У якасці мадэратара выступіць Юлія Алейчанка. Сярод спецыяльных гасцей сустрэчы — рэжысёр, актор тэатра і кіно Дзяніс Фешчанка з уласнымі песнямі на вершы Міколы Адама, а таксама паэт, бард Марына Лайкова з калектывам сярэднявечнай музыкі «Вір».
«Каханне не бывае ідэальным, а жыццёвы шлях — роўным. Лёсы заўжды выглядаюць як паралельныя крывыя. Стасункі ж усё часцей нагадваюць трохкутнікі. Але гэта не геаметрыя, хутчэй геаграфія чалавечых душ, звязаных раманам, геаграфія пачуццяў, геаграфія любові, што злучыла Беларусь і Украіну, нягледзячын ні на вайну, ні на рэпрэсіі, ні на межы і ростані. Галоўныя героі твора — беларус і ўкраінка, сын ворага народа і дачка Героя Савецкага Саюза, якіх паяднала чужына — Казахстан. Якімі стануцца іх адносіны?..»
Адрас: г. Мінск, Цэнтральная бібліятэка імя Я. Купалы, вул. В. Харужай, 16.
Комментарии