Ищу издательство для сборника с описаниями Могилева за 1780—1918 гг.
З нагоды 750-годдзя Магілёва шукаю выдавецтва, каб выпусціць у свет цудоўны зборнік унікальных апісанняў горада вачыма яго гасцей.
Гэта не проста матэрыял па гісторыі, не сухая статыстыка, а сапраўдныя маляўнічыя апісанні горада і яго жыхароў, жывыя ўражанні тагачасных людзей, іх настрой, разважанні і прыгоды.
Паглядзіце на Магілёў вачыма біскупа з Аўстрыі, альбо падарожніка з Галіцыі, ці нямецкага геолага і маленькай дачкі знакамітага равіна…
Гэты зборнік, як акно ў мінулае, будзе цікавы не толькі магілёўцам, але таксама кожнаму, хто хацеў бы адчуць подых былых часоў нашай краіны.
Змест кніжкі плануецца наступным:
1780 — Магілёў вачыма аўстрыйскага біскупа.
1780 — Узнёслы арол пад маскай сокала.
1796 — Магілёў у нямецкай геаграфічнай энцыклапедыі.
1807 — Магілёў у нямецкай геаграфічнай кніжыцы.
1822 — Магілёў вачыма падарожніка з Галіцыі.
1827 — Магілёў у падарожных нататках пецярбуржца.
1833 — Магілёў з нямецкага даведніка па ўсходняй Еўропе.
1835 — Магілёў у нататках рускага журналіста.
1840 — Магілёў вачыма нямецкага навукоўца.
1851— Магілёў вачыма рускага падарожніка.
1870-я — Магілёў вачыма габрэйскай дзяўчынкі.
1902 — Магілёў у доктарскай дысертацыі беларускай габрэйкі.
1918 — Магілёў у нямецкай газеце часоў Першай сусветнай вайны.
Звяртацца сюды.
Читайте также:
Комментарии