30 і 3 сачыніць мо яшчэ адзін
В чем же дело
12.07.2024
[Рэд. выдалена]
Acab
12.07.2024
Хто гэты доўгі прыхільнік дзяржабнае мэдыцынамы-адукацыі? Хто гэты абаронца "правоў" найманых работнікаў)?
Ёсік
12.07.2024
Паважаны Зянон Станіслававіч, на жаль, не перамог бы ты гэтага сіпатага папуліста. Беларусы спужаліся сваёй мовы, за якую вы вельмі актыўна ўзяліся. І народ чакаў цуду - хуценька хацеў "аднавіцца", зноўку патрапіць у спакойны СССР. Вы ім такога не абяцалі, а дырэктар саўгаса паабяцаў мафію пасадзіць, заводы запусьціць. І ён свае словы зьдзейсьніў - мафія сядзіць па катэджах, заводы запушчаны (зьнішчаны). Больш за ўсіх апасьля знаходжаньня ў РІ і СССР беларусы забыліся аб сваім слаўным мінулым, аб сваіх продках, культуры, мове, гісторыі, спадабаецца нам быць расейцамі, манкуртамі без будучыні.
Бобр
12.07.2024
Пасьля такіх каментароў, здаецца ўлада Пазьняка таксама доўжылася 30 гадоў. Рыторыка падобна: вы нічога не разумееце, толькі я выратоўваю нацыю
Воўк
12.07.2024
Бобр, а калі ты ўсё разумееш, навошта пішаш бздуры?
Jacek
12.07.2024
Блажен, кто верует...
Boba
12.07.2024
Стасик постарался оттянуть на себя голоса русифицированной части населения. Вот и результат.
Пытаннечка
12.07.2024
Boba , хто ж цябе адцягнуў і куды?
Всем пирамидол
12.07.2024
Позняк теперь такой же маразматик как и Байден. Старики, не лезьте в политику.
Пытанне
12.07.2024
Всем пирамидол, Лукашэнка быў самы малады кандыдат. Пад яго нават канстытуцыю перапісалі. З 40 гадоў на 35. І як, падабаецца малады?
хахаха
12.07.2024
Пытанне , он всех поимел. кое у кого и через 30 лет болит. )))
BLR
12.07.2024
Не перамог бы. Тады народ прагнуў лухты, нікчэмных абяцаньняў, пустых і палымяных прамоваў, моцнага хазяйственніка, братэрства з Расеяй. Тады такіх было за 80%. Сеньня крыху менш, але нават і сеньня б пры вольных (як у 1994) выбарах не перамог бы. Не прагне народ Беларусі гэту самую Беларусь, законаў, рынкавай эканомікі, жыцьця ў заходнім сьвеце каштоўнасьцяў. НЕ ПРАГНЕ. Найвыжай хоча проста замены быка на індыка, але пры захаваньні даўніны
Пеця
12.07.2024
Згода, толькі цяпер некаторым дайшло, што нас усіх Масква нае.ла
Беня
12.07.2024
Самозбиты рэфлэксолах. Напишите лучше про Галю, в начале 80-х...
Кілер троляў
12.07.2024
Беня, яго та збілі рэальна, а ты ўцёк і вякаеш
Алесь
12.07.2024
Господи я миллион раз в коментах писал,доказательства фальсификаций в самом результате выборов. Например в первом туре Кебичь набрал 1 млн голосов,а во втором туре уже 750 тыс. Обычно в первом туре голосуют убежденные сторонники кандидата и во втором туре можно только улучшить результат. Но тут на лицо что хотели не пустить во второй тур Позняка поэтому первый тур фальсифицировали,а во втором туре принципиально для москвы не имело значения кто победит из пророссийских кандидатов. Поэтому его провели честно и Кебичь набрал свои 750 000.
Чытач
12.07.2024
Алесь, дзякуй за лічбы. Маеце рацыю. Лагічна.
Алег
12.07.2024
НН,покапайтесь в архивах избирательных компаний демократических стран и вы не найдете прицидентов что во втором туре кандидат набирал меньше голосов чем в первом.
Алесь
12.07.2024
Было две ошибки демократического движения в Беларуси в 1990-х. Первая не было быстрейшей приватизации западным капиталом государственно сектора. Второе мягкая конституция(конституция бывает мягкой и жесткой).
Як?
12.07.2024
Алесь, і як гзта ўсё можна было прасунуць у камуністычным парламенце, які не хацеў ні за што добрае для Беларусі і незалежнасці галасаваць? Камуністы і ветэраны НКВД.
Гульні Раймонаў-2024
12.07.2024
А ў гэты час Анатоль Лябедзька, які тады быў у камандзе Лукашэнкі і яшчэ ставіў подпіс за далучэнне да Расеі, і не паставіў ад імя офіса Ціханоўскай подпіс пад Мемарандумам Канферэнцыі , бегае па сейме Літвы са сваімі заявамі пра "ліцвінізм", прадстаўляючы нейкія "палітычныя партыі".
1998-август 1996г
12.07.2024
чел не адекватно оценивал, оценивает и будет оценивать ситуацию в Беларуси.... Народ другой и Вам этогоне понять Человек- История.
Асабісты выбар кожнага
12.07.2024
1998-август 1996г, ды цудоўна ён ведае, якія вы, ябацькі, ватнікі і рускамірцы. Пазьняк намагаецца павысіць нацыянальную свядомасць беларусаў, культурны, палітычны ўзровень. А заставацца на ўзроўні саўковых бабак, якія хацелі назад у СССР гэта выключна ваш асабісты выбар.
