Сям’я з Брэста паўтара года кідала ў слоік манеткі. Як думаеце, колькі атрымалася назапасіць?

За некалькі дзён да Новага года пара з Брэста вырашыла адкрыць слоік, куды паўтара года кідалі манеты ад 50 капеек да 2 рублёў. Падлічвалі багацце 20 хвілін.

02.01.2025 / 16:59

Скрыншот відэа ў тыктоку

Сваім грашовым эксперыментам падзялілася ў тыктоку блогерка Таццяна. Яна расказала, што з цікаўнасці ўзважыла сабраныя за 18 месяцаў манеткі — атрымалася, што без уліку слоіка металічныя грошы важаць каля пяці кілаграмаў.

Сума сабралася даволі прыстойная — 1413 рублёў, ці каля 410 даляраў. Ва ўсялякім выпадку, неблагая знаходка напярэдадні доўгіх святаў.

@tatsiana.maksimuk #монеты #брест #копилкабрест #копилка #1руб #2руб #50коп ♬ оригинальный звук -

Нехта з каментатараў жартаваў: вось куды падзелася ўся дробязь, без якой касіры ў крамах не могуць даць рэшту. А нехта палічыў эксперымент бессэнсоўным і раіў мужу з жонкай у наступны раз збіраць грошы ў далярах.

Дарэчы, калі б такая сума ў рублях была ў сям’і ў ліпені 2023 года, калі, верагодна, эксперымент пачаўся, то ў далярах яны б атрымалі сапраўды больш — 463 (тады курс даляра ў Беларусі быў 3,05 рубля).

Аналагічны эксперымент ужо некалькі гадоў праводзіць вядомая ў інстаграме доктарка-блогерка. Кожны год яна з мужам пачынае з таго, што набывае скарбонку, а потым 365 дзён кідае туды манеты наміналам 1 і 2 рублі. Так, за 2023 год сям’я доктаркі сабрала 1033 рублі, за 2024-ты таксама атрымалася каля тысячы рублёў.

Скрыншот відэа ў інстаграме

Тэсціроўшчыца падзялілася лайфхакам, як адкладаць 80% заробку

«Мы не дзелім на «тваё-маё». Айцішніца расказала, як размяркоўвае бюджэт сям'я, дзе жонка зарабляе ў чатыры разы больш за мужа

Беларуска ўзарвала тыкток відэа з накопленымі манетамі

Nashaniva.com