Усяго патроху11

Пайшоў з жыцця выбітны глыбоцкі краязнаўца Язэп Бунто

Сумная вестка прыйшла з Валагодчыны — на 91-м годзе жыцця памёр Іосіф Уладзіміравіч Бунто (Бунта). Вядомы глыбоцкі краязнаўца, юрыст, гісторык.

Аўтар сотняў артыкулаў у энцыклапедычных зборніках: БелСЭ, «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць», кніг «Памяць» Глыбоцкага, Мёрскага і Браслаўскага раёнаў удзельнік шматлікіх гісторыка-краязнаўчых канферэнцый у Глыбокім, Браславе, Мёрах, адзін з першых стваральнікаў Глыбоцкага краязнаўчага музея, аўтар шматлікіх артыкулаў на гісторыка-краязнаўчую тэматыку ў розных газетах Віцебскай вобласці, вязень ГУЛАГа.

З 30.10.1951 па 10.08.1955 — быў у зняволенні. Па яго словах — па ілжывым даносе, нібыта за анекдоты пра Сталіна. Рэабілітаваны 8.08.1962 г.

Язэп Бунто штораз ездзіў у Маскву, Ленінград, Вільню, Мінск, працаваў у архівах. Добра валодаў польскай мовай, перакладаў шматлікія дакументы на беларускую мову. Яго асноўны прынцып — ёсць дакумент, ёсць гісторыя. Так з’явіліся гісторыі вёсак і мястэчак у энцыклапедыях, якія цяпер «перакачавалі» ў Вікіпедыі.

Ён напісаў унікальныя матэрыялы аб паўстаннях 1831 і 1863 гг на Глыбоччыне. Таму сёння мы ведаем імёны паўстанцаў, іх дзеі, і іх лёс. У абодвух выпадках на допыты паўстанцаў у Глыбокім прыязджаў сам генерал М. Мураўёў. А ў 1863-м у вёсках ля Глыбокага раздавалі «Мужыцкую праўду» Каліноўскага. Дзякуючы Язэпу Бунто, мы, проста, ведаем гісторыю нашага краю!

Да пенсіі працаваў юрыстам, напрыклад, юрыстам райпа. Быў слынны тым, што не прайграў ніводнага суда.

Як краязнаўца старэйшага веку быў папулярны ў краязнаўцаў малодшага пакалення, асабліва ў калекцыянераў і шукальнікаў скарбаў, якія ў яго кансультаваліся, ды паказвалі яму свае знаходкі.

«Вы ж, мальцы, ходзіце, шукаеце… Убачылі незвычайны пагорак, з равамі, тэрасамі — капніце на ўзбочыне. Знайшлі кераміку? Гарадзішча! Можна і археолагаў запрашаць».

Так было знойдзена няўлічанае гарадзішча, амаль у межах Глыбокага. А ўжо колькі ўсяго на Глыбоччыне! Самі мальцы потым працавалі валанцёрамі на раскопках…

Спадара Бунто я часта сустракаў па дарозе да крамы, побач яго дома. Ён звычайна вымаў з паштовай скрыні цэлую кіпу газэт. «Народная Воля» і «Советская Белоруссия»…

— Хачу ведаць два пункты гледжання.

Месяц таму я яшчэ бачыў Іосіфа Уладзіміравіча… Скардзіўся — цяжка хадзіць, ледзьве рухаюся.

Паўтара года таму памерла жонка. Заставаўся з малодшай дачкой, якой самой патрэбны быў догляд. Хацеў падыйсці, дапамагчы — паваліўся. Пералом шыйкі сцягна. Для людзей сталага веку — прысуд. Старэйшая дачка з вялікімі цяжкасцямі транспартавала да сябе на Валагодчыну.

Памёр… Такі лёс — напісаць гісторыю Глыбоччыны, Браслаўшчыны, Мёршчыны, сотні артыкулаў для энцыклапедый, а памерці і быць пахаваным на чужыне.

Свае зборы ён не паспеў перадаць у Глыбоцкі архіў, бо не збіраўся яшчэ паміраць …

Каментары1

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Усе навіны →
Усе навіны

Асад уцёк у Расію і папрасіў палітычны прытулак37

«Лукашэнка — яснавідзец!» Што за серыял ідзе на СТБ17

У Мазыры хлопец трапіў у жудасную пастку, калі спаў: спружына матраца ўпілася яму ў нагу2

Не Skarnik. Які беларускі анлайнавы слоўнік сёння найлепшы17

Ці можа быць у палітвязня Сцяпана Латыпава цынга? Адказвае былы турэмны доктар3

Ізраіль нанёс авіяўдары па Дамаску. І заняў частку тэрыторыі Сірыі на Галанскіх вышынях14

ЦВК анансаваў настольную гульню пра беларускія выбары6

У велізарным бункеры брата Башара Асада знайшлі залаты Каран ВІДЭА6

«Беларушчыны засталося на тры дні?..» Не, так ужо ніколі не будзе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму2

Вынеслі прысуд докшыцкаму пярэваратню ў пагонах Згірскаму

Галоўнае
Усе навіны →