Паўтор сцэнару
12.07.2024
1998-август 1996г, народ усё той жа. Параўнайце фота народа вакол Лукашэнкі, які галасаваў за "нашага Сашу, такога як мы, чалавека з народа, ён прыгожы, ён нас разумее, ён такі як мы". І электарат вакол Ціханоўскай. Усё тое ж самае, акрамя імя. "Наша Света, прыгожая, з народа, нас разумее, такая як мы". Адзін у адзін копія, што ў 1994, што ў 2020.
дочка Максима Дизайнера
12.07.2024
ну :/ з адной папраукай - у 1994-м абирали жэншчыны, а у 2020-м мушчыншчыны - аматары папсовых дыскатэк
што абое-рабое
Фэйспалм
12.07.2024
30 гадоў прайшло, а спадар Зянон так і не зразумеў, чаму ў яго не было шонцаў перамагчы на выбарах…
Так
12.07.2024
Фэйспалм, горш, што большасць народу за гэтыя 30 гадоў не зразумела сутнасці Расіі. Вось у чым праблема, хаця спадар Пазняк і некаторыя іншыя інтэлектуалы беларусаў папярэджвалі.
Anatol Starkou
12.07.2024
Наш Байден.
Serge
12.07.2024
На ўчастку ў Менску дзе я быў назіральнікам Пазьняк быў на 2-м месцы (21%), а Шушкевіч на 3-м (19%). Лука - 27%. Калі б Шушкевіч не вылучася, дык гэта дадало бы галасы Пазьняку. Тады 2-гі тур быў бы паміж Пазьняком і Лукой.
Мемуары
12.07.2024
Serge, а каб не вылучпўся Пазьняк, то прэзідэнтам стаў бы Шушкевіч, як кампрамісная фігура між усімі. І мелі бы рэальны шанец ад Расеі "адпазці". Але "мовнаму палітыку" было начхаць на такія перспектывы, важней было пацешыць самалюбства на самай высокай, прэзідэнцкай, арбіце. Пацешыў. І сёння забаўляцца, як гістэрычны падлетак і пражэкцёр.
Нейкае абы што
13.07.2024
Мемуары, якім чынам мы "мелі бы рэальны шанец ад Расеі "адпаўзці" з Шушкевічам, які падпісаў вайсковую дамову з Расеяй - ОДКБ? Механізм апішыце, як адпаўзці ад Расеі, знаходзячыся з ёй у вайсковым саюзе?
Serge
12.07.2024
Усе наступныя "выбары" праводзілі (фальсіфікавалі) арганізацыйна-кадравыя аддзелы раёных адміністрацый, то бок КГБ.
Лол
12.07.2024
Калі б усё было тады па законе, то Пазняк не проста бы перамог, Лукашэнку нават не зарэгістравалі бы кандыдатам. Нагадаю, Лукашэнка рэгістраваўся ў апошні дзень рэгістрацыі забыўшы з сабою пашпарт, каторы ён пакінуў Шклове. Камісія на чале з Ганчаром замест таго каб выканаць закон і форму, пахіхікала, пажурыла небараку і зарэгістравала Лукашэнку без дакумента.
Чытач
12.07.2024
Лол, дзякуй, што нагадалі гэты эпізод рэгістрацыі Лукашэнкі кандыдатам без пашпарту!
Сымон
12.07.2024
Лол, вы б спачатку гісторыю вывучылі. Да 31 студзеня 1996 ЦВК узначальваў Аляксандр Абрамовіч, і толькі потым ВС прызначыў Ганчара. Што ж тычыцца прапановы не рэгістраваць ужо даволі пазнавальнага Лукашэнку праз забыты пашпарт - то гэта мае назву "адмовіць па фармальных падставах", і гэты падыход вельмі актыўна ўжывала Ярмошына. А рэжым наўмысна ствараў гэткія фармальныя падставы ў датычэнні да моцных альтэрнатыўных кандыдатаў, напрыклад для Ціханоўскага. Пазняк у 1994 прайграў нават пры бездакорным падліку галасоў (чаму - аб гэтым у Лукашука даволі дэталёва распавёў Цыганкоў), але чамусці аніводнага слова пра ўласныя памылкі беларусы ад Пазняка дагэтуль не пачулі
Пытанне
13.07.2024
Сымон, Віталь Цыганкоў гэта той, які да сіх пор ўпарта называе прамаскоўскі антыбеларускі рэжым дыктатара Лукашэнкі, якога прывяло да ўлады і 30 гадоў дапамагае трымацца ва ўладзе расейскае ФСБ, "беларускім рэжымам"?
Сымон
13.07.2024
Пытанне , спадар Цыганкоў (як і іншыя аглядальнікі вельмі паважанай беларускай службы RFE) цікавіць мяне сваімі сутнаснымі даследваннямі. А спаборніцтва ў палымянай палітычнай патэтыцы - гэта асобная галіна, запатрабаваная ў часы вулічнай пратэстнай актыўнасці, якая пакуль што на паўзе.
Xor
12.07.2024
Реальность такова, что в 1994 победить на выборах Лукашенко было ЛЕГЧЕ ВСЕГО за последующие 30 лет, и Позняк этого сделать не смог. А теперь раздаёт другим советы.
