Комментарии к статье

«Деревня уже не является базой для белорусского меньшинства». Подляшский белорус рассказал о своем пути к языку предков

  • Так
    14.12.2023
    Чарговы прыклад, што беларускую мову лягчэй захаваць за мяжой чым у расеізаванай БеларусИ.
  • Вожыкі Сталёвыя
    15.12.2023
    Вёска - аснова дзяржавы. Калыска культуры і крыніца вольнасьці. Зруйнуй вёску і гарады будуць смактаць цукерку "смачны тузік". Беларускую вёску з аднога боку зьнішчылі палякі, з другога - расейцы. Таму маем што маем. А тыя ж палякі сваю вёску і рольнікаў берагуць і песьцяць як могуць. Толькі беларусы ператвораныя ў рабоў нават праз пакаленьні праносяць любоў да бэтанаваных катухоў у сорак паверхаў. Няхай гэты аматар гарадоў пераедзе да Каменнай Горкі, няхай яму па галаве ў тры ночы паскочуць дзіцяткі чарговых амапаўцаў якія зарабляюць на жыццё палавымі ворганамі. Пераедзе праз тыдзень назад і будзе марыць аб ціхай вясковай хаце ў свабоднай Польшчы. А лепей хай паспрабце ў Польшчы ў тым жа Каракаве загаварыць па-беларуску. На гэтым уся беларускасьць сконьчыцца.

    > развіваецца. Ёсць беларускамоўныя медыя, такія як «Радыё Рацыя».
    Дупа разьвіваецца. Трыццаць гадоў няма дзяржавы. Няма ні мовы, ні краіны. Нямае сваёе зямлі. Затое маем "медыя". Шпацыры пад гумовымы дубцамі. Кветачкі. Бясконцыя размовы. "Апазыцыйныя" выданьні на расейскай па змаўчаньню. А да гэтага яшчэ 70 год ня малі, затое быў "урад". Дзесьці далёка. Я ўжо пастарэць пасьпеў. Мае дзеці не будуць ужо ведаць што яны беларусы. Яны атрымаюць расейскія пашпарты праз пару год. А тыя "медыя" будуць чытаць "беларусы" падляшша якія праз гадоў 40-50 канчаткова апалячацца і будуць яу кашубы ці як якуты ў расеі - з марамі аб сваёй краіне і культуры якая захаваецца толька ў каўбасе пальцам піханай якую яны будуць прадаваць турыстам з Варшавы.

    Я думаю і нямае сэнсу ў тых дзецях увогуле, хоць не пойдуць забіваць калі іх не будзе. 30 гадоў я верыў што зможам; а цяпер мне хочацца забыць гэта ўсё і гэтую краіну і гэтых людзей і гэтую мову і стаць якім-небудзь інданэзыйцам ці аргэнтынцам. Бо толькі боль адзін ад тупасьці ўсяго гэтага і ад ідыятызму. Няма ўжо Вітушкаў ды Каліноўскіх якія так зараз патрэбныя, ёсьць толькі хіпстары з "медыя" і балбытнёю. І таму няма Беларусі.
  • Людзі
    15.12.2023
    Вожыкі Сталёвыя, усё амаль так. Але трэба змагацца. Каліноўскія і Вітушкі сярод нас ёсць! Мы вызвалім нашу краіну ад бандытаў!
  • Дыфтонґер
    15.12.2023
    "патрабавалі гаварыць на літаратурнай мове."
    Вось так "літэратуршчыкі" і даваць і зьнішчаюць старіейшые дыялекты. Забороняць вымоўляць падляшскі і разом з тым старославянскі дыфтонґ "іе" ды й іншые гукі - гэто як называецца? То бок выходзіць што белорусы што вымоўляюць у ісконным старожытным стылі гэто ў іх нейкіе неправільные носьбіты мовы. Барбарство, не йнакш. Долоў дыктат сучасной літэратурной нормы!
  • Вiтас
    15.12.2023
    Некая трасянка у цябе у галаве, вожык! Як палякi маглi нiчшыць беларускую вёску... школы былi па-польску, але ж у вёсцы усе гаварылi па-просту!
    Ну дык хоть вулiцы у вёсках усе забрукавалi, ды туалеты прымушалi будаваць на гаспадарках, каб быу у кожнага гасподажа, а не бегалi да ветру цi у хлеу!
  •