Комментарии к статье

Зеленский: Не хочу ехать в Вильнюс ради развлечения, Украина должна получить гарантии безопасности

  • Alf
    10.07.2023
    Kloun,
    ne kusaj ruku kormiaszego, wse NATO pomogaet, a on  uslowie stawit.
    Za miesiac o wojnie Baiden goworil, a etot ...Kloun..
    Nie pojedet on..
  • Нато не патрэбна імклівая перамога
    10.07.2023
    Alf, нато робіць выгляд дапамогі, а на справе даюць па гарбатнай лыжцы
  • Соня
    10.07.2023
    Усе роўна паедзеш, навошта гэтыя панты?
  • Жвір
    10.07.2023
    Соня, ён і не адмаўляе, што паедзе, і добра там папрацуе. Тут нехта адкамэнтаваў, што Байдэн папярэджваў Зяленскага пра падрыхтоўку Расеі да нападу на Ўкраіну за месяц да пачатку вайны. У 2014-м прэзыдэнтам ЗША быў Абама. А з таго часу Ўкраіна мацавала свае ўзброеныя сілы ды рыхтавалася да вайны. У Кіеве ня спалі ў шапку і, як вынік, спынілі захопнікаў, а з часам вызваляць усю акупаваную Расеяй тэрыторыю Ўкраіны.
  • Ну-ну....
    10.07.2023
    Жвір, што ты мелеш!?
    Украіна як раз абсалютна не была гатовай ні да 2014 года, ні нават да гэтай вайны. Што Амерыка дала, тым і ваююць. Пасля 2014 года вам Украіне не было аніводнага патрлннага завода. Як гэта разумець? Цябе усё больш год за годам пажырае вар'ят, а ў цэлай дзяржаве няма і не будуецца ніводнага патроннага завода. Ніводнага! Адзіны завод які быў, застаўся ў захопленым Данбасе. А дзе славуты украінскі танк "Оплот"? Адзін з лепшых танкаў свету, але дзе ён? Гэта асноўны танк арміі Таіланда. Прадалі Таіланду і ўгарнулі вытворчасць, каб на 22 год не было ні танкаў, ні вытворчасці. Гэта таксама выпадкова? Хто гэта ўсё рабіў, а хто дазваляў рабіць? Дзе украінская авіяцыя?
    Няма ні сваёй авіяцыі, ні снарадаў, ні патронаў, ні бранетэхнікі, ні супрацьпаветранай абароны. Калі я памыляюся, то назавіце мне чым ваюе Украіна - маркі, мадэлі, колькасць...
    Затое забудавалі добрыя дарогі на поўначы і ўсходзе краіны, па каторых і заехалі гэтыя... Як іх там..."Кіев за 3 дня".
    А дзе украінскі марскі флот? А мольбы да ЗША "закройцё неба!".
    А можа я цалкам памыляюся, і джавелін, хаймарс, ф-16, 777 абрамс, брэдлі, адзеньне і сродкі абароны салдат усу гэта ўсё не свежыя падарункі ("нам так мала даюць і ў НАТА не бяруць"), а даўняя украінская маёмасць?
  • Ну-ну....
    10.07.2023
    Жвір, на якую тэму ён там збіраецца папрацаваць, калі "не спалі ўшапку і добра падрыхтаваныя да вайны"?
    Жвір, ау-ў!
  • Жвір
    10.07.2023
    Ну-ну...., перш за ўсё гэта асабовы склад, афіцэры і салдаты, іх якасьць падрыхтоўкі, колькасьць, арганізацыя, мабілізацыйная здольнасьць МА, і рашучасьць войска змагацца за сваю краіну. Усё гэта было дасягнута цягам васьмі гадоў перападрыхтоўкі ўкраінскай арміі. Расея не чакала, што ёй давядзецца сутыкнуцца з зусім іншай якасьці ўзброенымі сіламі Ўкраіны, яна разьлічвала ваяваць супраць войска ўзору 2014-га...Вось хто спыніў нападнікаў, калі Захад яшчэ не пастаўляў летальнай зброі, акром мабільных сродкаў супрацьтанкавай барацьбы, ды турэцкіх Байрактараў (атрыманых на ўзбраеньне задоўга да 2020-га). Вораг быў спынены меўшымся у распараджэньні Ўкраіны савецкім узбраеньнем. Зразумела ж, можна дакараць захад за павольнасьць і нерашучасць, бо адпаведна Будапешта-94, ЗША і Брытанія павінны браць непасрэдны ўдзел у аднаўленьні тэрытарыяльнай цэласнасці Ўкраіны, непарушнасьць якой яны гарантавалі. Замест гэтага яны вельмі нерашуча, пасьля доўгіх абмеркаваньнў, і з абмежаваньнямі ва ўмовах карыстаньня (забарона на выкарыстаньне па тэрыторыі Расеі) пастаўляюць Украіне лімітаваны асартымент узбраеньняў.
  •