Мнения1515

Анхела Эспиноса Руис: Из поездки в Беларусь я вернулась совсем другим человеком

«Мая другая вандроўка ў Беларусь, адкуль я вярнулася ўчора ўвечары, пазначае, мусіць, пачатак новага этапу ў маім жыцьці, — піша ў сваім фэйсбуку беларускамоўная іспанка Анхела Эспіноса Руіс.

— Ніколі не забуду V Міжнародны паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» памяці Міхася Стральцова, дзе чытала свае вершы, паслухала выдатных пісьменьнікаў зь Беларусі і ня толькі, і пазнаёміліся з надзвычайнымі людзьмі. За гэта хачу яшчэ раз падзячыць фантастычнай Aliaksandra Dvaretskaya, безь якой я б проста не змагла прыехаць, верагодна) Таксама шчыры, тлусты дзякуй геніяльнаму Andrej Khadanovich! Вельмі расчулілася, калі падыйшоў да мяне цудоўны гісторык і вялікі чалавек Уладзімер Арлоў і падарыў некалькі сваіх кніг, бо дзякуючы электронным выданьням ягоных твораў, паміж іншымі, я навучылася чытаць па-беларуску, і сам факт, што ён мяне ведае — вялікі гонар. І што сказаць пра выказваньні легендарнага Uladzimir Niakliaeu, які таксама падарыў мне сваю кнігу. Толькі магу яму сто разоў падзякаваць за цёплыя словы, якія былі для мяне прыемным шокам. 

Вельмі ўсьцешаная была пабачыць знову (або ўпершыню) такіх неверагодных аўтараў і людзей, як Aleś Plotka (каму я дзякую асабліва за падтрымку з далёкага 2014 году, калі я толькі-толькі пачынала пісаць), Алесь СьнегVictor LoopaseenIhar KulikouAlla MykolaienkoHanna KomarГеоргий Бартош, і столькі-столькі іншых! Яшчэ пазнаёмілася ўжывую са славутымі віктар шніп, які быў у журы паэтычнага слэму і таксама падарыў сваю новую анталёгію, і Леанід Дранько-Майсюк, які падтрымаў маю дзейнасьць як перакладчык і, да майго зьдзіўленьня, чытае мае вершыкі на ФБ (ведаючы гэта, я буду перачытваць творы больш старанна перад публікацыяй анлайн!). За гэтыя магчымасьці я заўсёды буду вельмі ўдзячная Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Прыемна было пазнаёміцца на міжнароднай кніжнай выставе з паэткай аксана спрынчан і сфоткацца зь ейным чароўным буслам, калі шукала беларускамоўныя кнігі для дзяцей, і яшчэ схадзіць да штанду Выдавецтва Галіяфы, дзе я набыла сабе кніжку для дарослых)

Ад самога пачатку былі са мной таксама Kiryl Kamarouski, які заўсёды верыў у мой, нібы, талент, і быў гатовы дапамагаць у асабістых і тэхнічных момантах (і яшчэ дазволіў мне ў яго жыць падчас вандроўкі), і Міхаіл Баярын, які дапамог вельмі моцна выправіць моўныя хібы ў маёй паэзіі, калі рыхтавалі першую кнігу да выданьня (і нават напісаў да яе шыкоўную прадмову, мабыць найлепшы тэкст у кнізе «Раяль ля мора»). Дзякую ім ад усяго сэрца, а таксама Pavel Slunkin, які ведаў мяне before it was cool і заўсёды падтрымліваў, дапамагаў і верыў у мяне, нават калі я была дзіцём (з 2008 г.) :)

Была яшчэ на курсах «Мова нанова», для дзяцей у нядзелю і для дарослых у панядзелак. На дзіцячых курсах я была коратка, але там было звыш цікава! Бацкі і дзеці задавалі цікавыя пытаньні, і, ох, як мяне зьдзіўляюць заўсёды красамоўныя дзеці! Дарослыя курсы з Alesia Litvinouskaja і Gleb Labadzenka — проста агонь!!! Неверагодная атмасфера, пацешна, цікава і прыемна. Там я нават сьпявала, а ніхто не наракаў на сьпевы)) Шчыры дзякуй за гэта ім і ўсім студэнтам! Вельмі спадзяюся вярнуцца колісь да вас. Дарэчы, пасьля заняткаў, студэнты раскупілі ў Кнігарні Логвінаў маю кніжку, «Раяль ля мора», якую можна знайсьці ў Prastora.by толькі ўжо.