Усё правільна кажа Пазьняк
12.07.2024
Xor, Пазьняк ішоў, каб прыбраць пасаду прэзідэнта. А іншым ён раздае парады байкатаваць выбарчы фарс. Бо Лукашэнка ніколі нікому на выбарах уладу не аддасць. Вам гэта не відавочна? Пойдзеце галасаваць на "выбарах-2025"?
Кабінет Ярмошынай
12.07.2024
Xor, лягчэй за ўсё было ў 2020, у Светы было 97% і толпы на вуліцах. Аднак Света здрадзіла народу і не выйшла да яго. А пабегла ў кабінет Ярмошынай. І з'ехала па маршруце, які ёй распрацавалі ў тым кабінеце. Інаўгурацыю адмовілася прыняць.
Anatol Starkou
12.07.2024
Усё правільна кажа Пазьняк: "Пазьняк ішоў, каб прыбраць пасаду прэзідэнта... Вам гэта не відавочна? Пойдзеце галасаваць на "выбарах-2025"?"
Пайду, калі дажыву. А што Пазьняк і ў 2025-м будзе балатавацца, каб прыбраць пасаду прэзідэнта, як у 2001 і 2006 ён і пазьнякоўцы пайшлі на выбары, каб легітымізаваць уладу нашага любімага Аляксандра Рыгоравіча на 14 год з 1996 па 2010? Я абавязкова пайду ў 2025-м не галасаваць за Лукашэнку і не легітымізаваць яго ўладу, а паглядзець на гэты цуд: Зянон і яго кампашка ідуць на выбары-2025 прыбраць пасаду прэзідэнта. Ну і заадно легітымізаваць уладу Лукашэнкі.
Зянон, зрабі байкот!
12.07.2024
Зянон Пазьняк раіць іншым, чаго сам рабіць не можа і не збіраецца. Несур'ёзны чалавек. Калі раіць людзям байкатаваць выбары, то мусіць найперш сам байкатаваць выбары. Ён, калі мужык і чалавек слова, павінен сам байкатаваць выбары і абранне Святланы Ціханоўскай. Але дзе там! Які байкот? Чалавек ад клавіятуры не адыходзіць, каб палохаць, пагражаць, лаяцца, абвінавачваць... Каб толькі заўважылі яго самога. З гадамі старэчы маразм будзе мацнець.
Мажлівы варыянт
13.07.2024
Anatol Starkou, калі Зянон пойдзе, то аграфюрэр пераробіць пад яго усё што можна, нават сваюК(п)анстытуцыю.
Байкот
14.07.2024
[Рэд. выдалена]
Лайка
14.07.2024
Рэдакцыя: Дзякуй за заўвагу
Так
12.07.2024
Рэакцыі ў тг вельмі адметныя, антыпазнякоўская кампанія апошніх гадоў часткі беларускіх СМІ і каналаў атрымалася. "Невероятно", але факт.
Трезвенник, но пьющий
12.07.2024
Так, А за что нам любить Позняка? За то, что 30 лет крутит пластинку про нацию, адраджэнне и аызволбны Рух, которого никто не видел? За то, что ненавидит рускамоуных в Беларуси? Что он непдеквад под стать Лукашенко - это уже многим понятно.
Абменны фонд
12.07.2024
Так, да тут два штатныя тролі лукашысцкія і Мікола Бугай з рэдакцыі НН гэтыя антыпазнякоўскія каментары клацаюць
Так
12.07.2024
Трезвенник, но пьющий ,
> *каментар на расейскай* > "30 лет крутит пластинку про нацию, адраджэнне" > "он непдеквад под стать Лукашенко" > "ненавидит рускамоуных"
QED
Мх
16.07.2024
Трезвенник, но пьющий , А ці далі Зянону рэалізаваць ўсё тое, што ён у свой час планаваў? Увесь час яму не давалі гэтага рабіць, рабілі перашкоды, што Кебічы, што старшыня саўгаса. Так што ў такіх ўмовах кожны сам зрабіў свой выбар, і Зянон Станіслававіч ад сваіх ідэй не адыходзіць ні на міліметр за апошнія 30 гадоў. У адрозненні напрыклад ад Фядут-Лябедзек, якія першапачаткова былі ў камандзе "самага народнага" прэзідэнта, але пазней іх адсунулі ад карыта, і яны пайшлі смактаць гранты ў Ганса Віка.
●
12.07.2024
" Няма таго што раньш было ... "
клуб сіняпалых
12.07.2024
колькі яму год? 80? паміж байдэнам і трампам, так?
Пытанне
13.07.2024
клуб сіняпалых, клуб сіняпалых, нагадайце, да якога ўзроста спадарыня Ціханоўская сабралася быць прэзідэнтам-электам? Яе дарадца Франак Вячорка сказаў, што пакуль Лукашэнка вас ўладзе, Ціханоўская сваю пасаду прэзідэнта-электа не пакіне. Дапусцім з харошай медыцынай (а ў Лукашэнкі яна найлепшая) ён прасядзіць на пасадзе прэзідэнта яшчэ 20-30 гадоў. Колькі праз 20 гадоў будзе прэзідэнт-электу Ціханоўскай? 60?70?
клуб сіняпалых
13.07.2024
Пытанне , лепш самі найперш адкажыце - з якога бадуна яна прэзідэнт-элект?
Пытанне
13.07.2024
клуб сіняпалых, я не лічу яе прэзідэнтам, выбары былі сфальсіфікаваныя і не адбыліся. Але сама яна сябе такой лічыць, а прадстаўнікі яе офіса кажуць, што яна будзе прэзідэнтам-электам увесь час, пакуль Лукашэнка будзе ва ўладзе. Атрымліваецца, што Ціханоўскай выгадна, каб ён заставаўся ва ўладзе як мага даўжэй.
