Комментарии к статье

Новый «Знахарь», римейк суперхита 1980-х. что в нем?

  • Ася К
    03.10.2023
    Усе робяць выгляд, што ніякіх беларусаў не існуе
  • Юрык
    03.10.2023
    Ася К, а беларусы ўсе шукаюць таго, хто б сказаў што існуюць.
    Каб паважалі іншыя трэба ў першую чаргу сябе паважаць, а не вечна жабраваць за чужым меркаваннем.
  • Žvir
    03.10.2023
    Некаторыя мяркуюць, што правобразам Радалішак былі Відзы. RADAŠKOVIČY...? Pačytaŭ by, a film - luchta, u liubym vypadku. Tut zhodny z aŭtaram, kali ź jaho vyciskajuć sapraŭdnuju heahrafiju, dyk tam i ŭvieś sens nia budzie pieršakom, z usim tym naturalnym i admietnym vodaram... Pierahnany dy padfarbavany "pad kanjak" surahat.
  • Пан
    03.10.2023
    Žvir, дзе Радашковічы, а дзе Браслаўшчына
  • Žvir
    04.10.2023
    Пан, i što ? Heta ž pravobraz... Pravobraz možna pieraniesci kudy zaūhodna... 

    Aūtary rymieku papryviazali ūsio da Lietuvy, panazvaūšy ūsio na lietuviski kapyl, i nie žužžac` vo...Vas nie ūzdybila hetkaja niesupadzieņnie z reaļnasciu ? Nie ? Nu, tady mo atajasamcie Радалішакi z Radviliškisam, z vas staniecca...:))
  • ром
    03.10.2023
    Вы шо… паляки ж глядеть не будуть кали там пра нейких беларусау гаворка буде😁
    Для их зараз усе вораги - руския беларусы немцы и украинцы грузины… у кальцэ урагоу)))) нешта мне гэта напаминае…
  • Максим Дизайнер
    03.10.2023
    Что это за бомж на первом фото?У нас под магазом такие на бутылку стреляют.
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    03.10.2023
    Пасля савецка-польскай вайны Акунёва апынулася за межамі тагачаснай Польшчы, таму з 1922 года Мастовіч жыў у Варшаве, 


    Дык, а дзе Глыбокае падзелася, калі Акунёва апынулася па-за межамі тагачаснай Польшчы??? 
    Пакажыце мне гэтага мальца, які гэта напісаў! Яму варта даць дубцом па срацы!

    Фальварак Акунёва (не існуе цяпер, засталіся падмуркі) знаходзіўся на беразе возера Акунёва, якое хоць і  не ў межах Глыбокага, але на ім -- афіцыйны глыбоцкі гарадскі пляж! Праўда, пешшу -- далекавата -- 7 км, лепш на аўта.
    Перадусім, Тадэвуш Даленга-Мастовіч нарадзіўся ў самім Глыбокім! Так цвердзяць і польскія краязнаўцы, так і нашыя ўласныя даследаванні пра гэта кажуць.
    Ну, так яго бацькі валодалі Акунёвам, прадалі, пераехалі ў Глыбокае... Нават падмуркі іх дома захаваліся (магу паказаць). Ёсць меркаванне, што Акунёва Мастовіч прыпісаў да сваёй біяграфіі -- для саліднасці! Усё ж панычам у Варшаве выглядаць салідней!
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    03.10.2023
    Не хачу сцвярджаць, што правобразам Знахара быў слынны глыбоцкі лекар Міхал Алехна-Гушча, які жыў у маёнтку Новы Двор, і набыў сабе зямлю ў тамтэйшага пана Корсака... Але, але... Я заспеў яшчэ шмат старажылаў, якія лячыліся ў Гушчы... Дык ехалі да яго здалёку, нават з-пад Браслава! І вазоў, як у тым фільме "Знахар", стаяла ля яго лякарні мноства... Гэты лекар быў легендай!
    Натуральна, Мастовіч пра гэта ведаў! І мог прыпісаць свайму герою рысы Гушчы!
    А быў яшчэ ў нашым краі "знахар" -- Уладыслаў Шыран, лекар не менш слынны, чым Гушча, жыў у мястэчку Лужкі. Шыран, дарэчы, быў свядомым беларускім патрыётам...
    Агулам кажучы -- было з каго Мастовічу маляваць вобраз Знахара!

    Гушча і Шыран загінулі да Дарозе Смерці Беразвечча-Ула пры эвакуацыі турмы НКУС з Беразвечча, недзе 24 чэрвеня 1941 г
  • Žvir
    04.10.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, niejdzie tam, lia Krulieūščyny, u liesie, žyū jašče adzin stary liekar, jaki liekavaū vadoju. Lia jaho haty byla krynička, z jakoj jon i braū tuju vadu. 

    Da jaho pryjazdžali ūžo na aūto, nie na vazach, jašče ū pieršaj palovie 90-ch., z samych roznych krajoū, navat poļskija i niamieckija numary byli zaūvažany. 

