Комментарии к статье

«Главное, как сказал глава государства, — «раздеваться и делать». Кто такой Никита Полякевич — новое лицо ОНТ

  • Ёсік
    19.10.2022
    Не разумею маладзёнаў, хто так глыбока свой язык у ду.у засоўвае ўладзе. Няўжо спадабаецца жыць у саўгасе з дуркаватым дырэктарам?
  • Валянціна
    19.10.2022
    Шкада словаў на такі цяжкі выпадак дабраахвотнай лабатаміі.
  • Андрусь
    19.10.2022
    Гэта такая кагорта людзей. Прыстасаванцы. Для таго, каб "трансляваць дзяржаўны парадак дня, а не фармаваць яго" не трэба быць прафесіяналам у журналістыцы. Менавіта гэтым і адрозніваецца журналіст ад прапагандыста. Журналіст шукае інфармацыю з розных крыніц, правярае яе, падае розныя пункты погляду, калі тэма праблемная ці канфліктная. А гэтае - проста кампілюе спушчаныя зверху ўстаноўкі ды ілюструе адмыслова падабранымі кадрамі. 
    І нездарма ягоны кумір - лукашэнка. Ён як і лукашэнка не вучыўся, а караскаўся па лініі розных там БРСМаў ды нейкіх фэйкавых парламентаў. Як лукашэнка, скончыўшы гістфак, лічыць, што "СкарынА жыў і ў Піцеры і тварыў там"., так і гэтае хлапчо не зрабілася прафесійным журналістам. 
    А як прафесійнаму прапагандысту яму варта ведаць, што зараз як раз у Гаазе пачалі судзіць рэдактара "Радыё тысячы пагоркаў", якое прапагандавала генацыд прадстаўнікоў аднаго з плямёнаў Руанды зусім нядаўна. То бок - прапагандысты адказваюць і за тое, што трансююць злачынныя наратывы, нароўні з тымі, хто чыніць самі злачынствы. 

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/301370

  • Андрусь
    19.10.2022
    НН, "вядучы" - гэта прыслоўе. Навошта выкарыстоўваць відавочны русізм у якасці назоўніка, ствараючы ў мове непатрэбную і неабгрунтаваную аманімію, калі ў нас ёсць назоўнік са значэннем чалавека, які нешта вядзе, - "вядоўца"?  
  • Ннр
    19.10.2022
    Калябарант самы звычайны.
  • хх
    19.10.2022
    "Мікіта Палякевіч адпачывае ў Егіпце. Фота: сацсеткі"

    николі мне не зразумець, што змушае людзей посціць фрывольныя здымкі амаль голага сябя ў сацсетках

    https://d3kcf2pe5t7rrb.cloudfront.net/301370"

  • баж і укж
    20.10.2022
    вы прапагандыстаў застрашваеце, і гэта правільна. але праўда ў тым, што суд у Гаазе займаецца асабліва буйнымі злачынствамі (свет сувор), дзе лік ахвяр ідзе на сотні тысяч, вось як у Руандзе. з тутэйшымі прапагандыстамі давядзецца разбірацца самім

    гісторыя з "Радыё тысячы пагоркаў" канечне жудасная-жудасная. і гэта ж зусім нядаўна было - літаральна ўчора - 1994 год 
    bigpicture.ru/radio-tysjachi-holmov/
  • SHOS
    20.10.2022
    Хреново что-то с той страной, где вот это вот называется "созданы все условия для развития молодежи"
  • он успешно прошёл банный отбор у Вани куколда
    20.10.2022
    А вы просто завидуете
  •