«Выборы-безыборы». Альтернативные ролики про 25 февраля — в одном из них снялся РСП
13.02.2024
Відавочна, што пасіўны байкот - гэта найлепшая для рэжыма і найгоршая для любых зменаў тактыка. Бо яна забяспечвае максімальны камфорт і спакой для рэжыма, а прапагандысцкую карцінку "легітымацыі" заўсёды створаць прапаганда, фінансава залежныя ад рэжыма пласты насельніцтва і г.з. "міжнародныя назіральнікі" ад іншых дыктатарскіх рэжымаў ды маргінальныя заходнія палітыкі.
Лепшым варыянтам заўсёды з'яўляецца нейкае калектыўнае альтэрнатыўнае дзеянне. У выпадку з "адзіным днём прызначэння" гэта маглі б быць выбары ў Каардынацыйную Раду, але дзейны склад Рады на чале з Ягоравым праваліў гэтую магчымасць. Бо лыжка патрэбная да абеду, а не праз 2 месяцы.
Трэба ісці. І хай матывацыя ад "сумленных людзей" выглядае надта сціпла і невыразна. І хай няма нават добрага гасла. Але нават у гэтай сітуацыі варта ўзгадаць словы спадара Кныровіча:
- Я заўсёды выдатна разумеў, што ніякіх выбараў няма. Але я заўсёды хадзіў на "выбары". Прынамсі дзеля таго, каб на кроплю ўскладніць справу тым, хто будзе фальсіфікаваць гэтыя выбары.
Калі людзі прыйдуць - гэта можа стварыць непрыемныя нечаканасці для рэжыму. Як нечаканасцю і моцнай траўмай для лукашэнкі сталі 17.08.2020 воклічы "Уходи!" наўпрост ў ягоны твар ад процоўных МЗКТ. Як нечаканасцю для Чаўшэску стаў ягоны апошні мітіныг 21.12.1989.
Калі ніхто ня выйдзе - нічога не адбудзецца дакладна.

Лукашэнкіны "выбары" не з'яўляюцца палітыкай.
Праўду пра лукашэнкін фарс ведаюць усе даўным-даўно. А з 2020га дык дакладна усе пагалоўна ведаюць.