клубок сіняпалых
13.07.2024
[Рэд. выдалена]
-7
13.07.2024
[Рэд. выдалена]
дочка Максима Дизайнера (наіўная))
12.07.2024
а чаго ж ён усе гады маўчаў пра свае 22%? хочуць "байкотчыка" чарговы раз вылучыць?
123
13.07.2024
дочка Максима Дизайнера (наіўная)), ён не маўчаў, гэта ты толькі зараз пачуў
Залатыя словы:
12.07.2024
"Гэта было сведчанне, калі нацыя ... прагаласавала за рэнегата, беларусафоба, ненавісніка незалежнасці, шарлатана і псіхапата»
Anatol Starkou
12.07.2024
Паважаная Наша Ніва, Ты ведаеш як я цябе люблю. Больш за Лукашэнку. Хачу асабліва адзначыць гэты форум па тэме публікацыі нашага любімага Зянона Станіслававіча Пазьняка. Які прыгожы міжсабойчык тут атрымаўся між зянонаўцамі: на ВЫ і толькі на ВЫ размаўляюць бчб. Але й адмоўны момант я ўсё ж заўважыў: дзень яны тут пратрызнелі і ніводнага кадэбіста не выявілі! Не кажучы ўжо пра ябацяк, лукашыстаў ці грантасмокаў. Асабіста я стаў сумаваць, што сыйшоў ад гэтай райскай зя суполкі. Ну может еще примут обратно. Га, зянонаўцы?
дочка Максима Дизайнера ці 50 адценняў галубога
12.07.2024
"Паважаная Наша Ніва, Ты ведаеш як я цябе люблю." нешта нават мне на гэтых словах крыху няёмка сала... QQ
Anatol Starkou
12.07.2024
Зянон Пазьняк пра Лукашэнку: "...ў 2-м туры (ён ня меў праграмы, цянявога ўраду і траціў галоўны папулісцкі козыр -- "антыкебіч")".
Праграма ў Рыгоравіча была. Цытую яе частку: «Президент обеспечит реальную возможность каждому гражданину Республики Беларусь думать и говорить на том языке, на котором он воспитан. Президент в этой сфере не будет действовать принудительно.» (1994. Тезисы программы кандидата в Президенты А. Лукашенко).
Пра цянявы Урад я нядаўна казаў, калі абмяркоўвалі артыкул Валера Карбалевіча: уся камуністычная наменклатурная эліта або мафія ЦК КПБ пасля перамогі Лукашэнкі на выбарах-1994 засталася на высокіх дзяржаўных пасадах. Напрыклад вось адзін з тагачаснай наменклатуры, RU.Википедия: "Во втором туре голосования Кебич набрал 14,17 % голосов избирателей (748 329). Во время президентских выборов 1994 года его предвыборным штабом руководил Михаил Мясникович, который позже занимал должность премьер-министра Беларуси. В 1996—2004 годах был депутатом Палаты представителей Национального собрания Белоруссии I и II созывов. Поддерживал проведённые по инициативе президента Беларуси референдумы 1995 и 1996 годов. С 1994 года был председателем общественной организации «Белорусский торгово-финансовый союз».
Вось такім "антылукашэнкам" быў памерлы Вячеслав Францевич Кебич.
Лукашэнка "траціў галоўны папулісцкі козыр -- "антыкебіч".
Ніякага "антыкебіча" у вобразе Лукашэнкі не існавала, як не існавала "антылукашэнкі" у вобразе Кебіча. Яны былі прадстаўнікі адной каманды на выбарах-1994 - каманды ЦК КПБ. Прагаласаваў бы народ за Кебіча - ва ўладзе засталіся б нашы камуністы. Прагаласаваў бы народ за Лукашэнку - ва ўладзе засталіся б нашу камуністы. Абое рабое. Безпроігрышная каманда.
дочка Максима Дизайнера
12.07.2024
хіба хто з іх камуністам быў?
Чел
12.07.2024
Бу-га-га! Кто ж тебе виноватый? Ты сам тогда сделал из себя врага-националиста для простого белоруса. Там даже кгб не надо было особо исхитряться. Перепугал всех деревенских до икоты своими идиотскими заявлениями. Конечно, они будут с охотой бюллетени подменять, тебя послушав.
Казлов
13.07.2024
Чел, пачуй мяне, ты - мудак (с)
Anatol Starkou
12.07.2024
Цытата з артыкула Зянона Пазьняка на яго фб старонцы, які абмяркоўваем: " Выбары былі дрэнныя. Яны прынізілі, асьмяшылі беларусаў перад усім сьветам, які гатовы баў успрымаць нас сур'ёзна. Дрэнны вынік вабараў 1994 года быў забясьпечаны моцным ўплывам Расеі і яе ФСБ на старую камуністычную ўладу і на саветызаваны электарат Беларусі праз існуючую тады абсалютную сістэму гэбізаванага кіраўніцтва і залежнай інфармацыі, якая цалкам заставалася ў руках камуністычнай намэнклятуры. Плюс фальсіфікацыя галасоў супраць асноўнага апанэнта Масквы (З. Пазьняк, БНФ). Мэтодыка Масквы на выбарах абапіралася адначасна на двух агентаў -- на Лукашэнку ("Валет") і на штатнага афіцэра КГБ -- прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча (агентурная клічка невядамая). Задача тандэма -- не дапусьціць да ўлады кіраўніка БНФ Пазьняка."
