Комментарии к статье

Если страна ведет войну, как она может выступать? — автор «Чуда на льду» об отстранении России и Беларуси

  • Кум
    02.06.2023
    Беларусь не ваюе, што ён вярзе ? І наконт таго, што спорт гэта палітыка, гэта, падобна, выключна латыскі погляд на рэчы, праз комплекс малой і нядаўна вызваліўшайся дзяржавы, якой хочацца, каб пра яе казалі, і ня важна зь якой нагоды.
  • Кума
    02.06.2023
    Кум, а аграпюрэр заяўляў што дапамае расеі і шкадуе, што не пачалі вайну супраць Украіны яшчэ ў 2014 годзе.
  • Кум
    02.06.2023
    Кума, чытай Жвіра, ён табе будзе больш зразумелы, у тым ліку й пра 2014-ты, і пра статус аграпюрера,.. у мяне не атрымалася дастукацца ў твой, прабач, жбан...
  • За Свабоду!
    03.06.2023
    Кум, Дык Жвір у суседняй навіне падабае перамогу ябацькі Сабаленкі. Да тых, каму такія падабаюцца, пытанняў няма. Да ябацек і карысных ідыётаў.
  • Жвір
    02.06.2023
    У Злучаных Штатах такія мерапрыемствы нават газэты не асьвятляюць. Некалі я быў вельмі гэтаму зьдзіўлены, не знайшоўшы ні слова пра ЧС, у той час, як рэгіянальныя першынства асобных штатаў актыўна даваліся чытачу. А Віталіньш кажа, што спорт, гэта заўжды й палітыка. Ну, тады й гульні ў казіно прывяжы да палітыкі... Беларусь не ваюе, калі што. Так, згодны, рэжым Лукашэнкі адзначыўся, але гэта не Беларусь. Інакш, чаму Расею дапускалі да спаборніцтваў пачынаючы ад 2014-га года, калі яна ўжо акупавала ўкраінскі рэгіён ? Ці гэта не было палітыкай ? Чаму тады Віталіньш ведаў "Як размаўляць з іншымі гульцамі, і як паводзіць сябе заўзятарам?", і нават трэніраваў расейскія каманды !? Карацей, а што ён можа яшчэ казаць, што яму застаецца? Лепш бы маўчаў, сыйшоў бы за разумнага, а так, паказаў сябе блюзьнерам і блазнам...
  • Юрий
    02.06.2023
    Жвір, а при чем здесь США к белорусской пропаганде? Конечно спорт всегда связан с политикой.
    Беларусь не воюет? Так и Россия вроде как не воюет, а проводит какую-то операцию. Предоставили территорию для нападения, нанесения авиа и ракетньіх ударов агрессору.
  • Жвір
    02.06.2023
    Юрий, хто прадаставіў тэрыторыю краіны для расейскага войска ? Беларусы? Спыніце плявузгаць. Нелегітымны, з кішэннай падтанцоўкай, не прадстаўляюць Беларусь. Ды й іх Расея не спытала. Беларусы, і беларускія спартоўцы, не падатказныя за дзеяньні незаконнай групоўкі, на чале з Лукашэнкам, гвалтам, са зброяй у руках, праліўшы людзкую кроў, захапіўшай уладу ў краіне. Таму Віталіньш няхай маўчыць у анучку, што да Беларусі... Расея не ваюе ? А што робіць расейскае войска ў чужой краіне, цукеркі раздае ? Ну, хай так, але гэта 1) незаконна, і 2) гэта Расея, а не Беларусь. Таму адлучэньне Расейскай каманды ад міжнародных спаборніцтваў цалкам справядлівае. Але нюанс: Расея займаецца гэтым з 2014-га года, з таго часу Віталіньш кіраваў і расейскай зборнай камандай, і расейскімі клюбамі ў КХЛ. І яму не замінала гэта рабіць ні акупацыя Расеяй ўкраінскага Крыма, ні акупацыя часткі ўкраінскага Данбаса. Ён ведаў, як размаўляць з іншымі гульцамі ды заўзятарамі. Увогуле, не яму выказвацца на гэтую тэму, калі на тое пайшло, бо ня мае маральнага права...
  •