Комментарии к статье

Во время коронации Карл III сидел на большом камне. Чем примечателен этот кусок песчаника?

  • Coronation Day
    06.05.2023
    А самое драўлянае крэсла ушчэнт зрэзана шкалярамі і турыстамі з мінулых стагоддзяў! Якраз сёння пацікавіўся залез: 

    https://www.msn.com/en-gb/news/world/how-the-coronation-chair-survived-700-years-26-monarchs-and-a-vicious-fungus/ar-AA1aOJ7z 
  • хх
    06.05.2023
    ну можа так яны выяўлялі сваю пашану і любоў )
  • Coronation Day
    06.05.2023
    хх, не, там нашкрабана нешта кшталту “P.Abott спаў у гэтым крэсле 5-6 чэрвеня 1800” :)) А бар’еры ад публікі, каб не садзіліся ў рарытэтныя мэблі, ўсталявалі толькі ў 1872-м. 
  • хх
    06.05.2023
    Coronation Day, тыпу "здесь был Вася"?) пэўна людзі ўсюды аднолькавыя і ва ўсе часы)
  • Лол
    06.05.2023
    У Беларусаў таксама ёсць такая рэліквія. Кубак Ядвігі, знойдзены ў Наваградку і перавезены ў Эрмітаж. Гэта каранацыйны кубак, у Еўропе іх захавалася з дзесятак. Адзін такі выстаўлены у Брытанскім Нацыянальным музеі, як Кубак Ядвігі, каторым каранаваліся ірландскія каралі.
  • Valadzimir
    06.05.2023
    Нагадаю, што ў "нас" таксама быў свой кароль, хаця пабыў ім зусім нядоўга і сам адмовіўся ад гэтага тытулу - Міндоўг. І, нагадаю, што ён сам называў сваю краіну ЛЮТовія. А побач з першай сталіцай ягонай дзяржавы ВКЛ - Наваградкам, да сёняшняга дня захавалася старажытнае культавае гарадзішча каля вёскі Радагошча, назва якога наўпрост паходзіць ад Радагаст - імя баства, альбо абагаўлёнага правадыра вільцаў-лютічаў і назвы іхнага кальтавага цэнтра, вядомага ў свой час ва ўсёй цэнтральнай Еўропе.
  • Нікан
    06.05.2023
    Valadzimir
    Адкуль вы ведаеце, што Міндаўг называў сваю краіну Лютовія? Ён уласнаручна лісты не пісаў, нават непісьменны быў. Пісалі пісарчукі, ды яшчэ на латыні і каверкалі назву кожны на свой капыл. Бо тады не было літаратурнай латыні і правілаў мовы, як хто разумеў вымаўленне на латыні, так і пісалі. Як называлася краіна ў часы Міндаўга ніхто ня ведае. 
  • Valadzimir
    08.05.2023
    Нікан, два тыдні
    таму я ўжо адказваў Вам наконт лютічаў, Лютвы і Міндоўга цытатай з
    дасьледваньня Алеся Жлуткі "Міндаў, кароль Літовіі ў дакумэнтах і
    сьведчаньнях".   https://kamunikat.org/usie_knihi.html?pubid=40473 
    Нагадаю: "Варыянты з -u-
    тіпу Luthowia, Luthawia ня могуць быць выпадковымі. Яны ўжытыя
    ў лістох, якія пісаліся пад час знаходжаньня на папскім двары
    пасольства Міндава
    , і маглі быць успрыняты беспасрэдна ад яго
    прыбліжаных
    ." І гэтыя лісты пісалі папскія пісарчукі, якія, мяркую, лаціну ведалі выдатна і сваю працу
    выконвалі вельмі добрасумленна, у сэнсе нічога не "каверкалі". І
    таму, як Вы правільна заўвыжылі, - яны запісалі назву краіны менавіта так, як чулі ад паслоў Міндоўга (але, натуральна, у лацінізаванай форме) - Лютовія. І, мяркую, відавочна і
    бясспрэчна, што і сам Міндоўг называў сваю краіну таксама так - праз -ю-  Лютва
  • тут пыталіся, чаму Карл? таму што
    06.05.2023
    немец. таму і Карл. Карл - старажытнае германскае імя
  • Сфінкс
    06.05.2023
    тут пыталіся, чаму Карл? таму што, Карл - брэнд эстонскага піва! Літаральна сёньня выпіў тры пляшкі.
  • арл
    07.05.2023
    Жір, пляшки? вы прэдпачытаеце пляшки? прычым у Эстонии?
  • Паралакс
    07.05.2023
    арл, Ж в і р аддае перавагу разьліўному, але за стырно пасьля піва не сядае, таму ўзяў Карла з сабою, з крамы.
  • Ivan
    06.05.2023
    Цікава, чаму аўтар артыкулу спадзяецца, што драмучая традыцыя каранацыі працягнецца і ў наступныя стагоддзі?
    Манарзія-гэта вельмі дарагі рудымент. Беларусы гэта добра ведаюць.
    Шатландыя заслугоўвае незалежнасці. Грамадства палзелера 50/50 толькі таму, што Шатландыя стагоддзямі была пад акупацыяй. Мова яе знішчана дашчэнту.
