У мінскіх школах забаранілі не толькі Санту і замежныя хіты, але і калядныя песні

Распараджэнне ад кіраўніцтва горада з забаронай выкарыстоўваць іх падчас святочных мерапрыемстваў атрымалі класныя кіраўнікі сталічных школ.

29.12.2024 / 16:28

Дзед Мароз у афіцэрскім кажуху, шапцы-вушанцы і з партупеяй. Фота: БелТА

Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Пры гэтым рэкамендуецца рабіць акцэнт на беларускіх традыцыях, але не ўдакладняецца, што чыноўнікі маюць на ўвазе.

У паведамленні не пазначана дата рассылкі дакумента ў мінскія школы, а таксама яго аўтарства. «Еўрарадыё» прыводзіць поўны тэкст паведамлення, атрыманага настаўнікамі (стыль і арфаграфія арыгінала захаваныя):

«Уважаемые классные руководители, распоряжение руководства города:
на утренниках, музыкальных мероприятиях, корпоративах ЗАПРЕЩЕН САНТА КЛАУС, рождественские и англоязычные песни (типо Jingle Bells)
ИСПОЛЬЗУЕМ: наши известные песни и наших сказочных персонажей.
Акцент на белорусские традиции. 
Тоже самое касается и новогодних украшений!!!! 
Также просим обратить внимание на организацию выездных новогодних и рождественских мероприятий и экскурсий. Все планируемые выезды и экскурсии только через согласование со мной либо директором.
Примите это, пожалуйста, к сведению».

Звяртае на сябе ўвагу тое, што ў тэксце паведамлення гаворыцца не толькі пра забарону англамоўных песняў, але ўсіх калядных. Магчыма, гэта адбылося праз непісьменнасць аўтараў паведамлення, якія фактычна забаранілі хрысціянскі складнік у зімовых святах. Тады пад беларускімі традыцыямі, відаць, маюць на ўвазе язычніцкага Зюзю і рускіх Дзеда Мароза ды Снягурку. 

Нагадаем, раней Мінгарвыканкам накіраваў у сталічныя арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання ўказанні адносна навагодніх упрыгажэнняў. Цяпер у дэкоры вітаюцца выключна «элементы славянскага паходжання». Таксама паведамлялася, што мінскія арганізацыі гандлю і грамадскага харчавання атрымалі ад мясцовых уладаў указанні наконт афармлення навагодніх упрыгажэнняў. 

У Расіі знялі ролік, як Санта-Клауса над Крамлём на просьбу Дзеда Мароза збівае СПА. Відэа рэпоснуў і Азаронак

Беларуска расказала, колькі зарабляе як Снягурка ў Польшчы

«Толькі элементы славянскага паходжання». У Брэсце таксама забаранілі Санта-Клауса, сані, аленяў і папулярныя хіты

Мінскія ўлады прадпісваюць упрыгожваць навагоднія вітрыны толькі «элементамі славянскага паходжання»

Nashaniva.com