Музыка

Могилевская группа Akute выступит 22 апреля в Минске в рамках акции «Жывы Тузін»

Магілёўскі гурт дае сольны канцэрт у Мінску 22 красавіка ў клубе «ILI», на якім зайграе свае найлепшыя песні і прэзентуе новы сінгл.

Сем год менавіта на «Тузіне Гітоў» былыя ўдзельнікі гурту «Глюкі» Стас Мытнік і Раман Жыгараў прадставілі свой новы праект Akute ды дэбютны сынгл «Адзіноцтва», які чакаў шалёны поспех. Гэтая песня доўгі час лідзіравала ў чарце ды на гады стала візітоўкаю гурту і нават увайшла ў лік «100 найвялікшых беларускіх песень» паводле апытання 90 экспертаў. Akute у першыя некалькі год узялі хіба што ўсе ўзнагароды, якія можна ўзяць у Беларусі, у тым ліку перамаглі на «Басовішчы» ды былі прызнаныя «Гуртом году» на прэміі «Героі году-2012».

Цяпер Стас і Рома разам з новай удзельніцай калектыву – бубначкай Vicky Fates шчыруюць над чацвёртым альбомам. Яго плануецца прэзентаваць увосень 2016 году. Сінгл з яго «О Божа мой» ў другі раз перамагае ў аўдыёчарце на «Тузіне». Яшчэ адзін трэк з будучага дыску музыкі пакажуць у красавіку і прэзентуюць ужывую на канцэрце 22 красавіка ў клубе «ILI» ў межах акцыі «Жывы Тузін», якую ладзіць партал Tuzin.fm пры інфападтрымцы кампаніі «Будзьма беларусамі!». «Новыя песьні будуць. І можа нават не адна і не дзве, але ўхіл зробім на добравядомы матэр’ял. Цяпер якраз абмяркоўваем трэк-ліст мінскага канцэрту. Думаю, што ён спадабаецца як тым, хто слухае нас ад пачатку, так і тым, хто адкрыў нашу музыку зусім нядаўна», – кажа Раман Жыгараў.

Паралельна гурт працягвае канцэрты ў межах туру «Усё павернецца». Выступы адбудуцца ў Магілёве (17.04), Віцебску (23.04), а таксама ў шэрагу гарадоў Украіны і Польшчы.

Квіток на канцэрт можна набыць он-лайнhttps://bezkassira.by/akute_nailepshyj_pesn-1234/, а таксама ў клубе ILI (пр.Незалежнасці, 131/1) і ў пунктах продажу па Мінску. 

22.04. 19.00. Клуб ILI (пр.Незалежнасці, 131/1). Гурт Akute з праграмай «Найлепшыя песні». Кошт квітка (толькі танцпляц) – 150 000 (першыя 30), 180 000 (астатнія), 200 00 (у дзень, пры наяўнасці). Інфа: +375 29 687-20-93.

Комментарии

Кто тот политзаключенный из Иваново, который выплатил $600 тысяч компенсации за донаты и все равно получил большой срок?12

Кто тот политзаключенный из Иваново, который выплатил $600 тысяч компенсации за донаты и все равно получил большой срок?

Все новости →
Все новости

В Минске смертность от коронавируса занижали более чем в 4 раза16

Эстонский экстремал прошел по канату с одного небоскреба в Дубае на другой на высоте 45 этажа ВИДЕО1

Вышел документальный фильм про Сергея Тихановского10

Житель Иваново заплатил $600 тысяч компенсации за донаты, но все равно получил 5,5 лет заключения7

Польша не дала словацкой делегации разрешение на пролет в Москву. Те летели в обход1

Экс-премьер Канады попросил Трампа опомниться «как старик старика»1

Виктория Азаренко выбыла из Australian Open в первом круге1

Минчанина, который отвечал за безопасность пассажиров в аэропорту «Минск», судят за политику

В Грузии продолжаются массовые задержания на акциях протеста1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кто тот политзаключенный из Иваново, который выплатил $600 тысяч компенсации за донаты и все равно получил большой срок?12

Кто тот политзаключенный из Иваново, который выплатил $600 тысяч компенсации за донаты и все равно получил большой срок?

Главное
Все новости →