Комментарии к статье

Скандал в Координационном совете: большинство участников отказались слушать выступление Егорова и покинули заседание

  • Метадолаг
    13.06.2024
    Жаніце ў шыю гэтага егорова, не дасць ён вам там нічога зрабіць
  • Ганьба
    13.06.2024
    Гляджу, КР працягне радаваць нас канструктывізмам і практыка-арыентаванасцю...
  • Янка
    13.06.2024
    Ганьба, будзе ўсё добра, калі абяруць новага спікера. Ягораў цалкам дэскредытаваў сабе ў 2м складзе рады, фактычна хаваючы яе дзейнасць ад публікі. А ягоныя рэдкія выступы ў СМІ - вада вадою. Каб не сяброўства ў ягоным спісе таленавітага папуліста Пракоп'ева - наўрадці б ён трапіў у 3й склад рады
  • бабруйчанін
    13.06.2024
    Нажаль " секта шчедравіцкага метадолага" бярэ свае?? Працэдура Рэглямент ..У рф т.зв. метадолагі з секты і малодшага шчадравіцкага сябе паказалі ..
  • 7
    13.06.2024
    КР - шкодніцкая арганізацыя, якая толькі адцягвае ўвагу ад сапраўды важных пытаньняў для беларусаў: падтрымкі дабраахвотнмкаў ва Ўкраіне і палітвязьняў. Тут добрая аналёгія, што калі хвораму чалавеку патрэбна сур'ёзная медычная дапамога, а замест гэтага хворага вязуць да бабкі-шаптухі. КР - тая самая бабка-шаптуха у сеньняшніх рэаліях.
  • Acab
    13.06.2024
    7, падтрымка дабраахвотнікаў на Марсе, безумоўна, галоўнае пытаньне
  • баец ПКК
    13.06.2024
    Acab,Ты не знаешь где мы воюем? 
  • Acab
    13.06.2024
    баец ПКК, вы не ваюеце як Цынцынат за свае палеткі, але як Ўліс на чужыне.
  • Ін
    13.06.2024
    Acab, а ты сваім языком за чыё ваюеш?
  • Охх
    13.06.2024
    Латушка і офіс Ціханоўскай вырашылі яшчэ і КР падмяць, адразу з месца ў кар’ер - са скандала, каб нават той сціплы вынік яўкі зусім абнуліць. Прыгожа, навошта дзяліцца ўладай з 80 абранымі дэлегатамі, калі можна ў адных руках. Рэжымнаму выхадцу Латушку знаёмая схема. Бедныя беларусы, якія зноў будуць выкарыстаныя новым аўтакратам
  • ?
    13.06.2024
    А вам больш падабаецца стырыльная палатка дзе толькі ківаюць галовамі і заўсёды галасуюць “zа” любы лукашысцкі закон?
  • Блёк Пракоп’ева ды Ягорава - на сьметнік гісторыі!
    13.06.2024
    Вельмі добры прыклад, як супрацьстаяць Евграфовічу і ягонай марыянетцы Ягораву. Яны абодва, але асабліва Пракоп’еў, мусяць быць максымальна пэсімізаваны й выкінуты зрэшты з палітычнага поля, бо яны людзі пустых словаў, а не справаў. Калі патрэбныя доказы, паглядзіце дэбаты Латушкі ды Пракоп’ева ў Балаганава й вы самі зразумееце, хто пустабрэх, а хто робіць справу й штодня набліжае перамогу.
  • 13.06.2024
    Маю прапанову . Кожны былы і сучасны палітвязень мае 1 голас ў " Коордиционном совете ". Аўтаматычна.
  • Друкар з Еўя
    13.06.2024
    Хацелася б запытацца хто ўсе гэтыя людзі і што яны робяць,але адказ відавочны: яны неймаверна неверагодныя пустабрэхі.
  • Вітушка
    13.06.2024
    Друкар з Еўя, +++
    Ведаю колькі чалавек асабіста. Ініцыятыўныя дурні і балаболы...
  • Так
    13.06.2024
    Друкар з Еўя, тыя згаданыя яшчэ нічога ў параўнанні з іншымі з КР, які адкрыта бароняць той ці іншыя элемнт русского мира, асабліва расейскую мову.
  • Так
    13.06.2024
    Спачатку значная большасць беларусаў байкатавала гэтыя "гендарныя" нібыта выбары з немалым выбарам прарасейскіх актывістаў, а цяпер члены КР байкатуюць самі сябе. Ну чым не цырк.
  • Янка
    13.06.2024
    Так, абраныя сябры КР байкатуюць толькі Ягорава. Бо тый яшчэ не зразумеў, што пасля паразы ягонага блока на выбарах ён нават не кульгавая качка, а проста в.а. Таму адзінае, што ад яго патрабуецца - гэта як мага хутчэй арганізаваць абранне новага спікера і пакінуць пасаду, а не навязваць спадчыну самапрызначанага 2га складу, які амаль што цалкам дэскрыдытаваў інстытут каардынацыйнай рады.
  • ром
    13.06.2024
    я думаю всем уже давно понятно почему эти сборища не будут никогда у власти реальной!
  • гердзень
    13.06.2024
    цырк
  • Янка
    13.06.2024
    Мадэратар пасяджэння спадар Краўцоў за 3.5 гады эміграцыі гэтак і не здолеў вывучыць беларускую мову і стаць прыкладам для беларускіх палітыкаў. Чым ён гэтак шчыльна займаўся, што яму не хапіла часу - незразумела.

