Комментарии к статье

«А что, белорусский язык существует? Так это красивый язык». Заместитель директора «Белсата» рассказал о языковой политике канала

  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    18.01.2023
    але аказалася, што для часткі расіян мы адкрылі існаванне беларускай мовы
    Ну, знайшлі на каго раўняцца! Для жыхароў за парэбрыкам ўсё беларускае ў дзіковінку! Калі беларускі экскурсавод кажа ім, што тут была Рэч Паспалітая -- то яны дзіву даюцца, як гэта змаглі столькі стагоддзяў пражыць без Расеі! А калі паглядзець і паслухаць іх відэаролікі, якія наздымалі руссо-турысто, то такую несусветную ахінею нясуць!  Тыпу таго -- "Гродно вначале был польским городом, потом стал литовским городом, совсем недавно его передали Белоруссии".  «А что, белорусский язык существует?" Далібог -- сам дзясяткі разоў чуў такое непадробнае здзіўленне...»

  • Lloyd
    18.01.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына,спадзеюся гэтыя аматары "чыстых вуліц, парадку і "бацькі" лукашэнка" больш не здолеюць да нас ездзіць без візаў.
    Ненавіджу іх 
  • Юзік са станцыі Крулеўшчына
    19.01.2023
    Lloyd,  Пару дзён таму выпадкова нарваўся на відэаролікі блогершы "Бабы Тані". Цётка, як я зразумеў, пераехала нядаўна з Расеі ў Беларусь, дзесьці на Гарадзеншчыну. Здымае ролікі пра вакольныя аграгарадкі. Ладна, ролікі як ролікі, можна  дараваць ёй і тое, што не ведае беларускай мовы -- не можа, напрыклад, мемарыяльную шыльду прачытаць на будынку: бэкае-мэкае... Разумею, чалавек -- прыезджы. Ролікі, можна сказаць, спадабаліся. Паглядзеў 2 ролікі пра аграгарадок Свіслач і райцэнтр Свіслач. Прыгожыя дамы, вуліцы, усё чыста, акуратна, кветкі, клумбы, усе палі засеяныя, дарогі абкошаныя...
    І я пачытаў пад ролікамі каментары расейцаў, а іх сотні, і ўсе напісаныя, як пад капірку! "Боже, как же повезло белорусам с батькой!", "Белорусы, берегите своего батьку!"... 
    Калі не 100 адсоткаў, дык 95 падобных каментароў!
    Можна падумаць, што без "бацькі" мы тут раней жылі засраўшыся і па вушы ў гразі! Вось ніяк не могуць жыць рускія без цара! Не могуць і ўсё! Засраліся самі ўжо ўшчэнт!
  • puilo
    19.01.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына,дык то лукаботы і крэмлеботы, яны заўседы у такія ролікі набягаюць і хваляць прама ці намекамі таракана ад ліца "простых грамадзян"
  • Зьмітрок Магілёвец
    19.01.2023
    Юзік са станцыі Крулеўшчына, ...дык я знаёмым расейцам і нашым, хто забыў часы да лукавага, што беларусы за сабой заўсёды прыбіралі. Прыважу прыкладам Магілёў 70-80-х калі горад мылі раніцай і ўвечары палівальныя машыны, клумбы прыбраныя, шмат зелені, "бычкоў" пад нагамі амаль няма, у вёсках чысьціня і парадак бо да Чарнобыльскай трагедыі яшчэ жыла старая культура прыбірацца перад вялікімі сьвятамі: Пасха, Радуніца, Троіца, першамай, Дзяды.... узурпатар сабе прысабечыў тое, што стагоддзямі была да яго ўнябрачнага зачацьця пад плотам, а стада падхалімаў, халуёў, прыстасаванцаў гэта падтрымлівае...
  • Партызан
    18.01.2023
    Няхай цяпер пан дырэктар патлумачыць, чаму расейскія сынхроны ў яго навінах даюцца без перакладу, а ўкраінскія сынхроны перакладаюцца. Гэта вельмі знакава, і шмат кажа пра лад мысьленьня на канале.
  • Міхась
    18.01.2023
    Перастаньце рабіць перадачы па-расейску, замест гэтага ўкраінскую, вось убачыце, як заграюць рэйтынгі
  • Mike
    18.01.2023
    >>Так што мы ўсё больш становімся рэгіянальным тэлеканалам, абсалютна не губляючы сваёй беларускай ідэнтычнасці

    Ён, падаецца, сам не ўсведамляе, наколькі гэта ўзаемна супярэчлівая шыза. Ці наўмысна крывіць душой
  • Ян Норман
    18.01.2023
    ... Нам шмат пісалі (з расіі): «А что, белорусский язык существует?...

     Ну пэўна,грандыёзны вынік,можна было ахвяраваць рэпутацыяй перад беларускай аўдыторыяй.)А можа было разумнейшым у такім выпадку зрабіць асобны інфармацыйна-аналітычны блок на расію,ну напрыклад:"Для россіі на русском" ці можа нават "О росіі с любовью" ...)

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/307912

  • Параска
    18.01.2023
    Не гляджу гэты суррагат канал
  • Litwin
    18.01.2023
    Канал без харызмы. Згубiуся вектар дакладны.
  • Аскольд
    19.01.2023
    [Рэд. выдалена]
  •