Комментарии к статье

В Беловежской пуще борются с американским деревом-агрессором. Что за оно и чем опасно?

  • dendroman
    23.08.2022
    і што рабіць ? у нас такія дрэвы даўно ў дварах растуць, і каля маёй школы таксама, адны з першых скідаюць лісьце ўвосені. у гарадох няхай растуць, яны ж паветра чысьцяць, кісларод выпрацоўваюць, птушкам прытулак даюць.
  • Нн
    23.08.2022
    Трэба даць людзям без дазволу рэзаць гэты сорт, нарыхтоўваць яго для сваіх патрэб. На дровы напрыклад. У тым ліку ў гарадах. Колькі хочаш, столькі і бяры. Прыехаў, высек на дровы і паехаў. Але толькі гэты сорт, ні які іншы. Карацей, абыходзіцца з ім як з баршчэўнікам. Такія расліны забіваюць мясцовую экасістэму. Хто гэтага не разумее, той не далёкі.
  • Міхаська
    23.08.2022
    Нн, экасыстэма сама разбярэцца, што ёй добра, а чаго не павінна быць. Такія працэсы - нармальная справа, прырода знойдзе свой механізм урэгуляваньня, ня трэба лезьці з дапамогаю. Чалавек яшчэ ніколі не дапамог прыродзе ды экалёгіі, толькі горай зробіць.
  • Р6619
    23.08.2022
    Не зразумеў, пішаце пра клён, а фоткі ясеня...
  • відьмаявідьма
    23.08.2022
    "Такія працэсы -  нармальная справа,"?
    гэтыя прышэльцы або агрэсары не самі прыйшлі, а былі завезены з іншага боку Зямлі (лічы, як з іншай планеты) людзьмі. гэта грубае ўмяшальніцтва ў экасістэму. ці здарма існуе забарона на ўвоз-вываз насення, мясцовых раслін і т.п.?
    а так прырода канечне сама разбярэцца. і з людзішкамі, якім на яе пляваць. шкада толькі, што пры гэтым загіне шмат непавінных раслін і жывёл... вось як той зубр, што нядаўна загінуў у рукатворнай яме
  • dendroman
    24.08.2022
    відьмаявідьма, з чаго такая ўпэўненасьць, што менавіта чалавек занёс насеньне таго дрэва ў нашы мясьціны ? Яго маглі птушкі занесьці, вецер, марская плынь. А калі й чалавек, дык і ён, стварэньне зямное, частка натуральных біяпрацэсаў прыроды, калі ня робіць нешта наўмысна, напрыклад не сячэ дрэвы(гэта прапанова Нн) ды не забівае фаўну. Як толькі на плянэце зарадзілася жыцьцё - зарадзіліся й працэсы ягонага распаўсюду (міграцыі), а прырода сама знаходзіла балянс. І толькі чалавек імкнецца "дапамагчы" прыродзе. Яна яму кажа, кшталту, не, дзякуй, а той ў адказ, ціпа, я ж разумнейшы, лепей ведаю, што вам, дамочка(!) трэба... Аднак, нават калі чалавек наносіць шкоду прыродзе, сваёю наўмыснай, альбо не, "дапамогаю", яна покі ўпраўляецца сябе лячыць. Прыклад: у Азоўскае мора, з баластнай вадою, марскія судны завезьлі нейкую жэле-мядузу. Прыродзе гэта было нечаканасьцю, не было ніякіх механізмаў рэгуляваньня, і за кароткі тэрмін тая мядуза зьнішчыла там усю хамсу. І што ? Прайшоў час, і хамсы той ізноў да халеры й болей. Усё павярнулася да нормы. Нехта штучна дапамог ? Дзякуй богу не. Хамса, дарэчы, дробная, кастлявая й гаўністая рыбёха, але прыродзе яна во патрэбна, і яна пра яе дбае,.. толькі ня трэба ёй дапамагаць, і ўсё будзе, як бачыце, О'К.
  • салат "сезон хамсы"
    24.08.2022
    "Осенью, пока идет сезон хамсы, часто делаем такой салатик 
    Пробовала заменять другими рыбными изделиями, но всем им далеко до хамсы!   Девочки и мальчики - угощайтесь! "

    "з баластнай вадою, марскія судны завезьлі нейкую жэле-мядузу."
    і зноў жа - як вы самакрытычна, кэп

  • dendroman
    25.08.2022
    Гаўністасьць (хамсістасьць)) вы пацьвердзілі, і вельмі хутка, як і меркавалася. :)
  • аматару карычневага колеру
    25.08.2022
    дзякуючы вашым казкам пра тое, як чалавек імкнецца "дапамагчы" прыродзе, пацікавілася трохі станам Азоўскага мора

    "Оценка экологического состояния Азовского моря по результатам многолетнего мониторинга морской среды ФГУ «Азовморинформцентр»
    Море сильно загрязнено отходами предприятий Мариуполя (особенно металлургическим предприятием полного цикла ОАО Азовсталь), Таганрога и других промышленных городов, расположенных у побережья.Загрязнение морских вод прибрежной зоны вследствие интенсивной работы портов; сброса недостаточно очищенных сточных вод промышленных предприятий и хозяйственно-бытовых стоков от населённых пунктов Приазовья; эолового переноса выбросов промышленных предприятий (в том числе из малых рек); неорганизованного стока ливневых вод с водосборной площади и абразии берегов; использование маломерных плавсредств; строительство объектов различного назначения и т. д.Увеличение судоходства привело к загрязнению моря и даже к экологическим бедствиям. В 2007 году в Керченском проливе в районе российского порта «Кавказ» из-за сильного шторма 11 ноября затонуло 4 судна — сухогрузы «Вольногорск», «Нахичевань», «Ковель», «Хаджи Измаил» (флаг Грузии, судовладелец и команда турецкие). Сорвались с якорей и сели на мель 6 судов, получили повреждения 2 танкера («Волгонефть-123» и «Волгонефть-139»). В море попало около 1300 тонн мазута и около 6800 тонн серы."

    ну вось і вы плаваеце на экалагічнай (нафтавай) бомбе і пляваць вам на планету (як кажаце плянэту) з высокай калакольні

  • dendroman
    25.08.2022
    Прыклад некарэктны. У адным вядзецца пра вытворчасьць, у другім - пра катастрофу на моры, якая была выкліканая стыхіяй. Абодва прыклады не вядуць да высноваў, якія вы зрабілі. Вашыя высновы прыцягнутыя за вушы, высмактаныя з пальца ды вышытыя белымі ніткамі. Таму мяне да праблемаў Азоўскага мора не прыплятайце, там дзе я - нічога падобнага няма. Дзе тэхналягічныя працэсы ўлічваюць пытаньні экалёгіі, там такіх праблемаў няма. Прыклад - Персідзкая затока. Там вам і танкераў плойма й болей ( і не нейкіх там шыбздзікаў волгабалтаў-сормаўскіх!), і непасрэдна здабыча й адгрузка нафты вядзецца. У 70-ыя вада ў затоцы мела колеры й адценні ўсіх магчымых фарбаў ды іх спалучэньняў, аднак мора ачысьцілася вельмі хутка, як толькі тэхналёгіі пачалі ўлічваць экалягічныя праблемы. Пацікаўцеся самі, калі будзеце мець інтарэс.
  • Віталь
    24.03.2023
    Р6619, гэта клён ясенелісты. У яго, сапраўды, лісце падобнае да ясеня. Але кветкі і семя падказваюць, што клён