Кіраўнік французскага МЗС: Еўрасаюз не дазволіць нікому ўварвацца ў Грэнландыю

Міністр замежных спраў Францыі Жан-Наэль Баро заявіў, што Еўрасаюз не дапусціць уварвання ў свае межы з боку іншых краін, кім бы яны ні былі, піша Радыё Свабода.

08.01.2025 / 14:27

Сталіца Грэнландыі Нуук. Фота: Martin Zwick/REDA/Universal Images Group via Getty Images

Так палітык пракаментаваў на просьбу журналіста адмову абранага прэзідэнта ЗША Дональда Трампа выключыць прымяненне сілы ў пытанні з набыццём Грэнландыі. Трамп некалькі разоў заяўляў пра жаданне набыць Грэнландыю ў Даніі, назваўшы яе «абсалютна неабходнай» для амерыканскай бяспекі. Данія адмаўляе магчымасць такой здзелкі.

На прэс-канферэнцыі 7 студзеня ў абранага прэзідэнта ЗША спыталі, ці выключае ён прымяненне эканамічнага або ваеннага прымусу для вырашэння гэтага пытання. Ён адмовіўся пацвердзіць, што гэта немагчыма.

Французскі міністр дадаў, што не лічыць, што ЗША насамрэч збіраюцца ўварвацца на востраў. «Калі вы пытаецеся ў мяне, ці думаю я, што Злучаныя Штаты ўварвуцца ў Грэнландыю, мой адказ — не. Але ці ўвайшлі мы ў перыяд, калі выжывае наймацнейшы? Мой адказ — так», — сказаў Баро.

Баро каментаваў словы Трампа для «Радыё Франс». «Грэнландыя — аўтаномія Даніі і з’яўляецца тэрыторыяй ЕС. Не можа быць і размовы пра тое, каб ЕС дазволіў якой-небудзь іншай краіне ў свеце атакаваць свае суверэнныя межы», — заявіў ён.

Трамп пераймяноўвае Мексіканскі заліў, цвёрда намераны вярнуць Панамскі канал і «разумее пачуцці Расіі»

Прэм'ер Даніі адказала наконт прапановы Трампа пра Грэнландыю

Кароль Даніі ўпершыню за 50 гадоў памяняў герб краіны на фоне выказванняў Трампа

Nashaniva.com