Серыю імпрэз #МалітвыБеларусі ў Чырвоным касцёле працягвае канцэрт легендарнага мужчынскага хору «Унія»!
17 кастрычніка (пачатак у 20:15) прагучыць духоўная музыка розных эпох. Гэтым часам канцэрт на самай справе ЎНІКАЛЬНЫ — мужчынскі хор «Унія» аднаўляе сваю дзейнасць спецыяльна дзеля яго: дзесяць гадоў таму хор быў вымушаны спыніць выступленні ў тым ліку і за сваю прыхільнасць нацыянальнаму рэпертуару.
Канцэрт пад назвай «Новы час» будзе прысвечаны ўсім, хто сваёй дзейнасцю дбае пра чалавечую духоўнасць.
Прыбытак ад імпрэз па-ранейшаму накіроўваецца ў падтрымку Чырвонага касцёла і беларускіх дзеячаў культуры.
Комментарии