  • Coronation Day
    06.05.2023
    Ivan, такое адчуванне, быццам вы прыроўніваеце шатландскую сітуацыю да беларускай. 
  • Лол
    06.05.2023
    Ivan,Блін, адкуль вы такія бярэцеся. Хто вам сказаў, што брытанская манархія дорага каштуе Брытаніі ? Па тэлевізары ? Хіппі і левакі на форумах ? Каб вы ведалі, брытанская манархія генерыруе для бюджэта Брытаніі мільярды даляраў на год. Гэта пазнавальны ва ўсім свеце брэнд, людзі мільёнамі з усіх куткоў едуць у Лондан паглядзець на Букінгем, на разводы каралеўскай гвардыі, дакрануцца да жывой традыцыі з падручнікаў па гісторыі і г.д. Тут яны трацяць грошы на гатэлі, ежу, каву, крамы, пабы, сувеніры і г.д. Гэтая цэлая індустрыя ўражанняў, каторая працуе на Брытанію 24/7. Плюс давайце не забываць, для брытанцаў манархія, гэта частка іх культуры, гэты інстытут з'яўляецца часткай брытанскай самаідэнтыфікацыі. І калі ў Лондане гэта адчуваецца меньш (туды панаехала людзей з усяго свету, для каторых Англія чужая), то для брытанскай правінцыі гэта супер важна. Вам там будуць апавядаць, як стрыечны брат сястры атрымаў пурпурную ленту ад каралевы за новы сорт вішні, а прадзед служыў на флоце разам з прынцам Эдвардам, і ўсё ў гэтым родзе. Нашай савдэпіі гэта цяжка зразумець, бо тут перарваная традыцыя, вёскі стаяць мёртвыя, дзедавыя хаты сельсаваты булбдозерамі ў ямы закапваюць і за шчасце лічыцца мець двушку ў шпакоўні Каменай горкі і каб Дастэр пад выгадны крэдыт. Якая традыцыя, якая манархія, божа мой... 
  • Coronation Day
    07.05.2023
    Лол, абярэжней! Зараз прыбяжыць "За свабоду!" з артыкула пра фалас і напіша, што вы фашысцкі ябацька.  
  • Ivan
    07.05.2023
    Лол,
    Кошт манархіі добра падлічаны. Падзялаецца на адкрыты і прыхаваны. Ён гіганскі. У The Guardians і Wall Street Journals з нагоды каранацыі былі артыкулы з лічбамі. Там будзе два спектры меркаванняў. У любым выпадку-гэта мільярды.
    Турысты працягнуць ездзіць у Брытанію і без манархіі, бо на месцы застануцца палацы і іншая атрыбутыка. Сам кароль зможа, як прыватная асоба зарабляць на турызме, толькі болей ніхто не будзе траціць гртшы на яго ўтрыманне, на утрыманне яго сямейнікпў, на дзярж ахову яго сям’і.
    Нават у Брытанскай форме манархія параджае шмат праблемаў. Добры прыклад тут прынц Эндру, які замешаны ў скандале з педафіліяй, за што яму прыйшлося сплочваць ахвяры кампенсацыю за яе маўчанне.
    Пра знішчэнне моваў Шатланцаў, Ірландцаў вы чамусь не згадваеце.
    Манархія дарагі рудымент.
  • Coronation Day
    07.05.2023
    Ivan, ну якія мільярды? Менш за 90 млн фунтаў на год. У маштабах дзяржавы гэта капейкі. Пры гэтым, адна ўчорашняя каранацыя, паводле разлікаў, прынясе эканоміцы каля 1.4 млрд фунтаў выручкі. 
    https://www.europe1.fr/international/voici-combien-devrait-rapporter-le-couronnement-de-charles-iii-4181356 

    А хто паедзе глядзець на былога караля? Смеху варта. 

    Але справа не ў карысці нават. Такія аргументы ляжыць у русле звычайнай лявацкай логікі: разбурыць замак або храм ды пусціць цэглу на свінарнік "у імя эканамічнай мэтазгоднасці". Адкуль толькі потым бярэцца разруха? З Гардыянам усё зразумела, але хіба беларусы за савецкі час не атрымалі прышчэпкі ад сацыялізму? 

    Манархія, як і парламент, або Садружнасць нацый - гэта брытанская традыцыя. Пакуль працуе - не чапай. 

    Далей, хто вам сказаў, што шатландцы енчаць пад брытанскім ігам і прагнуць незалежнасці? Апошні абсалютна свабодны рэферэндум скончыўся 56-44 на карысць заставання ў Каралеўстве. Дык навошта нам пераймацца за іх або нават сцвяржаць, як ім лепей жыць? 
  • Олег
    07.05.2023
    [Рэд. выдалена]
  • Максим Дизайнер
    15.05.2023
    А писал, король, простите где?В деревянное ведерко?
  •