Комментарии к статье

«Шрайбмана как журналиста породила новая постсоветская эпоха нулевых — эпоха Tut.by и хипстеров»

  • Kate
    31.03.2024
    Тут бай зрабіў для разбеларушвання больш чым советская белоруссия. 
  • Помню
    31.03.2024
    Kate, у 2014 годзе на тутбаі кішмя кішэлі каментатары, якія пісалі, што ўкраінцы гэта "фашысты-бандэраўцы". Каменты на беларускай мове амаль не прапускалі. А ў абарону Зянона Пазьняка (які ў тых каментатараў таксама быў "фашыстам"), увогуле ніколі не прапускалі.
    Зараз я разумею, што тыя каментатары гэта была расейская ботаферма.
    Але ж мадэратар тутбая іх спакойна прапускаў і не баніў...
    У 2020м на тутбаі ўжо не было, што "бчб гэта фашысты".
  • Open IA
    31.03.2024
    Прабачце, але тэксты Шрайбмана нагадваюць сачыненні ЧатаГПТ - траскучыя, але пустыя. Нібыта вумныя словы, структураваныя ў лагічныя абзацы, а сэнс - поўная банальшчына, паўтарэнне нейкіх агульных ісцін і штампаў. Да таго ж, тэксты цалкам безасобасныя. Пачытаў і забыўся. А вашу хвалёную Лойку пару разоў пачытаў і стала гідка - гэта амаль Мукавозчык ці Тур, толькі трохі з іншага боку. Такая ж хамаватая расейская пісаніна, з нейкімі бясконцымі пад'***камі, і паталагічнай іроніяй. Ня ведаю, ці да турмы яна так жа пісала, ці там ёй прашыўку нлвую паставілі.
  • Дзякуй за назіранне
    31.03.2024
    Open IA, дзякуй. А я думаю: каго мне нагадваюць выступы Шрайбмана... Дакладна! Чат GPT!
    Шматслоўныя выказванні, якія не запамінаюцца зусім. Пра што казаў? Якую думку выказваў?
  • ЯНКА
    31.03.2024
    • ГРАФ ДРАКА... •
    🤓 У бурлівым ютубаўскім канале «Радыі Свабода» часта пялешчыцца Зьміцер Гурневіч — гэткі нясумны аналітык рознага зь інтэлектуальным гумарком.
    😶‍🌫️ І былы «Свабодна-навасьціец» Валеры Карбалевіч. Апошні (можа, так і трэба?) выгуквае кожнае слоўца як апошняе й падаецца — Бог баронь! — дуба дасьць напрасткі перад сафітамі.
    👺 А Юры Драка..., выбачайце, няўжо хруст, як тэй казаў, і папалам? Даўно ня бачна яго ў «цілявізяры» Ютупа. Хоць ягоная наяўнасьць тамака, гэткага антызянонца, таксама падавалася ўвесь час мне спрэчнаю.
    🕯️А не, — пішуць тутака — усё грэецца ад свабодаўскай паходні. Мо', кідае ў яе паперкі? Альбо пужае Карбалевіча, каб тэй нагнятаў яшчэ болей страху пад-стаць (абы толькі ня сесьці) сучаснай абстаноўцы.
  • Ганьба
    31.03.2024
    М-да... Усё гоняцца за "імёнамі", яркімі персаналіямі і "моцнымі меркаваннямі" (што гэта ўвогуле такое?) Чаму проста не рупліва працаваць, рабіць расследаванні, даваць добра аргументаваную аналітыку? Вось як дарагая рэдакцыя!
  • Ахти ж ты.
    31.03.2024
    А с чего вы взяли, что Дракохруст журналист? Он по профессии учитель математики. В журналистику он пришел через американскую радиостанцию.Оригинальными текстами не известен. Типа аналитик. 
  • ЯНКА
    31.03.2024
    Ахти ж ты., на жаль, гэтыя не зразумеюць. Што Дудзь журналіст, а вось вяд Варламаў — не, бо ня мае нават належнай адукацыі, і гэта добра бачна празь ягоныя ролікі. Інакш бы любы мясьнік «хЕрург» з базару мог лічыцца хірургам.
  • 1
    31.03.2024
    Не ведаю, хто чытае ўсю гэтую аналітыку. Незалежна ад зорнасці яе аўтараў. Проста сітуацыя ў Беларусі насамрэч простая і ясная, ужо даўно. Не трэба чытаць прасціну тэксту, каб разумець яе. Усе гэтыя стратэгіі, сцэнары, крокі і планы насамрэч нікому не патрэбныя, пусты перавод паперы. Едуць далей і далей на даўно мёртвым кані. Нікому ў рэальным свеце гэта не трэба па за медыйнай бурбалкай.
  • Ноўнэйм
    01.04.2024
    "праз 20 гадоў пасля паўстання Каліноўскага, ў Піцеры з’явілася група беларускіх студэнтаў «Гоман», якія прыдумалі Беларусь і беларусаў як асобную нацыю."
    Во як, аказваецца, што Беларусь і беларусаў выдумала група студэнтаў... 🤦
  •