ЗША змякчылі некаторыя санкцыі супраць Сірыі

Міністэрства фінансаў ЗША змякчыла санкцыйны рэжым супраць Сырыі, дазволіўшы асобныя аперацыі ў сферы энергетыкі. На сайце ведамства паведамляецца пра новую генеральную ліцэнзію, якая будзе дзейнічаць на працягу шасці месяцаў, пакуль урад ЗША маніторыць сітуацыю.

07.01.2025 / 21:26

Фота: Emin Sansar/Anadolu via Getty Images

Гаворка ідзе пра транзакцыі, звязаныя з пастаўкай у Сірыю электраэнергіі, нафты, нафтапрадуктаў і прыроднага газу. Таксама дазволеныя асабістыя грашовыя пераводы, у тым ліку праз цэнтральны банк гэтай краіны.

Пры гэтым генеральная ліцэнзія не адмяняе іншых санкцый: блакаванне маёмасці, імпарт сірыйскай нафты або нафтапрадуктаў у ЗША, любыя транзакцыі з удзелам Расеі або Ірана, фінансавыя пераводы падсанкцыйным асобам, новыя інвестыцыі ў Сірыю.

Змякчэнне санкцый звязана са сканчэннем цэлай эпохі «жорсткага і рэпрэсіўнага» праўлення дынастыі Асадаў.

Ісламісцкія медыя Сірыі зарэтушавалі кіраўнічку МЗС Германіі Аналену Бербак на апублікаваных фота яе візіту

Новыя ўлады Сірыі могуць выключыць са школьнай праграмы тэорыі эвалюцыі і Вялікага выбуху

Новы лідар Сірыі расказаў, якім будзе лад у краіне, калі пройдуць выбары і якія будуць адносіны з Расіяй

Новыя ўлады Сірыі выцясняюць з правінцыі Тартус «сілы Асада»

Nashaniva.com