57-гадовую экс-работніцу Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Таццяну Мішыну судзілі ў снежні 2024 года, але прысуд невядомы.

06.01.2025 / 08:00

Таццяна Мішына, фота з яе старонкі Укантакце

Таццяне Мішынай 57 гадоў. Родам яна з расійскага Чалябінска, але даўно пераехала ў Беларусь і мае грамадзянства. Разам з сям'ёй яна жыве ў Наваполацку.

Па звестках Digital intelligence team, з 2003 па 2016 гады жанчына працавала інжынерам у Полацкім дзяржаўным універсітэце, а пасля — на Наваполацкім заводзе тэхналагічных металаканструкцыяў.

Мяркуючы па сацсетках, Таццяна любіць паходы і падарожжы, асабліва — гарналыжны спорт.

Дата затрымання Таццяны невядомая, як і сутнасць абвінавачанняў, але апошнім часам па гэтым артыкуле судзілі тых, хто дапамагаў палітвязням. Па інфармацыі ініцыятывы Dissidentby, па гэтым жа артыкуле затрымалі і будуць судзіць Таццяну Францкевіч, маці палітвязня Аляксандр Францкевіча, а таксама Наталлю Лабацэвіч, маці палітвязня Іллі Лабацэвіча — абедзве яны з Наваполацка.

Таццяну Мішыну судзілі 18 снежня ў Віцебскім гарадскім судзе. Яе абвінавацілі па дзвюх частках артыкула 361-4, «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Мішынай пагражала да 7 гадоў калоніі, але прысуд невядомы.

Стала вядома, якія катэгорыі людзей пакінулі за кратамі пасля апошняй аблавы на салідарных з палітвязнямі

Дзяўчыну, якая вучылася ў Варшаўскім універсітэце і доўгі час жыла ў Польшчы, арыштавалі за дапамогу палітвязням

Затрыманых некалькі соцень, некаторым пасля допытаў не вяртаюць пашпарты. Падрабязнасці аблавы на салідарных з палітвязнямі

Nashaniva.com