Еда

Рэцэпт сняданка ад шэф-кухара: бутэры з яйкам і зялёнай цыбуляй

Кухар, які мае сотні тысяч падпісантаў, абяцае, што гэтыя сэндвічы вас прыемна здзівяць.

Фота. Wall Street Journal

Эндзі Барагані быў шэф-кухарам у некалькіх рэстаранах і мае больш за трыста тысячаў падпісантаў у адным толькі Інстаграме. Ён напісаў кулінарны бестсэлер «Кухар, якім ты хочаш стаць».

Мужчына распавёў, што пачаў працаваць у 16 гадоў і што першай яго задачай было варыць яйкі, строга па таймеры, а пасля апускаць у ледзяную ваду і лупіць. Ужо ў тым рэстаране ён зразумеў, наколькі па-рознаму і ў розных спалучэннях можна падаваць яйкі.

Маэстра падзяліўся простым, але цікавым рэцэптам сэндвічаў з яйкамі.

Час на гатаванне: 30 хвілінаў

Інгрэдыенты:

  • чатыры яйкі,
  • чатыры або больш ці менш тонка нарэзаных пёраў цыбулі,
  • сталовая лыжка падсмажанага кунжуту,
  • дзве чайныя лыжкі рысавага воцату або ягоных аналагаў, якія лёгка прыгатаваць па рэцэптах з інтэрнэта,
  • чайнага лыжка соевага соусу,
  • дробка цукру,
  • соль,
  • чорны перац,
  • чвэрць кубку маянэзу, пажадана, правансаль, ён гусцейшы,
  • сталовая лыжка дыжонскай, амерыканскай або іншай не надта вострай гарчыцы,
  • чатыры тоўстыя лустачкі хлеба (робім бутэрброды двайнымі, так лягчэй есці).

Рэцэпт:

  1. Дастаньце яйкі з халадзільніка, каб яны нагрэліся да пакаёвай тэмпературы, перш чым іх гатаваць, тады меншая імавернасць, што яны трэснуць, калі іх варыш.
  2. Напоўніце сярэдняга памеру каструлю на тры чвэрці вадой і давядзіце яе да кіпення.
  3. Пакуль вада закіпае, у невялікай місцы змяшайце парэзаную зялёную цыбулю, насенне кунжуту, воцат, соевы соус, цукар, соль і перац. Сподам лыжкі трохі расцярыце цыбулю аб сценку міскі, каб яна пусціла сок. Адкладзіце.
  4. У іншай невялікай місцы змяшайце маянэз і гарчыцу. Запраўце соллю.
  5. Напоўніце лёдам або ледзяной вадой. Наліце дастаткова вады, каб яйкі пасля былі цалкам пагружаныя ў ваду. Падрыхтуйце таймер.
  6. Паменшыце агонь пад каструляй з кіпенем. Шумоўкай асцярожна апусціце яйкі ў ваду.
  7. Варыце роўна восем хвілін, не чапаючы.
  8. Пасля шумоўкай перакладзіце яйкі ў ледзяную ваду і пакіньце на хвілінку.
  9. Адно за адным дастаньце з міскі і троху надбіце кожнае яйка лыжкай, а пасля вярніце ў ледзяную ваду. Разбіванне шкарлупіны і трыманне яек у ледзяной вадзе дапаможа акуратненька аддзяліць шкарлупіну ад яечных бялкоў. Пасля халоднай вады іх лягчэй лупіць.
  10. Аблупіце яйкі і нарэжце іх упоперак кружочкамі.
  11. Намажце маянэзам з гарчыцай усе чатыры лустачкі хлеба, пасля зверху на два з іх выкладзіце яйкі.
  12. Лыжкай пакладзіце соус з зялёнай цыбулі на яйкі, а пасля зрабіце з іх сэндвічы.
  13. Далей вы можаце разрэзаць гатовыя сэндвічы напалову, але гэта як вам зручней.

Комментарии

Погиб 27-летний инспектор могилевской ГАИ — летел на мотоцикле, но водитель на бусе не пропустил его8

Погиб 27-летний инспектор могилевской ГАИ — летел на мотоцикле, но водитель на бусе не пропустил его

Все новости →
Все новости

«Как пишут в комментариях, брежневские». Белоруска, которая пересадила себе брови, показала, как сейчас выглядит8

В логотипе торговой марки нашли сходство с нацистской символикой5

Россия ставит SIM-карты в «шахеды» для использования мобильной сети Украины

С 1 октября немного увеличат пенсии6

«В Беларуси ситуация изменится только после того, как она изменится в России» — Радослав Сикорский15

Белорусу по почте прислали пистолет с патронами. А дома у него нашли целый арсенал

Стало известно, почему осужденную в Польше шпионку Дарью Остапенко отпустили на свободу6

Лукашенковский пул опубликовал видео, как во Дворце Независимости гостям подают чай12

«Где сто грамм?» Как Минск получил проведение чемпионата мира по хоккею3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Погиб 27-летний инспектор могилевской ГАИ — летел на мотоцикле, но водитель на бусе не пропустил его8

Погиб 27-летний инспектор могилевской ГАИ — летел на мотоцикле, но водитель на бусе не пропустил его

Главное
Все новости →