С рыцарями, старостой и князем Ольгердом. На Юровой горе в Крево открыли дозорную башню
06.11.2022
Навошта хунце гісторыя не пра Леніна? Рыцарства зараз павесіла б на бярозах увесь выканкамаўскі актыў і астатніх качанавыз і лукашэнак.
06.11.2022
Гы-гы. Падчас гэтага мерапрыемства белоруссы вельмі красамоўна засьведчылі, як яны ведаюць гісторыю гэтага краю, якую яны з гонарам там называлі "сваёй".
У сваёй прамове "стараста Крэўскі" чамусьці, як і на рэкламным плакаце мерапрыемства, не сказаў, згадваючы "свайго гаспадара", што ён не абстрактны "вялікі князь", а "вялікі князь літоўскі".
Але гэта, напэўна, можна арганізатарам мерапрыемства дараваць у параўнаньні з тым, як яны ганебна лажануліся з самім "старастай". У Энцыклапедыі "Вялікае Княства Літоўскае" паведамляецца: "Стараста - у ВКЛ у 16-18 ст. службовая асоба, якая кіравала адміністрацыйнай акругай (паветам), намеснік вялікага князя (караля)". А Альгерд быў Вялікім князем у 1345-1377 гадах, гэта значыцца старасты ў ВКЛ зьявіліся на два стагоддзі пазьней за вялікакняжаньне Альгерда.
Ну і вядучыя сказалі, што Крэва - "месца былой крывіцкай славы". Як бачна, яны не ведаюць, што Крэва нават НЕ ўваходзіць у арэал сталага расьсяленьня крывічоў! Энцыклапедыя "Археалогія і нумізматыка Беларусі" паведамляе, што "У першыню Крэва згадваецца ў нямецкіх хроніках 13 ст. як сталіца Нальшчанскай зямлі - раннедзяржаўнага ўтварэння балцкага племя нальшаў". А зьдзіўленым жывебелорусскім патрыётам, як такое можа быць, раю зазірнуць у кнігу Міколы Ермаловіча "Старажытная Беларусь". У ёй яны зноўдуць поўны і цікавы адказ на старонках 28-36. У прыватнасьці:
"У пачатку 20-х гадоў нашага стагоддзя К.Буга і А.Спіцын выказалі думку аб заходнім паходжанні крывічоў: першы - з Польшчы, другі - з Германіі... Рух славенаў і рух крывічоў добра паказвае тапаніміка. Найперш звернем увагу на наяўнасць крывіцкіх тапонімаў у палабскіх вёсках, што ўпамінаюцца ў граматах каля 1160 і 1320 гг. А некаторыя крывіцкія назвы існавалі яшчэ ў XIX ст. Трэба звярнуць увагу і на тое, што на польскіх землях таксама рассыпана нямала крывіцкіх тапонімаў... У цэлым прыведзеныя тапонімы могуць пацвярджаць думку аб прыходзе гэтага племя праз Нёманска-Бугаўскае міжрэчча... Вялікая канцэнтрацыя крывіцкіх тапонімаў у Верхнім Панямонні дае пэўную падставу меркаваць, што менавіта тут, на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, і было першае сталае прыстанішча крэваў-крывічоў".
Гэта значыцца ўсё племя крэваў рушыла далей на ўсход-паўночны ўсход, стаўшы там "крывічамі", а адносна невялікая група засталася, асела тут і з часам зьмяшалася з мясцовымі "балтамі" нальшамі, але захавала імя сваіх продкаў у назве паселішча, потым горада, Крэва.
але хай бы рыцары засталіся толькі ў гульнях і т.п.
не вайне.