Комментарии к статье

«Мне понравилось: правильно играли» — главный тренер о матче с Косово

  • Лом
    20.06.2023
    Сам сабе пярэчыць. 4-5 момантаў не рэалізавалі толькі ў першым іайме ! І гэта ў гульні з Косава... Нейдзе за пяць хвілінаў да канца прапускаюць, бо спынілі гуляць, ізноў, як і ў матчы супраць каманды Ізраіля, і супернік меў шанец зьвесьці паядынак да нічыёй... І пры ўсім пры тым Кандраццеву спадабалася, для яго гэта правільна, ён задаволены...
  • Ёсік
    20.06.2023
    Дык 16 гульняў запар каманду на чале з кандрацьевым гвалцілі ўсе, як хацелі. Вось і радасны такі, мо лукашэнка скажа добрае слова. А калі сур'ёзна, які футбол у Беларусі? Дваравы склад, зломкі, а не каманда. 40 хвілін шчэ соўваюцца па полі, а потым на гадзіннік глядзяць, хутчэй бы памыцца, пераапрануцца ды да дому.
  • Лом
    20.06.2023
    Ёсік, я з вамі не пагаджуся. У Беларусі зусім ня кепскі чэмпіянат, нават пры ўсім тым скоцкім, ды ўвогуле разбуральным, стаўленьні да яго з боку функцыянэраў. Адкінуць усе тыя штучныя перашкоды, прыбраць зь яго нахрэн увесь той баласт непрафесыяналяў, то бок, прывёўшы ўмовы існаваньня да натуральных, вольных, з прафэсыяналямі ў кіраваньні, і беларускі футбол будзе лепшы ва Ўсходняй Эўропе. Уласна, як і ўсё іншае, ня толькі футбол... Што да цяперашней зборнай, дык у яе ня лепшы, на дадзены момант, склад + трэнер без ідэяў і разуменьня сучаснага футбола. Усё ж ткі паміж цяпер, і 80-мі, прайшло шмат часу. Але й з гэтым складам можна даваць значна больш пазытыўны вынік, ён здольны, але не з гэтым трэнерам... Нічога асабістага да Кандрацьцева ня маю, у мінулым гэта добры футбаліст, па мерках савецкага чэмпіяната. Але ня ўсе таленавітыя футбалісты аўтаматычна робяцца й выбітнымі трэнерамі. Яму б трэ гэта ўсьвядоміць, ды й сыйсьці на свой узровень, у той жа Віцебск, зь якога ён колісь (калі не памыляюся) і пачынаў...