А вось што не "асмяшыла беларусаў перад усім сьветам" у 1992 годзе за два гады да выбараў-1994. Цытую з інтэрнэт старонкі "Гісторыя Партыі БНФ" Партыі БНФ:
«У 1992 годзе БНФ зазнае першую паразу. БНФ ініцыяваў збор подпісаў за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову. Прыкладна ад гэтага часу ўплыў БНФ пачынае аслабляцца. Пасьля рэваншу намэнклятуры на чале з В. Кебічам — адстаўкі С. Шушкевіча з пасады старшыні парлямэнту — улады пачынаюць у падкантрольных ім сродках масавай інфармацыі маштабную кампанію па дыскрэдытацыі ня толькі БНФ і ягоных лідэраў, але і саміх мэтаў і гістарычных ідэалаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. З абраньнем А. Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта гэтая кампанія ўзмацняецца яшчэ больш. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет Беларусі 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ.»
Прафукаць момант ісціны, каб стварыць двухпартыйную беларускую дэмакратыю БНФ і КПБ у той час, не прызваць беларускіх людзей сабрацца на плошчы Незалежнасці ў момант галасавання ВС аб рэферэндуме (450 тыс "штыкоў" у 1992-м) мог толькі геніяльны бчб палітык і адначасова кіраўнік Фракцыі БНФ у ВС 12 суклікання. Які "цянявы ўрад" мог быць у Пазьняка летам 1994-га, калі вясной 1996-га ён збег у Польшчу разам з Сярожай, а ў 1999-м зя БНФ прыказаў доўга жыць? Адгаманіла роща заказная.
Не на ту лошадку поставили МЫ = Я и ВЫ, товарищи бел-чырвона-белыя. Я в 1989-м, а вы раней. Няма іншай памылкі ў бчб руху таго часу, як толькі прызначэнне Пазьняка Камандуючым Беларускім народным фронтам. Амін.
Мемуары
12.07.2024
Anatol Starkou, апярэдзіў ты мяне на апошні абзац. Слоўца да слоўца тое самае пачаў пісаць. Памылка была - замыкаць на аднэй асобе ўсю беларускую палітыку. Тым больш на асобе Зянона Пазьняка.
Нацдэм
13.07.2024
Anatol Starkou, камуністы і дэмакратыя? Ты дэбіл?
Anatol Starkou
12.07.2024
Мемуары, Згодзен з вамі на сто пяццот працэнтаў. Генія бчб дзюдо мы ў 80-х знайшлі, блін, і швэндаліся за ім па вуліцах Мінска пад бчб сцягам, не думаючы, што ён звычайны шоумен, а не палітык. Яму бранявік маленькі быў патрэбен ля нас, на ім мікрафон і натоўп = МЫ - тады саўкі па вушы. І слухалі б мы яго з адкрытым ротам па сённяшні дзень: "Галоўная МОВА! КДБ і РАСІЯ ва ўсім вінаватыя!" А ты НЕВІНАВАТЫ, што падчас ВС 12 склікання выйшаў з залы і не галасаваў за прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР і тым самым "асмяшыў беларусаў перад усім сьветам", што навекі выкл БНФ з ліку палітычных сіл, якія абвясцілі дзярж сувернітэт? Ці гэта Кантора цябе падвучыла выйсці з залы і гаманіць нам пра мову, КДБ і Расію?
А пра якую мову базар вёў? У нацыі ІХ ПЯЦЬ - беларуская наркомаўка, беларуская тарашкевіца, трасянка, лацінка, руская - і ўсе НАШЫ беларускія. ЯКАЯ з ІХ ТВАЯ? Ля касы Свабоды апынулася што толькі тарашкевіца твая ды Сярожы. А астатнія НЕ БЕЛАРУСКІЯ МОВЫ? Палітык, блін! Шоумен!
Anatol Starkou
12.07.2024
Мемуары, Як зараз шмат беларусаў і беларусак, якія жывуць на Беларусі, на Бацькаўшчыне, замкнулі існую палітыку РБ на асобе ДРУГОГА БЕЛАРУСКАГА ГЕНІЯ ДЗЮДО - генія чз дзюдо - на асобе Лукашэнкі, і яны, нашыя чз супляменнікі, яшчэ не разумеюць, што Сашко той жа Зянон, толькі ў чырвона-зялёнай вопратцы...
Пытанне
13.07.2024
Мемуары, "Памылка была - замыкаць на аднэй асобе ўсю беларускую палітыку". Як наконт Святланы Ціханоўскай, на якой замкнулі ўсю беларускую палітыку з 2020 года?
Пытанне
13.07.2024
Мемуары, вы таксама, як і лукашыст Starkou за "стварыць двухпартыйную беларускую дэмакратыю БНФ і КПБ"? А вось у краінах Балтыі, напрыклад, камуністычная партыя забароненая. Разам з камуністычнай сімволікай.
