Комментарии к статье

Ложка майонеза может сильно улучшить вид вашей квартиры

  • Брэст сіла
    11.04.2024
    О! А я акурат думаў: што палепшыць маю кватэру? Аказваецца - лыжка маянэзу.
  • О.
    11.04.2024
    ЗолуШОК вярнуўся. са сваімі цудоўнымі парадамі)
  • але.я
    11.04.2024
    наконт плямаў на мэблі не ведаю...

    але наконт таго, каб змазаць петлі дзвярэй, дакладна не. можа на пару дзён і хопіць, але потым вы можаце не адчыніць гэтыя дзверы) алей (сланечнікавы ци аліўкавы) стане ліпкі, як клей)
    Рэд., я зразумела, чаму не змяшчалі сёння некаторыя каментары. бо я памылялася. ну, блін. я ж не ведаю мовы. адкуль мне ведаць яе? аліва, так?

    петлі змазваць толькі алівай. ну можа салам можна яшчэ) не ведаю - не спрабавала - не маю сала.
    вось знайшла ў швейнай машынке - Масло индустриальное улучшенное для бытовых механизмов Производственно-торговая фирма ,,Заря" г.Пинск Предназначается для смазывания трущихся и вращающихся частей бытовых механизмов Срок годности не ограничен
  • але.я
    11.04.2024
    адзінае, што яшчэ можа быць блізка да праўды ў вашых парадах, дык гэта што маянэз "лёгка справіцца з ліпкімі наклейкамі-цэннікамі на пакупках". і тое... алей справіцца куды больш лёгка. бо ў маянэзе шмат іншых складнікаў. ну вось навошта намазваць на клей жаўток і іншыя эмульгатары?) у мяне дарэчы зараз ляжыць ля ракавіны пара слоічкаў, абмазаных алеем (ненавіджу вытворцаў, якія лепяць на баначкі наклейкі, якія не атадраць)

    што можна намазаць маянэзам, дык гэта... галаву) акрамя жартаў, гэта адна з лепшых масак для валасоў, вядомая з савецкіх часоў. і жаўток і гарчыца, і алей (аліўкавы) - гэта ўсё карысна для валасоў