Запрашаем на Беларускую інтэлектуальную гульню, якая адбудзецца 28 лістапада ў пабе «Піўняры»(вул. Лабанка 77).
Асноўная задача паб-квіза — адказаць на як мага большую колькасць пытанняў, прысвечаных беларускай культуры.
Камандная гульня падзелена на 9 тураў, і кожны па асобнай арыгінальнай тэме. Напрыклад, «Беларускі бізнес», «Мовы рысы непаўторныя», «Мастацтва», «Гісторыя», «Беларускі Арфей», «Кухня», «Горад», «За блізкі свет»… Арганізатары імкнуцца, каб пытанні былі цікавымі для ўсіх, а не толькі для гісторыкаў, філолагаў, мастацтвазнаўцаў.
Пасля заканчэння пэўнага тура збіраюцца і правяраюцца бланкі з адказамі.
Магчымасць перамагчы маюць не толькі эрудыты, але і проста кемлівыя, знаходлівыя людзі. Таму не бойцеся і прыходзьце нават тады, калі не лічыце сябе чалавекам, заглыбленым у беларускае. Працягласць — 2—2,5 гадзіны.
Кошт квітка — 5 рублёў. Падрабязнасці і рэгістрацыя ў суполках: vk.com/belaruski_pab_kviz і facebook.com/groups/bel.int.fest
Раскінем розумам па-беларуску!
Комментарии