Лукашэнка распарадзіўся правесці сёлета два рэспубліканскія суботнікі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ № 1, якім 2025 год абвешчаны «Годам упарадкавання», паведамляе ягоная прэс-служба.

09.01.2025 / 18:58

Фота ілюстрацыйнае

Указам анансаваныя «маштабныя меры, у тым ліку па навядзенні парадку на зямлі, упарадкаванні населеных пунктаў, вытворчых аб'ектаў, падтрыманні ў належным стане тэрыторый уздоўж аўтамабільных дарог і чыгунак».

Ураду даручана ў месячны тэрмін зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў «Года ўпарадкавання». 

Вядома, што ў 2025 годзе адбудзецца «не менш за два рэспубліканскія суботнікі», хоць традыцыйна ў Беларусі праходзіць толькі адзін — вясной.

Указ прадугледжвае таксама «актывізацыю валанцёрскага руху і рэалізацыю грамадзянскіх ініцыятыў, накіраваных на ўпарадкаванне краіны».

У Лошыцкім парку з’явяцца кавярні, рэстараны і міні-гатэлі

«Крэпкахазяйственная рука дацягнулася да справы». Як цяпер выглядае маёнтак Падароск, адціснуты ва ўладальніка ФОТАФАКТ

Лукашэнка ў навагоднім звароце: «Змена пакаленняў завершыцца ў наступныя гады»

Nashaniva.com