Наумчик: Не понимаю наезда на девушку-майора с медалями
Не разумею наезду на дзяўчыну-маёра, якая апранула на парад з дзясятак медалёў. Тлумачу чаму.
Чытайце таксама:
Маёр Кацярына Аляксеева здзівіла інтэрнэт колькасцю сваіх медалёў на парадзе ФОТА
«Што значыць — ці ўмею я страляць?» Гутарка з маёрам Кацярынай Аляксеевай, якая раптоўна стала інтэрнэт-зоркай
Адразу агаваруся, што я не закранаю сістэму ўзнагарод у сучаснай Беларусі (пры якой Філя Кіркораў мае ордэн Скарыны, а, да прыкладу, Уладзімір Арлоў — не мае). Як і само войска. Як і парад (стаўленне да яго ў мяне адназначна негатыўнае).
Як я зразумеў, дзяўчына — перакладчыца ў сістэме Мінабароны. Скажыце: вы за тое, каб беларускае войска інтэгравалася (ок, цяпер гэта нерэальна — у перспектыве) у агульнаеўрапейскую сістэму бяспекі ці заставалася ў арбіце Генштаба РФ? Калі за першае — ведамству патрэбныя высокакваліфікаваныя перакладчыкі, прычым з досведам працы. Досвед — гэта час. У вайсковай сістэме праз пэўныя перыяды чалавек атрымлівае чарговае званне. Ёй, я так разумею, гадоў 30 плюс-мінус. У нас у дывізіі 37-гадовы камандзір меў званне генерал-маёра. Увогуле, маёр у 30 — гэта нармальна. Я, цывільны чалавек, старлеем стаў у 24. У 27 мог стаць капітанам, у 30-32 — маёрам, калі б застаўся ў войску.
Таксама, у ва ўсіх арміях свету існуе сістэма ўзнагародаў. Часам гэта за выслугу гадоў, часам — медалі ў знак пэўнай даты, часта — і тое, і другое.
Наконт таго, што на Захадзе ў афіцэраў узнагародаў значна менш — не абавязкова. У кожных краінах розныя традыцыі. Паглядзіце на парадныя здымкі амерыканскіх афіцэраў. Адчуванне, што бралі ўдзел ва ўсіх ваенных аперацыях апошніх 70 гадоў.
Абсалютна ясна, што (бяру савецкі прыклад) вартасць медаля «За отвагу» не роўная вартасці медаля «25 лет победы в Великой Отечественной войне» (апошні давалі ў 1970 не толькі, ветэранам, але і афіцэрам, і нават салдатам — «отличникам боевой и политической подготовки»). Для гэтага і існуе градацыя ўзнагародаў.
У арміях (усіх, пра каманду бацькі Махно не ведаю) існуе паняцце — форма адзення. Звычайна варыянтаў тры — палявая, паўсядзённая і парадная. Не буду тлумачыць нюансы, але кожная, у сваю чаргу, мае жорсткія нормы. Скажам, у мой час (сярэдзіна 80-х) на сваёй афіцэрскай палявой форме я штодня падшываў «воротничёк», и не дай Бог белая палоска, якая выступала, была не 3 мм, а 7 мм. Лейтэнант — істота ў войску бяспраўная, у камандзіра мільён спосабаў цябе павучыць жыццю. Паўсядзённая форма прадугледжвала нашэнне ордэнскіх калонак (калі яны былі, ясна, звычайна ў афіцэраў за 15 гадоў службы збіраліся тры-чатыры медалі, але былі і аўганцы з ордэнамі). Камсамольскі значок, калі ты камсамолец. І на правым баку — знак вышэйшай адукацыі: вучэльні ці інстытута.
Мяне здалі ў войска (канфлікт з дэканам) рэактыўна, ні дыплом, ні значок я не паспеў атрымаць, і камандзір не супакоіўся, пакуль я не прычапіў універсітэцкі значок (узяў стары бацькавы, ён таксама скончыў БДУ, толькі зашмат раней. На шчасце, значкі не змяніліся).
