З Мінска запусцілі яшчэ адзін прамы рэйс у Кітай

Цяпер прамое паветранае паведамленне ўсталявана з горадам Сіянь. Насельніцтва гэтага правінцыйнага горада значна перавышае насельніцтва ўсёй Беларусі. 

29.12.2024 / 19:46

Запуск авіярэйса Пекін-Сіянь-Мінск у Нацыянальным аэрапорце Мінск адбыўся 28 снежня 2024 года.

З Мінска ў Сіянь пасажыры новага кірунку змогуць лётаць на борце авіякампаніі Air China. Пра гэта паведамілі ў тэлеграм-канале Нацыянальнага аэрапорта Мінск.

Запуск авіярэйса Пекін-Сіянь-Мінск адбыўся 28 снежня 2024 года. Па гэтым маршруце будуць лётаць самалёты Airbus A330-200. Рэйсы будуць выконвацца раз на тыдзень па суботах. Час палёту ў адзін бок складзе 8 гадзін 20 хвілін.

Адкрыццё новага кірунку адбылося позна ўвечары ў суботу, 28 снежня, у прысутнасці прадстаўнікоў кітайскай авіякампаніі і пасольства КНР у Беларусі.

У сярэдзіне снежня авіякампанія «Белавія» пачала прамыя палёты з Мінска ў іншы кітайскі горад — Урумчы, цэнтр Сінцзян-Уйгурскай аўтаномнай акругі.

 

Nashaniva.com