    Jon vysluchvaū chvoraha, apytvaū, potym zahadvaū svajmu kštaltu asystentu (moža ūnuku, adpaviedna ūzrosta) pryniesci peūnuju koļkasc` vady, adychodziū z joju ūbok, niešta šaptaū, maliūsia, zakručvaū pliašku, ci bidončyk u chalscinu i pryznačaū chvoramu, rastlumacyūšy, jak tuju vadu spažyvac`... 
    Dyk vos`, liudzi sapraūdy ūstavali na nohi dy žyli dziejazdolnym žycciom, navat paslia insultaū, kali ūračy ūžo nie liekavali... 

    Čuū ad liudziej, što stary toj pamior na pry kancy 90-ch, i (što zusim nievierahodna), krynica znikla, vysachla. 
    Pra taho liekara navat slynnyja hlybockija krajaznaūcy nia viedajuc`...
  • Зміцер Лупач
    04.10.2023
    Žvir, Я думаю, гэта пра Даламанава з Верацеяў. Яно людзі звалі Далман. Думаю, Юзік пра яго напіша. А то ня ведаюць)
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    04.10.2023
    Žvir, Не, дзядзька! Гэта было не ў Крулі! Жыў той знахар у вёсцы Верацеі ля Асінавага Гарадка пры чыгунцы Лынтупы-Глыбокае-Крулеўшчына. Гэта -- Пастаўшчына! Прозвішча яго было Даламан, ці проста Далман... Праеў тады ўсе мазгі гэты Далман, як цяпер Лукашэнка! У 1960-я наша хата была самай першай у Глыбокім. Дык, хто ні едзе -- адразу да нас. Пытаюць у бацькі -- як даехаць да Далмана? [Тады ж мапы падрабязныя не прадаваліся, а навігатараў не было! Чулі людзі, што той знахар жыве недзе пад Глыбокім!] Аднаго разу, хоць і малы быў, памятаю бацька з маці чытаюць фельетон "пра шарлатана Далумана" (так было там напісана) у нейкай газеціне, можа нават у якім "Труде", ці "Правде". Ну, прайшліся па ім!
    А гадоў 10 таму, прыехалі да мяне мальцы з Белсату здымаць фільм "Праклятыя і забытыя" пра паваенны беларускі супраціў. Папрасілі быць правадніком. А тут на слыху заўсёды быў Жыхар. А ён быў з Верацеяў!  Ну й паехалі! І каго мы там знайшлі!!! Ксенію Далманаву, дачку таго старога знахара! Жанчына была ў веку! Але добра памятала аднакласніка Аўгена Жыхара! Разумны малец быў, -- казала,-- нават "пры немцах скончыў семінарыю!" (Настаўніцкую). 
    Ну, я ведаў да каго мы заехалі! Папрасілі той гаючай вады! -- Не! Вады я вам не дам! Іншым даю, а вам -- не! А адкуль ваш бацька браў ваду? Паказала. Перад домам, на полі, стаяла звычайная вясковая студня з цементавых цэмбравін...
  • Žvir
    04.10.2023
    Зміцер Лупач, cikava b bylo viedac` bolš padrabiazna, bo heta varta i kina, i knihi. 

    Alie, jak patlumačyc`, što vada znikla, krynička vysachla, jak toļki toj stary pamior ? Nu, heta ž fakt, što tak zdarylasia ? 

    Vynikaje, što vada byla dadziena mienavita tamu čalavieku, i misija taja byla pradpisana toļki jamu indyviduaļna... 
    Tady pytaņnie -  kim dadziena ? jak dadziena ? Chto daū tuju vadu, i chto jaje pierakryū paslia ? I čamu jana nie liekavala ū zvyčajnym jaje spažyvaņni inšymi liudzmi, alie "sluchalasia" tolki taho staroha ???

    Dumaju što Juzik naūrad-ci što napiša, bo ū tej čas jon žyū u Vientspilsie (z jaho slovaū tut, kali što)), dy budavaū latyšam toje i toje, kab im bylo dobra sioņnia. :))  Adkuļ jamu viedac` taho znachara ?... nu, liahična razvažajučy... :)
  • Žvir
    04.10.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, nu, tak, vo, jak tolki vy napisali: "Лынтупы-Глыбокае-Крулеўшчына", - dyk u mianie i adčynilasia ! Tam i bylo...

    A što da vady - nie. Tam krynička byla, niekudy biehla. Nu, nie z studni ž jana brala pačatak ? Alie, niesucciova, byvaje i takoje...

    A vady jana vam nie dala, bo jaje tam albo zusim niama, aļbo zastojenaja jakajas`... Bo liudzi ž kazali, što nia stala toj vady... A toje, što jana hajučaja byla, to ja viedaju dakladna, tut mnie miakinu nia ūparac`...
  •