Залішне казаць, што распалажэнне значкоў, як і пятлічак, і зорак на пагонах, строга вызначана — аж да сантыметраў. Ты мусіў прычапіць яго вось тут, плюс — мінус сантыметр, а ніяк інакш. Ну, пятліцы — там плюс-мінус міліметр. Мой уласны досвед пераканаўча сведчыць: лепш лінейкай вымерыць да міліметра і прычапіць дакладна, чым пяць дзён запар бегчы крос 5 км у 6.15. І вечарам яшчэ 3 км.
А парадная форма адзення прадугледжвае наяўнасць усіх узнагародаў. Дзяржаўных і ведамасных. Тут таксама вельмі строга ўсё распісана. Ёсць здымкі Гагарына з дзясяткамі ўзнагародаў, у тым ліку і на шыю. Гэта не таму, што ён хацеў выпендрыцца — на парадны кіцель ён быў абавязаны надзець усе дзяржаўныя ўзнагароды, у тым ліку і замежныя (ведамасных тады не існавала). Выключэнне рабілася (не ведаю, як цяпер) для генералаў і вышэй — яны маглі абысціся ордэнскімі планкамі (відаць, шмат мелі ўзнагародаў, дык зрабілі сабе такую палёгку).
Так што дзяўчына мусіла начапіць усе тыя ўзнагароды, якія трапляюць пад пэўную катэгорыю.
І яна, як я бачыў, не села ў першы шэраг, не выстаўлялася.
А вось з тых, хто быў у першых шэрагах, уважліва прагледзеўшы тэлетрансляцыю і потым фотарэпартаж (ніжэй патлумачу чаму), я налічыў толькі чатырох удзельнікаў вайны (напэўна, іх было болей, але паказалі толькі гэтых).
Тыя, хто ў палкоўнічых ці генеральскіх залатых пагонах, абвешаныя ордэнамі і медалямі, сядзяць са сцяжкамі (як і жанчына з партрэтам Сталіна), маюць да Перамогі такое ж дачыненне, як я да экспедыцыі Амудсэна на абодва полюсы. І гэта было якраз бачна па іх узнагародах і значках.
Існуе просты, але 100% спосаб распазнаць: калі ў чалавека на правым баку ордэн Айчынай вайны — ён рэальны ўдзельнік вайны (у 1985 г. гэтым ордэнам II ступені ўзнагародзілі ўсіх жывых на той момант удзельнікаў вайны, I ступені — тых удзельнікаў, хто меў баявыя ўзнагароды ад медаля «За боевые заслуги» і вышэй, а таксама інвалідаў вайны). Вось гэтыя ордэны я ўбачыў толькі ў чатырох.
Іншыя — атрымалі свае медалі і ордэны за выслугу гадоў ці за Аўганістан (як Віктар Шэйман). Гэта, як правіла, афіцэры Савецкай Арміі, ім па 75-85 гадоў (самаму маладому салдату ці афіцэру вайны сёння не менш за 93).
І вось гэтыя «іншыя» і сядзелі ў першых шэрагах, і свяціліся перад тэлекамерамі, і ўзялі на сябе славу пераможцаў нацыстаў, якой не заслужылі.
Я ўважліва глядзеў, бо хацеў праверыць, ці не памыліўся ў сваім нядаўнім тэксце, што на парад прыйдуць пераважна не ветэраны вайны а збольшага ветэраны Узброеных сілаў, якія з пачатку 90-х выступалі і выступаюць супраць Незалежнасці. Не памыліўся.
-
В западной науке растет интерес к Беларуси. Но из препятствий не только матрешки и чебурашки
-
Ольга Лойко: Все идет к тому, что Беларусь не придется присоединять силой — она сама упадет в руки России
-
Почему Лукашенко хочет принять участие в переговорах по Украине и каких гарантий безопасности попросит?
Комментарии