Янка
13.07.2024
Anatol Starkou, вы памыліліся, таварыш. Гэта менавіта дэпутат Лукашэнка пад час галасавання за незалежнасць невядома дзе адсутнічаў, а не Пазняк. Што ж тычыцца Пазняка на браневіку - ягоны радыкалізм быў дарэчны пад час рэвалюцыйных падзеяў канца 80х і паўтары гадоў фармавання беларускай незалежнасці ў пачатку 90х. Але любы рэвалюцыйны радыкал пасля перамогі рэвалюцыі мусіць саступіць месца цэнтрысцкаму кандыдату, а яшчэ лепш - падтрымаць яго. Бо непазбежны часовы трансфармацыйны спад патрабуе грамадскай згоды для паскарэння свайго пераадольвання, каб не адбыўся рэсентымент. Таму Валенсу змяніў Квасьнеўскі, а Ландсбергіса - Бразаўскас. І Польшча з Літвой пераадолелі тыя часы і паспяхова развіваюцца. У Беларусі гэткімі асобамі маглі б стаць Шушкевіч і Карпенка. Але няздольнасць Пазняка дамаўляцца са сваімі патэнцыйнымі хаўруснікамі адыграла істотную ролю ў перамозе постсаўковага папулізма на наступныя 30 год.
Мемуары
14.07.2024
Anatol Starkou, калі так лічыць, то нашых моваў 6. Да пералічаных пяці трэба дадаць яшчэ адзін варыянт - наркамаўка, але з мяккім знакам і е ў першым складзе перад націскам ў прыназоўніках. Цяпер мусім прызнаць, хоць было відаць і тады, што радыкальнае заліванне ў массы тарашкевіцы было стратэгічнай памылкай. Дзіўлюся, як яшчэ Аль-кетабы не ўзгадалі, быў бы сёмы варыянт - арабскай вязьзю пісаць.
Anatol Starkou
14.07.2024
Мемуары , не згодны я з вамі Наркомаўка шмат разоў мянялася, і нядаўна таксама, але ўсё ж яна заставалася наркомаўкай.
Сымон
13.07.2024
Пытанне , у часы рэвалюцыі роля асобы лідара, як яе сімвала, аб'ектыўна моцна ўзрастае. Бо яшчэ не існуе палітычных інстытутаў, якія б асацыявалася з надзеяй на змены. Таму асоба Пазняка да моманту распада СССР і канчатковай суб'ектывізацыі Беларусі аб'ектыўна была дамінуючай. Таму і асоба Ціханоўскай будзе дамінаваць да моманту абрынання рэжыму Лукашэнкі і правядзення сумленных выбараў. Але сітуацыя змяняецца пасля нават частковай перамогі рэвалюцыі. Неадваротная палітычная лібералізацыя і стварэнне актыўных палітычных партый, а потым нават сумленныя па квотах выбары ўлады зніжаюць ролю асобы як галоўнага актара зменаў. Таму імкнуўшыйся да стварэння персаналісцкага рэжыма Лукашэнка ніколі не ўваходзіў у палітычныя партыі (апрача намінальнага сяброўства ў КПСС у часы СССР), а аб'яднанне падначаленых Лукашэнкі Белая Русь было намінальна зарэгістраванае як партыя толькі тады, калі Лукашэнка вырашыў, што больш ня трэба саромецца адкрыта прызначаць сваіх падначаленых ў бутафорскія "прадстаўнічыя" органы праз бутафорскую праўладную партыю. А "вольныя" фрыкі кшталту Гайдукевіча, Бондаравай альбо сяброў КНДР няхай і надалей робяць сваю працу, але ў абмежаваных межах сваіх маргінальных праўладных партый "па выкліку"
Позняк убежден, что во втором туре выборов-1994 он победил бы Александра Лукашенко
10 ліпень 2024 год. Зянон Пазьняк.
"Дрэнны вынік вабараў 1994 года быў забясьпечаны моцным ўплывам Расеі і яе ФСБ на старую камуністычную ўладу і на саветызаваны электарат Беларусі праз існуючую тады абсалютную сістэму гэбізаванага кіраўніцтва і залежнай інфармацыі, якая цалкам заставалася ў руках камуністычнай намэнклятуры. Плюс фальсіфікацыя галасоў супраць асноўнага апанэнта Масквы (З. Пазьняк, БНФ).
Мэтодыка Масквы на выбарах абапіралася адначасна на двух агентаў -- на Лукашэнку ("Валет") і на штатнага афіцэра КГБ -- прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча (агентурная клічка невядамая). Задача тандэма -- не дапусьціць да ўлады кіраўніка БНФ Пазьняка. (Пра што пазьней Кебіч публічна засьведчыў)".
-Дык і вы гаварыце
Яны і ёсць агенты: Лукашэнка-валет і фсбшнік Кебіч.
Уся 39-гадовая дзейнасць Лукашэнкі на пасту прэзідэнта - на карысць Масквы.
А прагаласаваўшы за рэнегата, беларусафоба, ненавісніка незалежнасці, шарлатана і псіхапата Лукашэнку, атрымалі на 30+ гадоў саўковага дыктатара, слугу Масквы, і ў выніку жывём у расейскай калоніі, канцлагеры, дзе ні сцяг беларускі падняць, ні па-беларуску загаварыць. За ўсё б'юць, кідаюць у турмы, адбіраюць бізнэсы, даводзяць да галечы, выкідаюць за мяжу.
>страны Балтии
Вы серьезно?
1.Мабілізаваць ўвесь свой талент палітыка і працаваць з тым, што ёсць. Нават праз шматлікія памылкі і няўдачы. Як кажуць: Не таму слава, хто на язык лёгкі, а таму, хто ў справе стойкі. Альбо
2.Заставацца ў белым паліто і валіць ўсё на ЦВК, Шушкевіча, Лукашэнку, Крэмль, агентуру, чорта, д'ябла, пагражаць пасадзіць Ціханоўскую і бясконца ўсклікаць заклён "Мордар мусіць быць разбураны!". Імаверна з надзеяй, што аднойчы нейкія марсіяне гэта пачуюць, прыляцяць і ўсё зробяць.