Дужа цікавую гутарку правялі на супольнай рэдакцыі часопісаў «Бярозка» і «Маладосьць». Дзяўчаты там цудоўныя, маладыя, з энергіяй, з глыбокімі ведамі. Я была вельмі ўражаная! Дарэчы, часопіс «Маладосьць» першым апублікаваў мае вершы ў 2014 годзе, за што я бязьмерна ўдзячная. Тое самае магу сказаць пра імпрэзу роднай мовы ў Арт Сядзібе (дзякуй Алесь Сьнег за запрашэньне!). Шкада, што я не змагла да канца застацца, але файна, што сустрэліся з добрай сяброўкай і таленавітай літаратаркай Irene Zorko і змаглі спакойна паразмаўляць і папіць каву. Таксама цудоўна было сустрэцца з Natałka Biełaziorava (ўпершыню ў Беларусі), адна з маіх найлепшых сябровак, і з надзвычайна добрым Уладзімір Шыпіла, а таксама з татам і дачкой Uladź Rymša (які сустрэў на вакзале, калі прыехала ў Менск) і Jana Rimsha, якая будзе, пэўна, цудоўнай маёй сяброўкай!

Зь іншага боку, я злавіла сябе ў трохі адмоўных момантах. Калі летась я зьезьдзіла ў Беларусь, у лістападзе, я не заўважала беларускую мову. Маю на ўвазе, я не зьдзіўлялася, калі чула яе выпадкова. Падчас гэтага падарожжа я пачала зьвяртаць да яе такога тыпу ўвагі і цешыцца, калі бачыла беларускамоўных людзей. Радасьць, вядома, гэта добра, але ў гэтым выпадку, баюся, дрэнны знак. Гэта яшчэ зьвязана, мусіць, з тым, што сутыкнулася першы раз у жыцьці з адмоўнай рэакцыяй на беларускамоўнасьць — пэўны таксіст не разумеў (або не хацеў разумець) мяне, і нават стаў вельмі няветліва зьвяртацца да мяне і зьдзеквацца. Разабралася з гэтай сітуацыяй дзякуючы дапамозе цудоўнага Севярын Квяткоўскі, які ўмее лепш чым я тлумачыць адрэсы «пачылавечаскі», як прасіў таксіст (я б не даехала дадому. Дзякуй-дзякуй-дзякуй!). Таксама зразумела, што шмат чаго ня ўмею ў Беларусі, ня толькі ў моўным пляне: хадзіць па лёдзе цяжка даецца, і арыентавацца ў Менску было няпроста (ну, ў мяне з арыентаваньнем заўсёды былі праблемкі). Яшчэ аказалася, што закон ня вельмі добра ведаю. Я ня мела паняцьця, што мне трэба зрабіць рэгістрацыю ў Беларусі, і мяне затрымлівалі на мяжы, перапытвалі, бо ўсё ж такі адміністрацыйнае парушэньне. Пагранічныя даволі добра па-беларуску размаўлялі, пашкадавалі мяне (трэба ўлічыць, што яны мелі рацыю) і адпусьцілі з папярэджаньнем, за што я шчыра ўдзячная. Наступным разам буду ведаць. Добра яшчэ, што маім суседам у аўтобусе (зусім выпадкова) быў славуты лінгвіст Źmicier Saŭka, які мяне падтрымаў, калі я была спалоханая на мяжы, цікава размаўляў са мной аж да Варшавы і потым нават дапамог данесьці цяжкую валізку (поўную падарункаў) да транспарта. Шчыра дзякую яму!

Я вельмі ўсьцешаная гэтаму жыцьцёваму досьведу цалкам, і вярнулася ў Варшаву з новымі праектамі ў галаве, і з новымі сіламі, каб іх рэалізаваць пакрысе. Чакайце ад мяне новых тэкстаў і, калі бюракратыя дазволіць, новыя беларускія вандроўкі (трэба даехаць да фантастычнага Arciom Sizincaů у Оршу, да неверагоднага Дзядзька Горват ў Прудок, і шмат дзе яшчэ пабываць!).

Дзякуй-дзякуй-дзякуй!

Трэба яшчэ сказаць — пасьля падарожжа я ЯШЧЭ МАЦНЕЙ люблю Беларусь і хачу вярнуцца. Абдымаю вас!»

Комментарии15

Из России приехала разоблачать «миф о Куропатах» историк, которая переписывает историю Катынского расстрела в пользу чекистов

Из России приехала разоблачать «миф о Куропатах» историк, которая переписывает историю Катынского расстрела в пользу чекистов

Все новости →
Все новости

Политические задержания в Хойниках: пришли к двум десяткам человек

2 ноября ожидают сильный ветер2

При крушении военного вертолета в Африке погибли два белоруса3

Более 100 шахедов зашло в Беларусь с июля: их число растет5

Фанату из Могилева грозит до двадцати лет колонии

Житель российского Сыктывкара поедет на войну за чекушку водки5

В Минске начали судить белоруса, которого задержали на границе после возвращения из Америки1

Орбан заявил о поражении Украины в войне с Россией7

В Польше находятся более 200 тысяч белорусов1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Из России приехала разоблачать «миф о Куропатах» историк, которая переписывает историю Катынского расстрела в пользу чекистов

Из России приехала разоблачать «миф о Куропатах» историк, которая переписывает историю Катынского расстрела в пользу чекистов

Главное
Все новости →