Частные объявления

«Перакладчыцкая майстэрня» аб’яўляе набор

«Перакладчыцкая майстэрня», што дзейнічае пры «Беларускім калегіуме» і Саюзе беларускіх пісьменнікаў, аб’яўляе новы набор.

У межах «Перакладчыцкай майстэрні» прапануюцца заняткі, скіраваныя на:

— разуменне навучэнцамі спецыфікі мастацкага перакладу, яго адрознення ад іншых відаў перакладчыцкай дзейнасці;

— знаёмства з асноўнымі тэндэнцыямі і рознымі мастацкімі падыходамі ў сусветным і беларускім перакладзе;

— фармаванне ў студэнтаў практычных навыкаў перакладання як разумення чужога тэксту і яго адэкватнага перастварэння ў сваёй мове і культуры.

Андрэй Хадановіч

На занятках разглядаюцца пераклады розных літаратурных жанраў: верш, апавяданне (кароткі фрагмент большай прозы), эсэ. Найчасцей разбіраюцца беларускамоўныя пераклады з ангельскай, французскай, розных славянскіх моваў. Часам аналізуюцца і пераклады з іншых моваў, пад кіраўніцтвам спецыяльна запрошаных экспертаў па гэтых мовах і культурах. Удалыя з мастацкага гледзішча пераклады потым публікуюцца ў беларускай перыёдыцы, на сайце замежнай літаратуры «ПрайдзіСвет», у альманаху Беларускага Калегіуму «Паміж», а таксама як асобныя кнігі.

Выкладчык:

Андрэй Хадановіч — літаратар, перакладчык мастацкай літаратуры, старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру. Аўтар васьмі зборнікаў паэзіі й шматлікіх кніг перакладаў. Перакладае з ангельскай, французскай, польскай, рускай, украінскай моваў. Выкладае замежную (французскую) літаратуру ў БДУ.

Працягласць навучання:

Заняткі «Перакладчыцкай майстэрні» адбываюцца з 13 студзеня да чэрвеня перыядычнасцю раз на тыдзень.

Заяўкі на навучанне ў «Перакладчыцкая майстрэрні» можна падаваць на адрас [email protected]

Просьба дадаць да заяўкі кароткі матывацыйны ліст і пажадана, але не абавязкова — некалькі перакладаў (два-тры вершы або дзве-тры старонкі прозы разам з арыгіналам).

Комментарии

Татьяна Зарецкая больше не эстонская стартаперка. Теперь она пытается стать посредницей инвесторов в Саудовской Аравии19

Татьяна Зарецкая больше не эстонская стартаперка. Теперь она пытается стать посредницей инвесторов в Саудовской Аравии

Все новости →
Все новости

Налоговики массово проверяют российские компании в Беларуси3

Самый скандальный токен 2024 года пережил его ненадолго. Hamster Kombat закрывают3

«Вусы, лапы, пашпарт Новай Беларусі — вось мае дакументы». Лучшие твиты недели3

Правительство определилось, какой должна быть формула «справедливого ценообразования»6

От болезни Альцгеймера может защитить ксенон3

Для МЧС создали новую машину ФОТО5

Работодатели больше не хотят выпускников с экономическим образованием2

Шрайбман: Оттепели не будет, Лукашенко — главный непереворачиватель страницы в белорусском обществе14

Названы районы Беларуси, неблагоприятные для сельского хозяйства. Их 65 из 11813

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Татьяна Зарецкая больше не эстонская стартаперка. Теперь она пытается стать посредницей инвесторов в Саудовской Аравии19

Татьяна Зарецкая больше не эстонская стартаперка. Теперь она пытается стать посредницей инвесторов в Саудовской Аравии

Главное
Все новости →