Комментарии к статье

Старую минскую Лошицу сносят, до конца остается совсем немного ФОТО

  • Жвір
    21.12.2023
    Грушаўку ўжо зьнесьлі, старой Чыгуначнай таксама пэўна ўжо няма, Глаголева, Прылуцкую зьнесьлі, Міхалоўскі сад раздзербанілі, Папаніна, Дзекабрыстаў, Шацько сьцерлі. Ну, ныдзецца ня будзем, новы час, новае жыцьцё, новыя патрэбы, новы выгляд. Усё мяняецца, і нішто ня вечна, як і сама галяктыка... Добрае старое застанецца ў памяці, але й яна счэзьне...
  • Тэрмітнікі - гэта не "новыя патрэбы"
    21.12.2023
    Жвір, бясконца бурыць ды ўшчыльняць сталіцу на фоне абязлюднення астатніх зямель - гэта маскоўскае вар'яцтва, але яно выцякае наўпрост з рускамірнага менталітэту насельніцтва 
  • антижир
    21.12.2023
    Жір, вы самі з:ьнеслі сябе з Беларусі за пяцігодку да незалежнасці яе. то бок больш, як за трэць стагодзя таму. таму няма чаго вам наракаць
  • Жвір
    21.12.2023
    Маеце рацыю, разбудоўваць трэба районныя гарады, і эканамічны патэнцыял размяркоўваць адпаведным чынам. А так, для каго там будаваць ? Хто набудзе там тое жытло ? Дзе там людзям рабіць ? Праблема зусім не ў выбары месца забудовы... У цяперашніх умовах інакш, як ёсьць, і ня будзе.
  • Хто ж спрачаецца
    21.12.2023
    Жвір, у русском міре, вядома ж, па-за сталіцамі ніякага жыцця няма. Таму трэба жыць як мага бліжэй да цара, тады мо нешта ўпалае з царскага стала ўдасцца падхапіць 
  • Жвір
    21.12.2023
    Хто ж спрачаецца, ну, не зусім так прымітыўна. Людзі ў такія ўмовы пастаўлены, вось вы, мянчук, ці лезеце да таго "стала" ? Таксама й людзі, жывуць, як атрымліваецца... А тыя драўляныя "анклавы" ў межах Менску нічога ня вартыя. Разбудаваныя без ніякіх праектаў, дзеці вырасталі, дабудоўвалі/прыбудоўвалі розныя трысьценкі-галубятні, у розны колер і з таго, што дзе ўрваць патрафіла, платы перакошаныя, травішча, сьмецьце й срач наўкол. Нейкія цыганскія слабоды. Гэта не прыклад аднапавярховай Амэрыкі, ці эстонскага Пярну... Няма чаго шкадаваць.
  • Авохці
    22.12.2023
    Жвір, "прымітыўнымі" ёсць вашыя аргументы, калі вы кажаце, што менскія драўляныя дамкі нечым горшыя за тыя, што рэнавуюцца (або з наля перабудоўваюцца ў прыстойныя катэджы) ў Таліне ці Рызе. 
  • Жвір
    22.12.2023
    Авохці, тое, што рэнавуюць ў Таліне ці Рызе, уяўляе сабою архітэктурную каштоўнасьць, будавалася адпаведна вызнанага стылю і адпаведна праектаў. У Лошыцы стаяць звычайныя халабуды, якія ніякая рэнавацыя не пераробіць у нешта іншае, чым халабуды, акром поўнай перабудовы. Але й гэтага ня будзе ставаць, бо яны ізноў пераўтворацца ў халабуды, самімі ж гаспадарамі, бо іх (гаспадароў) не "рэнавуеш" і не "пераробіш". Ім жа нішто не замінала даглядаць свае хаты ды падтрымліваць іх у вартым стане ? Дык што іх прымусіць рабіць гэта пасьля рэнавацыі ? Ну, для прыклада, наведайцеся на Дубравінскі які завулак, ці паралельныя яму вуліцы, што злучаюць Чыгуначную і Грушаўку, падзівіцеся тамтэйшым "Рызе" і "Таліну". :)
  • Авохці
    28.12.2023
    Жвір, лухта. Грушкаўка будавалася паводле праекта. А талінскія дамкі - я цяпер маю на ўвазе не тыя, што фасадамі на вуліцу, а тыя, што на ўласных падворках за плотамі, напр, у Каламяэ - прыватныя, які там праект? Аднак цяпер прыемна прайсціся ды зазірнуць туды. Вы вярзеце абы што, абы спрачацца. 
  • Кастусік
    21.12.2023
    антижир, не дурыце галавы, сачыняеце абы што, я ведаю Жвіра, калі Ваш допіс да яго.
  • ту сік шта ?
    21.12.2023
    Кастусік, скажыце яшчэ, што ў адным адзеле працуеце і сябруеце ) 
  • Кастусік
    21.12.2023
    ту сік шта ?, жылі ў адным раёне, бывала піва разам пілі. Ня важна, проста не выдумляйце, лепш падлогу ў хаце памыйце, год Дракона надыходзіць, а Дракон чысціню любіць.
  • -
    22.12.2023
    хто вам сказаў? сам дракон? і які? бодраконаў як мінімум 4. калі не 8. розных.
    а ў беларусаў увогуле драконаў няма. ёсць толькі цмок
  • Кастусік
    22.12.2023
    -, які ? Зялёны драўляны Дракон. Ягоны год настае. Справа культуры Ўсходу, таму не цмок, і таму прытрымлівацца ягоных звычак беларусам нібы і не абавязкова. Свае выгоды, бо ў такім выпадку падлогу можна і ня мыць, і нават ня месці.
  • No
    21.12.2023
    У Мінску працягваецца зачыстка тэрыторый
    ----
    Выглядае вельмі жудасна, як быццам прышла вайна...а так і ёсць, вайна лукашызма супраць народца. Мінус мільён за 29 гадоў кіравання папыколі, і абяцанак што Менск не будзе пашырацца.
  •