І як, падабаецца малады?
Камуністы і ветэраны НКВД.
Пазьняк намагаецца павысіць нацыянальную свядомасць беларусаў, культурны, палітычны ўзровень.
А заставацца на ўзроўні саўковых бабак, якія хацелі назад у СССР гэта выключна ваш асабісты выбар.
І электарат вакол Ціханоўскай. Усё тое ж самае, акрамя імя. "Наша Света, прыгожая, з народа, нас разумее, такая як мы".
Адзін у адзін копія, што ў 1994, што ў 2020.
што абое-рабое
Але "мовнаму палітыку" было начхаць на такія перспектывы, важней было пацешыць самалюбства на самай высокай, прэзідэнцкай, арбіце. Пацешыў. І сёння забаўляцца, як гістэрычны падлетак і пражэкцёр.
Механізм апішыце, як адпаўзці ад Расеі, знаходзячыся з ёй у вайсковым саюзе?
Вам гэта не відавочна? Пойдзеце галасаваць на "выбарах-2025"?
Інаўгурацыю адмовілася прыняць.
Вам гэта не відавочна? Пойдзеце галасаваць на "выбарах-2025"?"
Пайду, калі дажыву. А што Пазьняк і ў 2025-м будзе балатавацца, каб прыбраць пасаду прэзідэнта, як у 2001 і 2006 ён і пазьнякоўцы пайшлі на выбары, каб легітымізаваць уладу нашага любімага Аляксандра Рыгоравіча на 14 год з 1996 па 2010? Я абавязкова пайду ў 2025-м не галасаваць за Лукашэнку і не легітымізаваць яго ўладу, а паглядзець на гэты цуд: Зянон і яго кампашка ідуць на выбары-2025 прыбраць пасаду прэзідэнта. Ну і заадно легітымізаваць уладу Лукашэнкі.
> *каментар на расейскай*
> "30 лет крутит пластинку про нацию, адраджэнне"
> "он непдеквад под стать Лукашенко"
> "ненавидит рускамоуных"
QED
Дапусцім з харошай медыцынай (а ў Лукашэнкі яна найлепшая) ён прасядзіць на пасадзе прэзідэнта яшчэ 20-30 гадоў. Колькі праз 20 гадоў будзе прэзідэнт-электу Ціханоўскай? 60?70?
Атрымліваецца, што Ціханоўскай выгадна, каб ён заставаўся ва ўладзе як мага даўжэй.
Хачу асабліва адзначыць гэты форум па тэме публікацыі нашага любімага Зянона Станіслававіча Пазьняка. Які прыгожы міжсабойчык тут атрымаўся між зянонаўцамі: на ВЫ і толькі на ВЫ размаўляюць бчб. Але й адмоўны момант я ўсё ж заўважыў: дзень яны тут пратрызнелі і ніводнага кадэбіста не выявілі! Не кажучы ўжо пра ябацяк, лукашыстаў ці грантасмокаў. Асабіста я стаў сумаваць, што сыйшоў ад гэтай райскай зя суполкі. Ну может еще примут обратно. Га, зянонаўцы?
нешта нават мне на гэтых словах крыху няёмка сала... QQ
Праграма ў Рыгоравіча была. Цытую яе частку: «Президент обеспечит реальную возможность каждому гражданину Республики Беларусь думать и говорить на том языке, на котором он воспитан. Президент в этой сфере не будет действовать принудительно.» (1994. Тезисы программы кандидата в Президенты А. Лукашенко).
Пра цянявы Урад я нядаўна казаў, калі абмяркоўвалі артыкул Валера Карбалевіча: уся камуністычная наменклатурная эліта або мафія ЦК КПБ пасля перамогі Лукашэнкі на выбарах-1994 засталася на высокіх дзяржаўных пасадах. Напрыклад вось адзін з тагачаснай наменклатуры, RU.Википедия:
"Во втором туре голосования Кебич набрал 14,17 % голосов избирателей (748 329). Во время президентских выборов 1994 года его предвыборным штабом руководил Михаил Мясникович, который позже занимал должность премьер-министра Беларуси.
В 1996—2004 годах был депутатом Палаты представителей Национального собрания Белоруссии I и II созывов.
Поддерживал проведённые по инициативе президента Беларуси референдумы 1995 и 1996 годов.
С 1994 года был председателем общественной организации «Белорусский торгово-финансовый союз».
Вось такім "антылукашэнкам" быў памерлы Вячеслав Францевич Кебич.
Лукашэнка "траціў галоўны папулісцкі козыр -- "антыкебіч".
Ніякага "антыкебіча" у вобразе Лукашэнкі не існавала, як не існавала "антылукашэнкі" у вобразе Кебіча.
Яны былі прадстаўнікі адной каманды на выбарах-1994 - каманды ЦК КПБ. Прагаласаваў бы народ за Кебіча - ва ўладзе засталіся б нашы камуністы. Прагаласаваў бы народ за Лукашэнку - ва ўладзе засталіся б нашу камуністы. Абое рабое. Безпроігрышная каманда.
" Выбары былі дрэнныя. Яны прынізілі, асьмяшылі беларусаў перад усім сьветам, які гатовы баў успрымаць нас сур'ёзна.
