"BELARUS" не мае ніякага дачыненьня да гісторыі, выкладзенай у гэтай, сапраўды шыкоўнай кнізе. Яна - пра гісторыю ЛІТВЫ!
mikola
17.06.2023
Valadzimir, // Usio czytac ni budu i tak pa-angelski ne razumeiu......tolki pa palsku i pa galandski razumeiu -malunki....
Беларусь перадусім
17.06.2023
Гэта гісторыя Беларусі. Беларусь у шырокім сэнсе – гэта тэрыторыя рассялення беларускага этнасу (навуковы тэрмін).
Такім чынам, усё наадварот, гісторыя Беларусі ўключае ў сябе невялічкі ды малазначны эпізод «Краёвай ідэі» (палана-«ліТВінства» ад pl. litwin) – нежыццяздольнай мроі гарадскіх гурткоў апалячана-акаталічаных летуценнікаў паўночна-заходняй часткі Беларусі.
Назвы мяняюцца
17.06.2023
Valadzimir, Назвы мяняюцца. Калісьці Францыю называлі Галіяю. Цяпер яна называецца Францыя. Калісьці Беларусь называлася Літвою. Цяпер яна называецца Беларусь. Нізкі паклон аўтару й выдаўцам за гэтую ўражлівую кнігу. Англамоўны сьвет павінен ведаць сапраўдную гісторыю Беларусі.
Valadzimir
18.06.2023
Назвы мяняюцца, як бачна, Вы майстар па дэмагагічнай хлусьне, якая элементарна абвяргаецца.
Першае - назвы "самі" не мяняюцца, іх мяняюць гістарычныя працэсы і падзеі.
Другое - Францыю НІКОЛІ не называлі Галіяю. Спачатку, калі была Галія - не было Францыі, потым Галію захапілі франкі і ўтварылі тут сваё Франкскае каралеўства, і толькі потым, калі ў гэтым каралеўстве галы, франкі ды іньшыя народы перамяшаліся, яго сталі называць Францыяй, а жыхароў французамі.
Трэцяе - "Беларусь" НІКОЛІне называлі Літвой. Спачатку, калі была Літва-ВКЛ, створанае літвой, нашчадкамі заходнеславянскіх мігрантаў лютічаў, не было ніякай "Беларусі". Калі народы і плямёны, "сабраныя" ВКЛ, перамяшаліся, іх сталі называць літвінамі, значную частку іх складалі праваслаўныя (рускія) літвіны. І толькі пасьля таго, як ВКЛ было захоплена і зьнішчана Расеяй, да гэтай, ужо расейскай, тэрыторыі "пряляпілася" і была падтрымана Расеяй, штучная назва "Белоруссия" (потым "Беларусь"), а яе жыхароў пачалі называць "белоруссами".
Англамоўны сьвет цудоўна ведае, што такое "Белоруссия" ("Вайсруссланд"), і што такое Вялікае Княства Літоўскае, якое там адназначна зьвязваюць з суседзямі белоруссов - ліетувісамі.
Назвы мяняюцца
18.06.2023
Valadzimir, Вы пішаце шмат слоў, але нічога не кажаце. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае й Жамойцкае бясспрэчна з'яўляецца часткаю гістарычнае эвалюцыі беларускага народу.
Роскошная книга по истории Беларуси вышла на английском