Ну дык напісала б пісьмовы запыт, ёй бы выслалі. Так як у законе напісана: лекцыя адзін раз на месяц і праверка ў хаце раз на месяц, калі іншае не ўстаноўлена мясцовым начальнікам, то я адразу напісала запыт: вышліце мне копію дакументаў аб прафіляктычным наглядзе, паведамце аб колькасьці дзён, колькі вы да мяне будзеце прыязджаць, і колькі раз хадзіць на лекцыі (звычайна, людзі гэта называюць адзнакай, але на самой справе, гэта "правядзеньне прафіляктычнага мерапрыемства", вы ж хаця б чытайце, што вам падпісваць даюць) і азнаёмце са справай. Ну яны мне мусілі выслаць дакументы і напісаць, што хадзіць на лекцыі кожны тыдзень, а прыязджаць будуць 4 разы на месяц. І са справай азнаёмілі. Было цікава даведацца, што аказваецца, кожны тыдзень мы ўсё глядзелі фільмы пра алкагалізм, ну і яшчэ дадаткова штосьці нам апавядалі.
«Отмечаться будешь каждый день». Как милиционеры наблюдают за бывшими политзаключенными