Зяленскі заклікаў размясціць ва Украіне замежныя войскі

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі заявіў, што размяшчэнне «замежнага кантынгенту» ва Украіне — гэта адзін з найлепшых інструментаў прымусу Расіі да міру. Пра гэта ён сказаў на сустрэчы кантактнай групы ва Украіне на вайсковай базе «Рамштайн» у Германіі.

09.01.2025 / 20:16

«Давайце будзем больш практычнымі, каб зрабіць гэта магчымым. І мы пачулі сігналы з Вялікабрытаніі — у падтрымку гэтага. Мы павінны быць смелымі, і мы павінны прапанаваць сапраўды моцныя інструменты», — заявіў Зяленскі, звяртаючыся да ўдзельнікаў сустрэчы.

Прэзідэнт Украіны таксама заклікаў працягнуць ціск на Расію, падкрэсліўшы, што для таго, каб «спыніць забойствы», неабходна «перакрыць грашовыя патокі».

У снежні стала вядома, што краіны Еўрасаюза абмяркоўваюць магчымасць адпраўкі міратворцаў ва Украіну для забеспячэння выканання дамовы аб спыненні агню.

У Еўрасаюзе абмяркоўваюць адпраўку ва Украіну да 100 тысяч вайскоўцаў

МЗС Беларусі заявіла, што хоча ўдзельнічаць у мірных перамовах па Украіне і атрымаць гарантыі бяспекі

Вячорка: Сярод заходніх палітыкаў існуе жаданне хутчэй скончыць вайну любой цаной. І гэтай цаной можа стаць Беларусь

Туск: Польшча не плануе адпраўляць сваіх вайскоўцаў ва Украіну

Nashaniva.com