Прызналі «экстрэмісцкімі» 50 каналаў папулярнай украінскай сеткі
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля ўнёс у спіс забароненых каналы сеткі «Труха».
08.01.2025 / 16:56
Усяго ў спіс «экстрэмісцкіх» уключаныя 50 каналаў «Труха» на ўсіх платформах.
Як паведамляе ГУБАЗіК, гэта звязана з «публікацыяй загадзя хлуслівых звестак пра Беларусь, удзелам у дэструктыўнай прапагандзе і інфармацыйных укідах».
На галоўны канал «Труха Україна» ў тэлеграме падпісаныя 2,6 мільёна чалавек, папулярныя і рэгіянальныя каналы. Сетка вырасла з колішняга харкаўскага канала, які публікаваў мясцовыя крымінальныя навіны.
«Труха» набрала папулярнасць пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Тады канал пераключыўся на навіны з усёй Украіны, з'явіліся і рэгіянальныя каналы, якія хутка набралі падпісчыкаў.
Відэа маргінальнага пралукашэнкаўскага блогера Дзеда Барадзеда прызналі экстрэмісцкім
Прызналі «экстрэмісцкім» сайт Grodno.in, які раней змусіў прабачацца Бондараву
У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» ўсе іконы ў стылі анімэ