Дрэнны вынік вабараў 1994 года быў забясьпечаны моцным ўплывам Расеі і яе ФСБ на старую камуністычную ўладу і на саветызаваны электарат Беларусі праз існуючую тады абсалютную сістэму гэбізаванага кіраўніцтва і залежнай інфармацыі, якая цалкам заставалася ў руках камуністычнай намэнклятуры. Плюс фальсіфікацыя галасоў супраць асноўнага апанэнта Масквы (З. Пазьняк, БНФ).
Мэтодыка Масквы на выбарах абапіралася адначасна на двух агентаў -- на Лукашэнку ("Валет") і на штатнага афіцэра КГБ -- прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча (агентурная клічка невядамая). Задача тандэма -- не дапусьціць да ўлады кіраўніка БНФ Пазьняка."
А вось што не "асмяшыла беларусаў перад усім сьветам" у 1992 годзе за два гады да выбараў-1994. Цытую з інтэрнэт старонкі "Гісторыя Партыі БНФ" Партыі БНФ:
«У 1992 годзе БНФ зазнае першую паразу. БНФ ініцыяваў збор подпісаў за датэрміновыя выбары новага Вярхоўнага Савету, але нягледзячы на тое, што было сабрана больш за 450 000 подпісаў грамадзянаў, Вярхоўны Савет адмаўляецца прыняць адпаведную пастанову. Прыкладна ад гэтага часу ўплыў БНФ пачынае аслабляцца. Пасьля рэваншу намэнклятуры на чале з В. Кебічам — адстаўкі С. Шушкевіча з пасады старшыні парлямэнту — улады пачынаюць у падкантрольных ім сродках масавай інфармацыі маштабную кампанію па дыскрэдытацыі ня толькі БНФ і ягоных лідэраў, але і саміх мэтаў і гістарычных ідэалаў нацыянальна-дэмакратычнага руху. З абраньнем А. Лукашэнкі на пасаду прэзыдэнта гэтая кампанія ўзмацняецца яшчэ больш. У 1995 годзе ў Вярхоўны Савет Беларусі 13 скліканьня ня трапіў ніводзін кандыдат ад БНФ.»
Прафукаць момант ісціны, каб стварыць двухпартыйную беларускую дэмакратыю БНФ і КПБ у той час, не прызваць беларускіх людзей сабрацца на плошчы Незалежнасці ў момант галасавання ВС аб рэферэндуме (450 тыс "штыкоў" у 1992-м) мог толькі геніяльны бчб палітык і адначасова кіраўнік Фракцыі БНФ у ВС 12 суклікання.
Які "цянявы ўрад" мог быць у Пазьняка летам 1994-га, калі вясной 1996-га ён збег у Польшчу разам з Сярожай, а ў 1999-м зя БНФ прыказаў доўга жыць?
Адгаманіла роща заказная.
Не на ту лошадку поставили МЫ = Я и ВЫ, товарищи бел-чырвона-белыя. Я в 1989-м, а вы раней. Няма іншай памылкі ў бчб руху таго часу, як толькі прызначэнне Пазьняка Камандуючым Беларускім народным фронтам. Амін.
А пра якую мову базар вёў? У нацыі ІХ ПЯЦЬ - беларуская наркомаўка, беларуская тарашкевіца, трасянка, лацінка, руская - і ўсе НАШЫ беларускія. ЯКАЯ з ІХ ТВАЯ? Ля касы Свабоды апынулася што толькі тарашкевіца твая ды Сярожы. А астатнія НЕ БЕЛАРУСКІЯ МОВЫ? Палітык, блін! Шоумен!
Як зараз шмат беларусаў і беларусак, якія жывуць на Беларусі, на Бацькаўшчыне, замкнулі існую палітыку РБ на асобе ДРУГОГА БЕЛАРУСКАГА ГЕНІЯ ДЗЮДО - генія чз дзюдо - на асобе Лукашэнкі, і яны, нашыя чз супляменнікі, яшчэ не разумеюць, што Сашко той жа Зянон, толькі ў чырвона-зялёнай вопратцы...
А вось у краінах Балтыі, напрыклад, камуністычная партыя забароненая. Разам з камуністычнай сімволікай.
Дзіўлюся, як яшчэ Аль-кетабы не ўзгадалі, быў бы сёмы варыянт - арабскай вязьзю пісаць.
Наркомаўка шмат разоў мянялася, і нядаўна таксама, але ўсё ж яна заставалася наркомаўкай.
Але сітуацыя змяняецца пасля нават частковай перамогі рэвалюцыі. Неадваротная палітычная лібералізацыя і стварэнне актыўных палітычных партый, а потым нават сумленныя па квотах выбары ўлады зніжаюць ролю асобы як галоўнага актара зменаў.
Таму імкнуўшыйся да стварэння персаналісцкага рэжыма Лукашэнка ніколі не ўваходзіў у палітычныя партыі (апрача намінальнага сяброўства ў КПСС у часы СССР), а аб'яднанне падначаленых Лукашэнкі Белая Русь было намінальна зарэгістраванае як партыя толькі тады, калі Лукашэнка вырашыў, што больш ня трэба саромецца адкрыта прызначаць сваіх падначаленых ў бутафорскія "прадстаўнічыя" органы праз бутафорскую праўладную партыю. А "вольныя" фрыкі кшталту Гайдукевіча, Бондаравай альбо сяброў КНДР няхай і надалей робяць сваю працу, але ў абмежаваных межах сваіх маргінальных праўладных партый "па выкліку"