Вядомы беларускі музыкант Лявон Вольскі працягвае праводзіць для сваіх слухачоў у розных краінах анлайн-канцэрты. Сёння чарга дойдзе да аматараў Вольскага ва Украіне.
«Запрашаем усіх сяброў з Украіны на акустычную сустрэчу 24-га красавіка ў 20.00 па мясцовым часе. Трансляцыя адбудзецца на старонцы — https://www.facebook.com/LavonVolski
Чаму не адзін стрым для ўсіх? Хочацца дасягнуць індывідуальнасьці, як у жывых канцэртах. Пагаворым пра тое, што адбываецца ў вас, як вы сябе адчуваеце, правядзем час разам, прасьпяваем акустычна ўлюбёныя песьні. Уваход вольны!
Падтрымаць канцэрты можна тут:
https://www.donationalerts.com/r/volski або праз PayPal — [email protected]
Частку сабраных сродкаў накіруем у падтрымку беларускім медыкам, што без падрыхтоўкі прынялі ўдар на сябе», — паведамляецца на старонцы музыкі ў фэйсбуку.
Комментарии