“не падтрымліваю Лукашэнку якраз цепер” - то бок у гэтую секунду, а выйдзе за дзверы і будзе зноў падтрымліваць - у канцы года ізноў паляціць праз акіян да яго на шабаш, яшчэ раз сходзіць з ім на какей, паставіць за яго подпіс… І клала яна на ўсіх палітзняволеных, якіх рэжым катуе ў лагерах…
Kub
06.06.2023
Падтрымліваю толькі збіванні мірных пратэстоўцаў...
Жоўты бусел
06.06.2023
Даціснулі ўсё-ткі дзеўку, эх. Хаця ўсё роўна не наша, што так, што гэтак.
Севен
06.06.2023
Ну вось, лепш пазней, чым ніколі
!!!
06.06.2023
Пытанне на наступнай прэс-канферэнцыі: "Арына, а цяпер?.. А цяпер вы падтрымліваеце лукашэнку?"
Жвір
06.06.2023
Ну што, папрыкусвалі языкі ? Я, Жвір, казаў вам, а вы мяне да ябацькаў адпраўлялі ! Я людзей наскрозь бачу, па інтанацыі голаса магу дакладныя характарыстыкі даваць! Дарэчы, тое, што яна выказвае НЕпадтрымку Лукашэнку цяпер, выклікана даросласьцю, былой бяздумнай дзяўчынкі больш няма, надыйшло разуменьне жыцьця й падзеяў. Ранейшае было выклікана выключна ўзростам, такі ("пырхаючы") перыяд перажываюць усе дзяўчаты, і робяць часам глупствы. Разумець трэба. Трэба берагчы сваіх людзей, а не адмаўляцца ад іх, ды гнобіць з падачы першай стрэчнай язвы-журналісткі, за якой сваіх грахоў воз з калёсамі.
Ёсік
06.06.2023
Жвір, хрэн з ім з яе адносінамі да ўкраінцаў, тыя ў 2020 не сталі на бок беларускага народа апасьля выбараў і таго трэша, ніхто зь іх не надзяваў бел-чырвона-белыя бранзалеты, не павязалі такія жа стужачкі на сваю спартовую вопратку ды іншае. Але Сабаленку бачыла, што ўлада рабіла і зараз робіць з беларусамі, той жа зьбіты ў горкі яблык Домрачаў, брат героя Беларусі дашкі, што людзям прысуджаюць па 12-20 гадоў за нязгоду з вынікамі падліку галасоў, за мірнае выйсьце на маршы. Забойцам даюць меншыя тэрміны. Чаго яна тады не абурылася? Сённяшняя прамова - гэта вынік маральнага ціску, яна зламалася, цяжка дзве апошнія сустрэчы правяла, нават Кастусь К. не дапамог. Таму не трэба так радавацца, пачакайце некалькі дзён, мо, нават, тыдняў, і убачыце ды пачуеце дзяўчынку, якая стала больш дарослай.
lol
06.06.2023
Жвір нават у лукашыцкай дупе знойдзе “дыямент” 😂
кісё
06.06.2023
яна кажа тое, што ад яе патрабуецца і там, дзе патрабуецца. калі б канферэнцыя праходзіла ў расеі, то там казала б адваротнае
Жвір
06.06.2023
Ёсік, а шмат хто адкрыта абурыўся таму, напрыклад, факту зьбіцьця Доамрачава? Можа вы сталі дзе з плякатам, насупраць рэзыдэнцыі ? Можа як інакш ? А тут яшчэ ўлічвайце іншае, такія словы і на такім узроўні - гэта вельмі мужна! Пасьля ўсіх прэферэнцыяў з боку Лукашэнкі, адкрыта выказаць яму нязгоду! Асабліва ведаючы паталягічную помсьлівасьць правадыра. Гэта не выкрык з натоўпу, гэта, як вочы ў вочы, адно на аднаго, без адчуваньня падтрымкі адзінадумцаў, а наадварот, маючы плойму хейтэраў, якія нічога разумець ня хочуць(ня могуць?), і проста прымітываў пад уплывам статкавага рэфлексу, якім шмат ня трэба, для якіх заўжды ўсё ясна... Перамены ў яе зрабіліся бачнымі даўно, я сачыў, на колькі гэта было магчыма. Спадзяюся, што ваш скептыцызм ня знойдзе сабе пацьвержаньняў, ня спраўдзіцца.
Бан лукашыцкім спартсменам
06.06.2023
Жвір, паглядзіце спіс спартоўцаў, якія нават жывучу ў Беларусі, не пабаяліся адкрыта падпісацца супраць лукашыцкага гвалту, а гэтая тэнісістка стала жыве ў ЗША і там жа трэніруецца, але адмыслова прыехала ў Беларусь на сустрэчу з узурпатарам ды й яшчэ падпісала ліст у яго падтрымку. Сабаленка - гэта флюгер і здрадніца. Ёй абсалютна ўсё роўна на тое, што адбываецца ў Беларусі, яна патрымала тых, хто катуе беларусаў. Кропка.
Жвір
07.06.2023
Бан лукашыцкім спартсменам, вы памыляецеся.
Жвір
07.06.2023
lol, вы пра сябе занадта высокага меркаваньня.
Клен зеленый, раскудрявый
06.06.2023
Спецоперация кгб (по выводу агента из подозрения).
Жвир
06.06.2023
Режімные СМІ в трансе, как подать читателю это интервью. :) Лукашенко заявит, что это он попросил её так сказать...:)
Жвір
06.06.2023
О, Прэссбол раптам засумняваўся ў значнасьці турніра ! :))) Задаецца пытаньнем, а ці сапраўды гэта турнір з такімі высокімі прызавымі, бо, трэба ж, Сабаленка не натрапіла ні на аднаго сеянага суперніка, ціпа ўсе прахадныя, халяўныя... :)) Чуеце, як пачала мяняцца музыка ? Я думаю, што перш, чым адважыцца на тыя словы ўголас, Арына неаднойчы прамаўляла іх у думках, рашыцца было цяжка, але сумленьне й чалавечая годнасьць апынуліся сільнейшымі за нерашучасьць. Упэўнены, што яна ведала, што можа пасьледваць за тымі словамі...
Vik
07.06.2023
Што вы ведаеце? Амаль нічога! Дзе яе родныя? Яна вам а нічога ні павінна! Робіць тое што ўмее. І робіць гэта вельмі добра. Калі б была прагроза вашым бацькам ці братам ці сёстрам, вы б дупу Лукашэнку цалавалі і прысмоквалі б.
Арина Соболенко: Я не поддерживаю войну, то есть не поддерживаю Лукашенко сейчас