    Спадар Ягораў выхваляўся бюракратычнымі дасягненнямі папярэдняга (яшчэ самапрызначанага) складу КР, які ён узначальваў. Нават прыгожую прэзентацыю са слайдамі зрабіў. Аб тым, што нічым апрача скандалаў і паддывановых інтрыг тая рада не адмецілася - моўчкі. Прэзентацыя ад Ягорава вельмі нагадала эпізод з добра вядомай польскай камедыі "Ва-банк 2 альбо адказны ўдар", у якім начальнік турмы Цвярдзіевіч, які дапусціў ўцёк з турмы махляра Крамара, прынес да міністра Жвірскага ў якасці апраўдання папяровы макет новай турмы.

    Спадарыня Турарбекава акцэнтавала ўвагу на гуманітарных пытаннях палітуцекачоў і абмеркаванні санкцый. Але незразумела, якім чынам гэта паўплывае на сітуацыю ўнутры.

    Спадар Пракопьеў прадоўжыў ныццё маўляў рэсурсаў у КР няма, нічога няма, а Ціханоўская вінаватая ў тым, што КР недастаткова папулярная, а рабіць нешта ў Беларусі небяспечна, бо Пуцін усё роўна ўвядзе войскі. Але рэгламент ад самапрызначэнцаў 2га складу змяняць нельга, бо ў ЗША захоўваецца "архаічны" інстытут выбаршчыкаў. Нагадаю Пракоп'еву, што "архаічны" інстытут выбаршчыкаў - гэта не архаізм, а неад'емная частка паўночнаамерыканскага фэдэралізму.

    Спадар Шабуцкі паспрачаўся на конт таго, што ва ўсім нібыта вінаватая Ціханоўская і паныў на конт браку палітычнай культуры ў чаце (нібыта там няма ботаў :) ), але больш нічога не казаў.

    Спадарыня Мартынава акцэнтавала ўвагу на неабходнасці прыярытэтнасці дамамогі Ўкраіне. Але ёсць падводны камень ў тым, што Мартынава сыходзіць з таго, што беларусы павінныя безўмоўна дапамагаць Ўкраіне, а тая потым ім у любым выпадку дапаможа. Гэты падыход мае хібу ў тым, што Банкавая і набліжаныя да яе палітыкі прызвычаіліся нешта патрабаваць ад беларусаў (нават ад дабраахвотнікаў), не абяцаючы нічога ў адказ. А паводзіны і выказванні Буданава і Падаляка на конт Лукашэнкі нічога, апрача абурэння не выклікаюць.

    Спадарыня Пракопчык асудзіла дэмарш большасці, маўляў трэба было не дэмаршаваць, а спрэчацца ў наступным пасяджэнні у рамках зацверджаных папярэднім складам працэдур. Іншага ад яе не прагучала.

    Спадар Кныровіч таксама бараніў зацверджаныя працэдуры. Маўляў ёсць прыняты [самапрызначэнцамі з 2га неабранага складу КР] статут, а таму сябры рады павінныя сыйсці з АПК або прыпыніць свой удзел там. Але справа ў тым, што зараз адбываецца пераход ад самапрызначанай да абранай рады, а таму даводзіцца дзейнічаць па сутнасці і прынцыпах рады, а не бюракратычных пастак ад яе былога неабранага складу, з-за якога яна страціла большую частку свайго аўтарытэту. Гэта тое ж самае, калі пасля вяртання дэмакратыі ў Беларусь хтосці б спрабаваў дзейнічаць ў поўнай адпаведнасці з лукашэнкаўскімі канстытуцыямі, неправавымі законамі і рашэннямі разнастайных кішэнных хуралаў, якія фактычна замацавалі ўзурпацыю.

    Спадар Рымашэўскі - вада вадою.

    Неяк так. Па сутнасці бюракараты з 2га складу рады паспрабавалі нешта там дыктаваць. Атрымалася так сабе.

  • Так
    13.06.2024
    Янка, Краўцоў, Пракоп'еў, Шабуцкі, Мартынава, Кныровіч - нейкі пералік прарасейскіх палітычных актывістаў новай хвалі.
  • T
    13.06.2024
    У нейкі момант з 80 удзельнікаў зуму засталася 51. А не "А не большасць сышло". Вы ж не жоўтае СМІ?
  •